#дэбюты
Адразу пяць (!) дэбютаў чакае нас на спектаклі "Анастасія" у нядзелю, 18 верасня. У вобразе княгіні Слуцкай Вікторыя Трэнкіна ўпершыню паўстала перад гледачамі Каралеўскага тэатра Маската падчас гастроляў беларускага балета ў Султанаце Аман. 18 верасня Вікторыя будзе дэбютаваць у загалоўнай партыі на роднай сцэне. Таксама ўпершыню ў харэаграфічнай легендзе Вячаслава Кузняцова ролі Міхала Глінскага, Сямёна, Заіры і Ахмата на сябе прымераць (адпаведна) Сцяпан Колчук, Дзяніс Шпак, Надзея Філіпава і Уладзімір Руда. Мы жадаем артыстам добрага спектакля!
За дырыжорскім пультам у гэты вечар Мікалай Калядка.
Нагадаем, што студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гімназій-каледжаў мастацтваў могуць набыць квіткі з 50%-й зніжкай на балет В.Кузняцова "Анастасія" у касах тэатра.
Квіткі
#bolshoibelarus90 #балет #музыка #прыгажосць #тэатр