Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.4K photos
1.37K videos
1 file
4.33K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
#Мастацтва
Асабістыя ўражанні і ўласныя меркаванні наконт сачыненняў Андрэя Мдывані на старонках часопіса "Мастацтва" выказала Таццяна Мушынская. Вядомы айчынны кампазітар, народны артыст Беларусі Андрэй Юр'евіч Мдывані памёр сёлета 19 ліпеня...
#Мастацтва
Ён нарадзіўся ў Брэсце, але больш за 20 гадоў аддаў Мінску. Спачатку вучыўся ў харэаграфічным каледжы, потым танцаваў у беларускім Вялікім. 12 сезонаў ён служыў гэтай сцэне. Затым яму апладзіравалі гледачы Грузіі, Эстоніі, Расіі. Цяпер ён вядучы саліст Тэатра балета імя Леаніда Якабсона ў Санкт-Пецярбургу. Але, нават з'ехаўшы, ён усё роўна ніколі не пакідаў родны тэатр: ён стаў прататыпам для постаці Апалона ў скульптурнай кампазіцыі, што вянчае будынак Вялікага, - мастак Генадзь Буралкін менавіта ў ім убачыў прыгажосць грэчаскага бога сонца і мастацтваў. Ён – доўгачаканы госць фестывалю «Балетнае лета ў Вялікім». Яго любіць беларускі глядач. І ён адказвае публіцы той жа любоўю. І прызнаецца: кожны раз вяртаючыся ў Мінск - ён вяртаецца дадому. Госць новага выпуску часопіса "Мастацтва" - Дзяніс Клімук, артыст, які кожны раз сваім існаваннем на сцэне пацвярджае, што балет – гэта мастацтва думкі.
#балет #зоркі #часопіс #музыка
🔥 "Я да гэтага часу памятаю, як, калі вучыўся ў кансерваторыі, трапіў у Вялікі на оперу Мусаргскага «Хаваншчына». Ішоў спектакль сваёй чаргой, пакуль на сцэну не выйшаў Станicлаў Трыфанаў і не заспяваў знакамітую арыю Шаклавітага. Я проста ўціснуўся ў крэсла і не мог паварушыцца – настолькі быў уражаны... І калі ўжо хадзіў па калідорах Вялікага, думаў: калі сустрэчу Трыфанава, напэўна, упаду..."
Героем новага, вераснёвага, нумару часопіса "Мастацтва" стаў саліст оперы Вялікага тэатра Андрэй Сялюцін. Пачуць артыста можна зусім хутка - 5 кастрычніка ён выйдзе ў вобразе Вароны ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха".
#мастацтва
🔥 У новым выпуску часопіса "Мастацтва" (кастрычнік-2021) з задавальненнем прачытаем пра музычныя праекты, у якіх прынялі ўдзел артысты Вялікага тэатра Беларусі. Міхаіл Канстанцінаў (ударныя) стаў часткай грандыёзнага дзейства на сцэне Белдзяржфілармоніі - містэрыі Валерыя Воранава "Сёстры з раю". Таццяна Траццяк, Вольга Маліноўская і Андрэй Кліпо ззялі ў новых казачных і не толькі вобразах у праграме Таццяны Старчанка, што была прысвечана 90-годдзю Тарывердзіева. Таксама вельмі цікава было дазнацца пра зорку балета Вялікага тэатра - Басю Карпілаву і яе гісторыю ваенных часоў.
#мастацтва
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ "Навіны культуры" на тэлеканале "Беларусь 3" нагадваюць, што 14 і 15 снежня ў Вялікім пройдуць прэм'ерныя паказы оперы К.Сен-Санса "Самсон і Даліла". А ўжо заўтра, 27 лістапада, тэатр запрашае гледачоў на святочную праграму, дзе будзе гучаць музыка караля вальсаў - Іагана Штраўса. #тэатр #навіны #культура #мастацтва
📌"Спектакль атрымаўся вельмі нацыянальным. Не только французскім, зыходзячы з музыкі і наяўнасці балетнай сцэны, абавязковай для французскай оперы. Не толькі яўрэйскім, зыходзячы з самой біблейскай тэмы. А яшчэ і вельмі беларускім. У ім менш варожасці. А больш ЛЮБОВІ. ...І гэтым трэба ганарыцца". Музычны крытык Надзея Бунцэвіч для часопіса "Мастацтва" - пра оперу "Самсон і Даліла". У новым выпуску "Мастацтва" - разважанні спадарыні Бунцэвіч, а таксама Таццяны Мушынскай і Уладзіміра Дудзіна наконт Каляднага опернага форуму, што прайшоў у Вялікім у снежні 2021-га. #часопіс #мастацтва #разважанні
📌Паміж іншым, пачуць оперу К.Сен-Санса "Самсон і Даліла" у пастаноўцы Аксаны Волкавай у Вялікім можна 9 лютага. Загалоўныя партыі выканаюць Настасся Малевіч і Дзмітрый Шабеця. Квіткі тут
#опера #премьера #СамсониДалила #ОксанаВолкова #музыка #театр
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ 16 лютага ў гонар легендарнага танцоўшчыка Віктара Саркісьяна, які толькі адзначыў сваё 75-годдзе, у Вялікім тэатры Беларусі пройдзе балет "Дон Кіхот". Базіль - першая галоўная партыя, з якой пачалося бліскучае выступленне будучага народнага артыста Беларусі на нашай сцэне. У бенефісным спектаклі галоўныя партыі выканаюць: Людміла Хітрова, Алег Яромкін, Марына Вежнавец, Ігар Артамонаў, Вераніка Аўчыннікава, Канстанцін Кузняцоў. Дырыжор - Мікалай Калядка. Квіткі тут
