Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.53K subscribers
23K photos
1.45K videos
1 file
4.39K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
🔥 У новым выпуску часопіса "Мастацтва" - размова з зоркай Марыінскага тэатра Кацярынай Семянчук, а таксама ўспаміны пра маэстра Яраслава Вашчака - да яго 100-годдзя. #часопіс #мастацтва #зоркі
🔥 Вокладку новага выпуску часопіса "Беларусь" упрыгожваюць заслужаныя артысты нашай рэспублікі - Людміла Хітрова і Антон Краўчанка. У самім нумары - матэрыял пра канцэрт да дня народзінаў тэатра, які прайшоў 25 траўня. #часопіс
#Мастацтва
"Дзікае паляванне караля Стаха" - гэта моцны спектакль, які яркімі і сучаснымі тэатральнымі сродкамі ўвасабляе геніяльны твор Караткевіча і Солтана. Перакананы: яго дынамічнасць і відовішчнасць будуць спрыяць глядацкаму інтарэсу. Супрацьстаянне дабра і зла, кахання і падману, безабаронасці і агрэсіі, іх змаганне хвалююць заўсёды. Спектакль актуальны, бо імкнецца даць адказы на пытанні, якія сёння нас турбуюць..." ❤️ Цікавая рэцэнзія на прэм'еру Таццяны Мушынскай і Надзеі Бунцэвіч у новым, жнівеньскім выпуску часопіса "Мастацтва". Пастаноўка Ганны Маторнай адкрые новы сезон у Вялікім 8 і 9 верасня.
#премьера #опера #скоро #афиша #сентябрь #верасень #афіша #хутка #часопіс #музыка
#Мастацтва
Ён нарадзіўся ў Брэсце, але больш за 20 гадоў аддаў Мінску. Спачатку вучыўся ў харэаграфічным каледжы, потым танцаваў у беларускім Вялікім. 12 сезонаў ён служыў гэтай сцэне. Затым яму апладзіравалі гледачы Грузіі, Эстоніі, Расіі. Цяпер ён вядучы саліст Тэатра балета імя Леаніда Якабсона ў Санкт-Пецярбургу. Але, нават з'ехаўшы, ён усё роўна ніколі не пакідаў родны тэатр: ён стаў прататыпам для постаці Апалона ў скульптурнай кампазіцыі, што вянчае будынак Вялікага, - мастак Генадзь Буралкін менавіта ў ім убачыў прыгажосць грэчаскага бога сонца і мастацтваў. Ён – доўгачаканы госць фестывалю «Балетнае лета ў Вялікім». Яго любіць беларускі глядач. І ён адказвае публіцы той жа любоўю. І прызнаецца: кожны раз вяртаючыся ў Мінск - ён вяртаецца дадому. Госць новага выпуску часопіса "Мастацтва" - Дзяніс Клімук, артыст, які кожны раз сваім існаваннем на сцэне пацвярджае, што балет – гэта мастацтва думкі.
#балет #зоркі #часопіс #музыка
📌"Спектакль атрымаўся вельмі нацыянальным. Не только французскім, зыходзячы з музыкі і наяўнасці балетнай сцэны, абавязковай для французскай оперы. Не толькі яўрэйскім, зыходзячы з самой біблейскай тэмы. А яшчэ і вельмі беларускім. У ім менш варожасці. А больш ЛЮБОВІ. ...І гэтым трэба ганарыцца". Музычны крытык Надзея Бунцэвіч для часопіса "Мастацтва" - пра оперу "Самсон і Даліла". У новым выпуску "Мастацтва" - разважанні спадарыні Бунцэвіч, а таксама Таццяны Мушынскай і Уладзіміра Дудзіна наконт Каляднага опернага форуму, што прайшоў у Вялікім у снежні 2021-га. #часопіс #мастацтва #разважанні
📌Паміж іншым, пачуць оперу К.Сен-Санса "Самсон і Даліла" у пастаноўцы Аксаны Волкавай у Вялікім можна 9 лютага. Загалоўныя партыі выканаюць Настасся Малевіч і Дзмітрый Шабеця. Квіткі тут
#опера #премьера #СамсониДалила #ОксанаВолкова #музыка #театр