Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сямейны праект "Праца маіх бацькоў" не ўпершыню праходзіць у Вялікім тэатры. Вось і сёння, напярэдадні Дня ведаў, гэту акцыю ў рамках гарадской серыі імпрэз "Мая сям'я - мая Радзіма" тэатр правёў супольна з Цэнтральнай раённай арганізацыяй г.Мінска РГА "Белая Русь".
#дзеці
Для дзяцей музыкантаў, артыстаў, працаўнікоў розных цэхаў Вялікага тэатра Беларусі правялі цікавую экскурсію па закуліссі: яны зазірнулі ў аркестравую яму і ў рэпетыцыйныя залы, пабывалі на месцы памочніка рэжысёра, у майстэрнях па пашыву касцюмаў, у жывапіснай зале. Фіналам праграмы стаў міні-канцэрт - падарунак дзецям ад салістаў оперы. Добры настрой стваралі Марына Ліхашэрст, Настасся Міхнавец, Андрэй Кліпо, Руслан Маспанаў, Аляксандр Гелах, Юлія Шчарбакова (раяль), Вольга Кажгаліева (вядучая).
Нагадаем, што беларускі Вялікі і ў новым сезоне працягвае серыю дзіцячых праектаў пад агульнай назвай «Вялікі тэатр - дзецям». Мы запрашаем сваіх юных гледачоў на сустрэчу з чароўным светам музыкі і ў падарожжа па тэатральным Сусвеце.
Праграмы праводзяцца на платнай аснове па папярэднім запісе! Па ўсіх пытаннях і прапановах (запіс групы, арганізацыя, партнёрская падтрымка) тэлефануйце: (+37517) 379-11-56, (+37533) 901-2889
Электронная скрыня: [email protected]
Фота: Таццяна Бервіна