Глядзім "Навіны культуры" на тэлеканале "Беларусь 3", дзе галоўным героем стаў Віктар Саркісьян.
#балет #легенда #культура #мастацтва #белорусскийбалет
Даражэнькія сябры! На сайце тэатра ўжо можна пазнаёміцца з афішай на #май: https://bolshoibelarus.by/rus/afisha-ru/afisha-ru/month.calendar/2022/5/1/-.html
Прапануем звярнуць увагу на творчы вечар балерыны Ірыны Яромкінай. 15 мая на сцэну Вялікага, якой яна аддала чвэрць века, народная артыстка Беларусі выйдзе ў самых розных вобразах - ужо знаёмых гледачу, а таксама новых. Безумоўна, чакаем і нейкіх сюрпрызаў. Ну і адзначым яшчэ адну дату - 25 мая, у гэты вечар чакаем любімых гледачоў - адзначым дзень народзінаў тэатра #разам. #афіша #май #квіткі #спектакль #опера #балет #музыка #мастацтва #чакаем
"Часам выратаваннем становіцца #музыка. Музыка заўсёды валодала здольнасцю адчыняць "іншыя дзверы", можна сказаць, гэта адна з асноўных яе функцый - ствараць бясконцае мноства сусветаў... Кожны музычны твор і кожная асобная яго фраза нараджаюцца нанова ў жывым выкананні і кожны раз памнажаюцца на колькасць індывідуальных успрыманняў..." Вольга Ягорава - для часопіса "Мастацтва" пра канцэрт у Белдзяржфілармоніі, на якім гучала музыка Леаніда Дзесятнікава. Цыкл "Каханне і жыццё паэта" выканаў саліст Вялікага тэатра Беларусі Тарас Прысяжнюк. Пачытаем!
#Мастацтва
І яшчэ адзін матэрыял у новым выпуску часопіса "Мастацтва" (сакавік) раім не прапусціць - размову з салістам балета тэатра Ігарам Мацкевічам. У наступным сезоне споўніцца 15 гадоў, як ён прыйшоў у Вялікі. Ён служыць сцэне сумленна і шчыра, не робячы для сябе ніякіх саступак. І глядач гэта адчувае: любіць артыста ў яркіх характарных ролях. Пра мары матулі, "калідорнае"выхаванне, пра рыбак і танец на разрыў аорты пагутарылі з артыстам. Далучайцеся да нашай размовы:)
#Мастацтва
У новым часопісе "Мастацтва" чытаем пра "анёлаў" Вялікага тэатра Беларусі - Дзіцячую музыкальную студыю; оперную дзіву Аксану Волкаву, якая зусім нядаўна дэбютавала ў "Аідзе" у пастаноўцы Дрэздэнскай оперы; а таксама маналог народнага артыста Беларусі Ігара Артамонава - пра тэатр і прафесію. #мастацтва
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Паміж душой і сусветам...". Дырыжор Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка стаў новым госцем праграмы "Камертон" на тэлеканале "Беларусь 3". Далучаемся да цікавай размовы! #bolshoibelarus90 #дырыжор #мастацтва #тэатр #опера #балет
#bolshoibelarus90
На гэтым перадсвяточным тыдні на тэлеканале сапраўдных каштоўнасцей - "Беларусь 3" можна будзе паглядзець выпускі праграмы "Камертон": галоўнай гераіняй прэм'ернай перадачы стала Таццяна Траццяк, заслужаная артыстка рэспублікі, салістка Беларускай оперы; праграма пра Уладзіслава Сулімскага ўжо выходзіла на тэлеканале, але з задавальненнем можна паслухаць яшчэ раз разважанні беларуса свету пра прафесію, тэатр, оперу... 31 снежня, адразу пасля поўначы, можна будзе пабачыць тэлеверсію Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які зусім нядаўна прайшоў у Вялікім у рамках Каляднага форуму. А вось у першы дзень новага году для ўсёй сям'і - тэлеверсія балета "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага. #балет #опера #новыгод #тэлебачанне #беларусь3 #культура #мастацтва #тэатр #тэлеверсія
Жнiвень - астры,
Жнiвень - зоркi,
Жнiвень - гронкi
Вiнаграду i рабiн
Iржавых - жнiвень!
Паўнаважным, дабрадзейным
Яблыкам сваiм iмперскiм,
Як дзiця, гуляеш, жнiвень,
Як далонню, гладзiш сэрца
Iменем сваiм iмперскiм:
Жнiвень! - Сэрца!
Месяц познiх пацалункаў,
Лiўняў i маланак познiх!
Лiўняў зорных
Жнiвень! - Месяц
Лiўняў зорных!
Марына Цвятаева
#настрой #лета #жнівень #музыка #паэзія #мастацтва #Мінск #фота #тэатр
"Базіліа Андрэя Валенція паўстаў лідарам акцёрскага ансамбля, выклікаючы ў публікі не сціплую ўсмешку ў душы, а сапраўдны смех, што ў оперы, хай і камічнай, здараецца вельмі рэдка".
Тэатральны крытык Надзея Бунцэвіч - для часопіса "
Мастацтва" (ліпень-2023).
#bolshoibelarus91

