Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.4K photos
1.37K videos
1 file
4.33K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
#гастролі
❤️ Яшчэ некалькі кранальных момантаў з гастрольнай пляцоўкі - Каралеўскага тэатра Маската, дзе тры дні гучала беларуская музыка - 3, 4 і 5 лютага Вялікі тэатр прадставіў гледачам нацыянальны балет В.Кузняцова "Анастасія" у пастаноўцы Юрыя Траяна. Выканаўца загалоўнай ролі - Вікторыя Трэнкіна і дырыжор Мікалай Калядка з рук кіроўцы Каралеўскага тэатра Умбэрта Фані атрымалі каштоўныя падарункі - вялікую, добра ілюстраваную кнігу пра сам тэатр Султаната, а таксама ўпрыгажэнні і іншыя падарункі. Яшчэ раз #віншуем любімых артыстаў з такімі паспяховымі гастролямі. Нагадаем, што гэта была першая за перыяд пандэміі паездка тэатра за мяжу. Паміж іншым, і ў Каралеўскім тэатры Маската нашыя артысты выступалі таксама #ўпершыню.
#Віншуем саліста оперы Дзмітрыя Шабецю з атрыманнем гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне было падпісана 1 сакавіка. Грант быў выдзелены на рэалізацыю аўтарскага праекта Дзмітрыя Шабеці «Беларускія прэм'еры», які накіраваны на далейшае развіццё і папулярызацыю беларускай культуры.
Першы канцэрт у рамках новага аўтарскага праекта саліста оперы ўжо сабраў гледачоў Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку напрыканцы лютага. Далей канцэрты, у якіх будуць гучаць прыгожыя творы сучасных беларускіх кампазітараў на словы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, пройдуць у яшчэ некалькіх гарадах Беларусі – Лідзе, Нясвіжы, Косава, а таксама ў Маскве. Плануецца, што праграму ўбачаць і жыхары Мінска – у Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі.
Віншуем Дзмітрыя Шабецю! #Жадаем таленавітаму артысту натхнення, поспехаў, далейшага прафесійнага развіцця на карысць роднага тэатра, беларускай культуры і Беларусі.
#Віншуем з выдатным дэбютам Дзмітрыя Шабецю. #Сёння ўвечары малады саліст оперы тэатра #упершыню выканаў партыю Рамана ў драме "Сівая легенда". Оперу Дзм. Смольскага ў Вялікім прадставілі зорныя салісты Беларускай оперы - Настасся Масквіна, Аксана Якушэвіч, Уладзімір Громаў, Алег Мельнікаў. #Упершыню гэтым творам дырыжыраваў Юрый Караваеў. #Дзякуй гледачам - за тое, што былі ў гэты вечар з намі, за цёплы прыём, эмоцыі, кветкі, апладысменты...
#bolshoibelarus91

Фота: Таццяна Бервіна