Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.53K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Селюцін, Юрый Балацько, Аляксандр Кеда, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок.#опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

У наступны раз пабачыць містычную драму ў Вялікім можна будзе 16 сакавіка і 26 красавіка.
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна...
Янка Купала. "Вясна". 1922г.
#вясна #сёння #сакавік #тэатр #настрой #фота #верш Фота: Таццяна Бервіна
Дарагія сябры, калегі і партнёры! Віншуем з прафесійным святам! З Днём друку! Хай вам заўсёды шчасціць - на цудоўных калег, на цікавыя тэмы, на яркія сюжэты! Натхнення для ўвасаблення вашых таленавітых задумак! А мы заўсёды чакаем вас у Вялікім тэатры Беларусі! #сёння
#Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Вялікі тэатр Беларусі віншуе ўсіх калег! #Дзякуй вам вялікі за веды, якімі з задавальненнем дзеляціся з гледачамі; #дзякуй за тое, што захоўваеце нашу спадчыну; дзякуй за прыгажосць, якая заўсёды выклікае захапленне. #Дзякуй сябрам тэатра за падтрымку, за тое, што застаецеся #разам. Са святам!
#дзеньмузеяў

Опера і балет, безумоўна, гэта не музей, гэта жывое мастацтва. Але Вялікі тэатр сам не аднойчы ператворываўся ў музейную пляцоўку, а таксама з задавальненнем прымаў удзел у самых разнастайных музейных акцыях. Упэўнены, гэта былі цікавыя праекты для гледачоў, для якіх мы ўсе й працуем.

Зараз, у перад'юбілейныя для тэатра дні, у фае Вялікага развернецца ўнікальная выстава – дзякуючы даўняму сяброўству з Нацыянальным мастацкім музеем і яго генеральным дырэктарам Уладзімірам Пракапцовым з музейных фондаў у тэатр на пэўны час прыехалі карціны – партрэты нашых легендарных артыстаў – Зінаіды Васільевай, Ларысы Александроўскай, Віктара Чарнабаева, Людмілы Бржазоўскай, Нагімы Галеевай, Міхаіла Дзянісава, Мікалая Ворвулева. Гэта сапраўды дзіўны збег абставін: сёння, у Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, Вялікі тэатр Беларусі і сам ператварыўся ў музейную прастору.

Калі прыйдзеце ў Вялікі, абавязкова зазірніце і на экспазіцыю арыгінальных гістарычных афіш (з 1933 года!), якая працуе каля Камернай залы тэатра.

Таксама заўтра ў тэатры адкрыецца выстава старых фатаграфій і паштовак з выявай Вялікага тэатра з калекцыі знакамітага гісторыка, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

Фота: Таццяна Бервіна
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў.#опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Селюцін, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
Горад. дзе быў адкрыты першы на тэрыторыі Беларусі тэатр. Спачатку - аматарскі.
Горад, дзе зараджалася беларуская оперная культура.
Горад, дзе ў XVI стагоддзі з'явілася друкарня і дзе выдаваліся кнігі на беларускай мове.
Горад, дзе знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў Еўропы, захаваны з XVI стагоддзя.
Горад, дзе й дагэтуль жывуць прыгожыя легенды, якім хочацца верыць.
#юбілей

#Сёння Нясвіжу - 8️⃣0️⃣0️⃣ гадоў ‼️Мы віншуем гэты дзіўна светлы горад з такой багатай гісторыяй! На працягу апошніх 13-ці гадоў менавіта Нясвіж робіцца месцам летніх вакацый для Вялікага тэатра Беларусі - тут праходзіць наш фэст, які прыцягвае тысячы турыстаў, у тым ліку - прыхільнікаў опернага і балетнага мастацтва. Дзякуй, дарагія калегі, за дапамогу і падтрымку, за тое, што ўсе гэтыя гады мы разам.
З днём народзінаў, Нясвіж!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Карэспандэнт "Беларусь 1" Дар'я Тарасава запрашае гледачоў на "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі, дзе праходзяць гастролі Чалябінскага тэатра. #Сёння - опера Дж.Вердзі "Баль-маскарад". #гастроли #тэатр #опера
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустракаемся сёння ў Аляксандраўскім скверы а 16-й. Нас чакае цудоўны суботні канцэрт ад салістаў оперы і артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі. На рэпетыцыі пабывала Лідзія Заблоцкая ("Беларусь 1"). Уваход свабодны!
#сёння #канцэрт #Мінск #шпацыр #імпрэза #зоркі #опера #музыка #настрой
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Васіль Кавальчук, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Селюцін, Віктар Мендзелеў, Андрэй Мацюшонак, Ілля Пеўзнер. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #верасень #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзяніса Янцэвіча, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
"Любіце і вывучайце вялікае мастацтва музыкі. Яно адкрые вам цэлы свет высокіх пачуццяў, жарсцяў, думак. Яно зробіць вас духоўна багатым. Дзякуючы музыцы вы знойдзеце ў сабе новую сілу, якая да таго часу вам не была вядома. Вы ўбачыце жыццё ў новых тонах і фарбах..." Дзм. Шастаковіч
#bolshoibelarus91