Пад канец чэрвеня Андрэй Валенцій адсвяткаваў сваё 50-годдзе. У гонар заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вялікі тэатр прадставіць 9 верасня камічную оперу Дж.Расіні «Севільскі цырульнік». У прэм'еры мінулага сезона вядучы саліст Беларускай оперы бліскуча выканаў яркую партыю Дона Базіліа. Убачым яго ў гэтай ролі напачатку 91-га тэатральнага года.
Квіткі тут

"З усіх жанраў я выберу оперу, – кажа Андрэй Валенцій, – толькі тут гледачы апынаюцца ў дзіўнай атмасферы ўнікальнай дзеі, якую ствараюць больш за 200 чалавек – салісты оперы, хор, аркестр, міманс, рэжысёр, яго памочнікі, тэхнічная служба… Гэтa жывы спектакль, які нараджаецца тут і цяпер. Калі вы аніразу не былі ў Оперным тэатры – прыходзьце! Паверце: уражанні будуць незабыўныя!"
#опера #мастацтва #тэатр #артыст #юбілей #партыя #бенефіс #восень #верасень #квіткі #афіша

Фота: Ірына Малахава
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Я одержу победу - и покорю его!" Сбудутся ли планы Розины - Анастасии Михновец, узнаем 9 сентября в Большом театре: в этот вечер молодая солистка оперы дебютирует в "Севильском цирюльнике".
Концертмейстер - Анастасия Дубовская.
Билеты
#голос #красота #опера #музыка #дебют #Минск #севильскийцирюльник #певица #большойтеатрбеларуси #оперныйтеатр #музыка #россини #минск #тэатр #мастацтва #opera #bolshoibelarus91  #singer #vocal #новый #сезон #афиша
"Любіце і вывучайце вялікае мастацтва музыкі. Яно адкрые вам цэлы свет высокіх пачуццяў, жарсцяў, думак. Яно зробіць вас духоўна багатым. Дзякуючы музыцы вы знойдзеце ў сабе новую сілу, якая да таго часу вам не была вядома. Вы ўбачыце жыццё ў новых тонах і фарбах..." Дзм. Шастаковіч
#bolshoibelarus91

З Міжнародным днём музыкі, сябры!
#музыка #дзень #сёння #тэатр #прыгажосць #мастацтва #свет
В комической опере Дж. Россини "Севильский цирюльник", показ которой пройдёт 13 декабря в рамках Минского международного Рождественского оперного форума, примут участие приглашенный солист Большого театра России Годердзи Джанелидзе и солист Камерной сцены им. Б.А.Покровского московского Большого Валерий Макаров. #bolshoibelarus91

Артистов, безусловно, знает и любит белорусская публика. И если Валерия Макарова наш зритель уже слышал в партии Графа Альмавивы, то Годердзи Джанелидзе впервые споёт в Минске партию Дона Базилио в опере Дж. Россини.

Билеты в продаже

#опера #музыка #Минск #тэатр #мастацтва #искусство #голос #артист #звезды #ждем #афиша #билеты