Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.4K photos
1.37K videos
1 file
4.33K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
#Сёння саліст оперы Вялікага тэатра заслужаны артыст Беларусі Станіслаў Трыфанаў будзе госцем праекта «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам на хвалях Першага канала Беларускага #радыё. Ён валодае бездакорнай музычнай культурай, бліскучай вакальнай тэхнікай, а напоўнены пачуццёвымі фарбамі голас артыста, інтанацыйная выразнасць, тонкі псіхалагізм і безумоўны драматычны талент сталі яго візітнай карткай. Пра творчы сезон, партыі ў Вялікім тэатры Беларусі, цікавыя гастролі – 11 кастрычніка ў 13.20.
🎤 У прамым эфіры www.radio1.by можна будзе выйграць квіток на оперу "Іаланта", у якой Трыфанаў выканае партыю Эбн-Хакіа. На сцэне Вялікага музыка Чайкоўскага будзе гучаць 31 кастрычніка.
Уладзімір Громаў стаў госцем праграмы "Настрой!" на Першым канале Беларускага радыё. Народны артыст Беларусі на сцэну Вялікага тэатра выйдзе заўтра, 5 лістапада, у зорным Гала-канцэрце. І ўжо 9 лістапада пабачым спевака ў вобразе Андрэя Беларэцкага ў містычнай оперы Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". #радыё #афіша #нашы #зоркі
https://vk.com/wall-47747857_23633
❤️ Літаральна праз паўгадзіны на хвалях 106,2FM Першага канала Беларускага радыё добры "Настрой!" вам будзе дарыць салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі заслужаная артыстка рэспублікі Таццяна Траццяк. У праграме яна разыграе два запрашальных квітка на юбілейны канцэрт квінтэта "Серэнада", які пройдзе ў Камернай залі тэатра 9 снежня. Як абяцае мастацкі кіраўнік калектыву Таццяна Траццяк, гэты канцэрт стане сапраўдным святам - святам прыгожай музыкі. Далучаемся да цікавай размовы ў 13:15. (Вядучая - Таццяна Якушава.) Слухаць праграму можна таксама #анлайн: https://radio1.by/ru
#радыё #прамыэфір #анлайн #настрой
📌 Сённяшней госцейкай прамога эфіру Першага канала Беларускага радыё стане рэжысёр-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі Ганна Маторная. Ловім хвалі 106,2 FM у Мінску а 13-й гадзіне. Далучыцца да цікавай размовы вас, даражэнькія слухачы, запрашае вядучая праграмы "Настрой!" Таццяна Якушава. Паслухаць перадачу можна і анлайн на сайце https://radio1.by
#радыё #прамыэфір #анлайн #настрой
📌 Сёння на хвалях Першага канала Беларускага радыё - салісты оперы Вялікага тэатра Беларусі Марыя Галкіна і Дзмітрый Шабеця - размаўляюць з вядучай "Творчага вечара" Таццянай Якушавай. 27 студзеня артысты выйдуць на сцэну свайго роднага тэатра ў галоўных партыях у оперы Дж. Пучыні "Тоска". Загалоўную ролю Марыя будзе выконваць упершыню, але яе калегі па сцэне, у тым ліку й Дзмітрый Шабеця, ёй абавязкова дапамогуць. Пра тое, як артысты рыхтуюцца да спектакля, слухаем #сёння на хвалях 106,2FM у Мінску ў 21:05. Слухаць праграму можна таксама анлайн.
#радыё
📌 Зразумела, чакаем вас, даражэнькія гледачы, у тэатры - на оперы Дж. Пучыні "Тоска". Квіткі на 27 студзеня яшчэ можна замовіць тут
📌 Народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна ставарыла на сцэне Вялікага тэатра шмат яскравых і незабыўных вобразаў. Пра прафесію яна кажа так: «Балет – гэта стыль жыцця, але вельмі цяжкі. Ён патрабуе вялікай фізічнай сілы, дысцыпліны і рашучасці, фарміруе характар...» Сапраўды, каб займацца балетам, трэба любіць яго вельмі моцна, знаходзіць у ім шчасце і ахвяраваць дзеля яго сваім жыццём. А таксама памятаць, што ўзнагароды, выхад на сцэну, зорныя партыі, апладысменты, сафіты каштуюць вельмі дорага. За імі – тытанічная, каласальная праца.
Народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна – госцейка праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам на Першым канале Беларускага радыё . #Сёння, 24 студзеня, у 13:20. Далучаемся да "Настрою" анлайн альбо на хвалях 106,2 FM у Мінску.
#радыё #прамыэфір #анлайн #настрой
Літаральна праз тыдзень Ірына Яромкіна разам з калегамі адправіцца ў Аман, каб на сцэне Каралеўскага тэатра прадстаць у вобразе Анастасіі ў балеце В.Кузняцова ў пастаноўцы Ю.Траяна.
#Сёння гасцямі праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам на Першым канале Беларускага радыё стануць салісты духавога квінтэту артыстаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі: Дыяна Гантарэнка (флейта), Аляксандр Папсуеў (габой), Віктар Пузыня (кларнет), Віталь Карабухін (валторна), Андрэй Гузееў (фагот). Музыканты ў тым ліку распавядуць пра свой канцэрт, які адбудзецца на сцэне Камернай залы 15 красавіка. Слухачоў чакае падарунак ад артыстаў: жывая музыка ў жывым эфіры:) Далучаемся да "Настрою" анлайн: https://radio1.by альбо на хвалях 106,2 FM у Мінску. Пачатак а 14:20. #радыё #прамыэфір #анлайн #настрой #афіша #тэатр #музыка
Квіткі на канцэрт можна набыць тут