Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.4K photos
1.37K videos
1 file
4.33K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А што вы робіце 18 лютага?.. Мы, напярэдадні Дня роднай мовы, спяваем і чытаем па-беларуску! На вечарыну запрашае паэт Андрэй Хадановіч. Далучайцеся!
Чакаем дый вашыя відэа, даражэнькія гледачы! Падрабязнасці - тут: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4053-chytaemrazam.html
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова
💥Чакаем вас, дарагія гледачы, 18 лютага ў Вялікім тэатры Беларусі! Пачытаем разам!..
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова
‼️ 18 лютага на свяце чытання напярэдадні Дня роднай мовы чакаем Ядзвігу Паплаўскую, Святлану Бароўскую, Андрэя Хадановіча, Настассю Масквіну, Ірыну Кучынскую, Аляксандра Мацяса. А ці вы ідзеце на нашу імпрэзу, даражэнькія гледачы?.. Падрабязнасці - тут: https://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/4053-chytaemrazam.html
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова
💥 Мы вас любим, дорогие зрители! И дарим 50%-ную скидку на билеты на национальную оперу Дм. Смольского "Седая легенда", которую Большой театр Беларуси покажет 18 февраля. Обратите внимание: покупая квиток на спектакль, вы приобретаете возможность попасть на чудесный вечер #Чытаемразам, приуроченный к Международному дню родного языка. 18 февраля мы ждем вас в Камерном зале театра к 6 вечера. На малой сцене вы увидите и услышите давних хороших друзей Большого: легендарную Ядвигу Поплавскую, звезду телевидения Светлану Боровскую, поэта Андрея Ходановича, актрису, лидера группы NAKA Анастасию Шпаковскую, телеведущую, автора многих программ о театре Наталью Бибикову, культурного обозревателя ОНТ Александра Матяса, а также любимых артистов театра - Анастасию Москвину, Ирину Кучинскую, Виктора Скоробогатова. В их исполнении - прекрасные строки белорусских авторов. А уже в 7 вечера на большой сцене - шедевр национальной оперы - спектакль "Седая легенда", либретто к которому написал Владимир Короткевич.
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова
💥 Сябры, сённяшні вечар беларускай культуры прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы! Чакаем вас у Вялікім тэатры а шостай гадзіне ўвечары! Праграма ў нас вельмі багатая і насычаная рознымі сюрпрызамі!
💥 18:15 - імпрэза ў Камернай зале, на якой мы чакаем сяброў тэатра: паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, зорку беларускага тэлебачання актрысу Святлану Бароўскую, артыстку, лідэра гурта NAKA Анастасію Шпакоўскую, тэлевядучую Наталлю Бібікаву і інш.
💥 А 19:00 на вялікай сцэне нацыянальны шэдэўр опернага мастацтва - "Сівая легенда" Дз. Смольскага на лібрэта Ул. Караткевіча (пастаноўка М. Панджавідзэ). У галоўных партыях: Ірына - Настасся Масквіна, Любка - Аксана Якушэвіч, Раман - Аляксей Мікуцель, Кізгайла - Уладзімір Громаў. Дырыжор - Алег Лясун.
💥Збіраемся, чытаем і спяваем разам!..
#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова
🧡"Мова - гэта наша душа, наша соль..." - прызналася Анастасія Шпакоўская. Акторка, лідэр гурта NAKA прыняла ўдзел у імпрэзе "Чытаем разам". Гэты вечар Вялікі тэатр Беларусі зладзіў напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы. І традыцыйна запрасіў сваіх сяброў. 🧡 На гэты раз гледачы, якія а шостай гадзіне сабраліся ў малой зале, апладзіравалі Андрэю Хадановічу. Паэт прачытаў як свае вершы, так і свой пераклад твора Ул. Караткевіча. 🧡 Зорка беларускага тэлебачання актрыса Святлана Бароўская падыйшла да гэтай імпрэзы вельмі крэатыўна і выбрала для чытання беларускую народную казку "Стары бацька". І як сапраўдная дачка свайго таты вельмі расхвалявалася і дала волю сваім пачуццям. 🧡 Ірына Кучынская эмацыйна спела знакамітую "Залатую рыбку" Станіслава Манюшкі. (За раялем была канцэртмайстар Паліна Задрэйка.) 🧡 Культурны аглядальнік тэлеканала АНТ Аляксандр Мацяс прачытаў верш "суседа" тэатра - Максіма Багдановіча "Зорка Венера". 🧡 Рэжысёр, аўтар праграм, прысвечаных тэатру, Наталля Бібікава стала вядучай нашай імпрэзы. А распачыла вечар Настасся Масквіна. Пазней народную артыстку Беларусі гледачы ўбачылі ў ролі Ірыны ў нацыянальнай оперы “Сівая легенда” на вялікай сцэне... Вядомыя людзі краіны прыйшлі ў тэатр, каб падарыць часцінку сваёй любові да нашай зямлі, да нашай роднай мовы...
🧡 Гэта імпрэза стала сапраўдным падарункам для тых, хто набыў квіткі на оперу Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда», лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У пастаноўцы М. Панджавідзэ 18 лютага галоўныя партыі выканалі зоркі беларускай оперы: народная артыстка Настасся Масквіна (Ірына), заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт), лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Мікуцель (Раман). За дырыжорскім пультам быў Алег Лясун.
🧡 Да сустрэчы, сябры, на традыцыйных вечарах беларускай культуры ў Вялікім тэатры!
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам
Фота: Сяргей Лукашоў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧡 Прачыталі разам! У Вялікім прайшла імпрэза да Міжнароднага дня матчынай мовы. На вечарыне пабываў і карэспандэнт АНТ Аляксандр Мацяс.
#матчынамова #маямова #мойтэатрмаясцэна #чытаемразам