З Міжнародным днём музыкі, сябры!
#музыка #дзень #сёння #тэатр #прыгажосць #мастацтва #свет
#bolshoibelarus91
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Настасся Міхнавец, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Аляксандр Кеда, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #кастрычнік #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск

Не скупіцеся на апладысменты, дарагія гледачы! Асабліва - для Дзмітрыя Шабеці, сёння ў саліста оперы - дзень народзінаў!
"Нобілю нельга быць жанатым з халопкай!" Так адказвае Аляхно Кізгайла свайму сябру - шляхцічу Раману Ракутовічу ў аповесці Ул.Караткевіча "Сівая легенда", калі Раман закахаўся ў прыгонную Кізгайлы - Ірыну. Магчыма, гэта гісторыя скончылася па-іншаму, калі б жонка Кізгайлы - Любка не загарэлася пачуццямі да Рамана. Як сяброўства мужчын можа перарасці ў варожасць, а любоўная драма - у крывавае супрацьстаянне, у якое апынуліся ўцягнены сотні людзей...

#Сёння Вялікі тэатр запрашае сваіх гледачоў на оперу Дзм.Смольскага "Сівая легенда", створаную кампазітарам у цесным творчым саюзе з Ул.Караткевічам. Твор атрымаў высокую ацэнку як музычнай крытыкі, так і гледачоў. "Калі адкрыў "Сівую легенду" - адразу зразумеў, што гэта сапраўдная оперная, рамантычная тэма..." - казаў Смольскі.
#bolshoibelarus91

У галоўных партыях - Настасся Масквіна (Ірына), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Аксана Якушэвіч (Любка), Алег Мельнікаў (Найміт). Дэбютуюць у спектаклі Дзмітрый Шабеця - у партыі Рамана і Юрый Караваеў - за дырыжорскім пультам гэтай оперы.

Квіткі тут
#Віншуем з выдатным дэбютам Дзмітрыя Шабецю. #Сёння ўвечары малады саліст оперы тэатра #упершыню выканаў партыю Рамана ў драме "Сівая легенда". Оперу Дзм. Смольскага ў Вялікім прадставілі зорныя салісты Беларускай оперы - Настасся Масквіна, Аксана Якушэвіч, Уладзімір Громаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню гэтым творам дырыжыраваў Юрый Караваеў. #Дзякуй гледачам - за тое, што былі ў гэты вечар з намі, за цёплы прыём, эмоцыі, кветкі, апладысменты...
#bolshoibelarus91

Фота: Таццяна Бервіна
#Сёння, 26 снежня, беларуская культурная супольнасць азначае 130-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы - беларускага класіка ХХ стагоддзя Яўгена Цікоцкага. Менавіта яго опера "Міхась Падгорны" адкрывала ўласны будынак Тэатра оперы і балета ў 1939 годзе. А 79 год таму - 24 снежня 1944-га ў зале Дома Чырвонай Арміі адбылася прэм'ера оперы "Алеся". Гэта сапраўды стала значнай падзеяй для вызваленага Мінску і для ўсёй рэспублікі, на тэрыторыі якой яшчэ ішлі баі...
#bolshoibelarus91

З гэтай нагоды Вялікі тэатр Беларусі прапануе зноў "прыйсці" на анлайн-выставу - пагартаць старонкі гісторыі беларускай оперы.
#выстава #гісторыя #Беларусь #тэатр #музыка #опера #Вялікітэатр #глядзець #абавязкова #юбілей #легенда

Глядзім экспазіцыю тут