Сёння на тэлеканале "Беларусь 3" не прапусціце праграмы з удзелам артыстаў Вялікага тэатра Беларусі. А 18-й - "Майстры й куміры" - размова з галоўным хормайстрам тэатра народнай артысткай Нінай Ламановіч у дзень яе народзінаў. А ў 22:35 - тэлеверсія канцэрта "Замкавыя забавы ў Нясвіжы", што адбыўся сёлета ў замку Радзівілаў. У гала (дырыжор А.Лясун, рэжысёр Г.Галкоўская) прынялі ўдзел зоркі Вялікага: салісты оперы Ніна Шарубіна, Алена Бундзелева, Вольга Маліноўская, Таццяна Пятрова, Марыя Галкіна, Алена Золава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Шабеця, Андрэй Сялюцін, Аляксандр Міхнюк, салісты балета Ірына Яромкіна, Вольга Гайко, Людміла Хітрова, Марына Вежнавец, Таццяна Уласень, Антон Краўчанка, Ігар Артамонаў і інш. #тэатр #лета #сезон #тб