Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палепшаны раздзел «Актыўныя сесіі»

У Beta-версіі Telegram для iOS быў моцна палепшаны раздзел з актыўнымі сеансамі карыстача. Старонка атрымала свежы дызайн і анімаваныя абразкі пад розныя аперацыйныя сістэмы.

Разам з гэтым у раздзеле сесій з'явіліся дзве новыя функцыі:
- Дазвол прыёму сакрэтных чатаў для асобных актыўных сесій.
- Аўтаматычнае завяршэнне сесіі пасля часовай неактыўнасці (праз 1 тыдзень; праз 1, 3 і 6 месяцаў на выбар).

#iOS
Хуткая рэакцыя

У Beta-версіі Telegram для iOSз'явілася магчымасць хутка рэагаваць на паведамленне выкарыстоўваючы падвойны дотык.

Раней яно выкарыстоўвалася для хуткага адкрыцця кантэкстнага меню паведамлення.

#iOS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Beta-вэрсія Telegram для iOS атрымала анімаваныя абразкі ў навбары

Па націску на кожны з чатырох абразкоў, прайграецца анімацыя.

#iOS
Beta-версія Telegram для iOS атрымала магчымасць пашырыць пост з каналу ў выглядзе выявы. Такі відарыс сыйдзе ў якасці Instagram-гісторыі.

Для таго, каб пашырыць выяву, патрэбна націснуць кнопку "Quick share" і абраць адпаведны пункт у меню, як адлюстравана на скрыншоце.

#iOS
Каментаванне толькі ўдзельнікамі чата

У Beta-версіі Telegram для iOS зараз можна абраць, хто зможа пакідаць каментарыі да запісаў каналаў: усе карыстальнткі ці толькі ўдзельнікі прывязанай групы.

Калі абраны варыянт "Толькі ўдзельнікі", адміністратары чата могуць дазволіць каментаваць толькі пасля ўхвалення імі заяўкі на ўступленне ў групу.

#iOS
Вотармарка «Telegram» на iPhone

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явіўся адметны знак з лагатыпам і назвай месэнджара, акуратна схаваны за «манабровам» iPhone і не прыкметны пры звычайным выкарыстанні.

Выявіць такую ​​пазнаку можна, да прыкладу, на скрыншотах ці на відэазапісах экрана. Яе прызначэнне – інфармаванне, што здымак зроблены ў Telegram, а таксама прыцягненне новых карыстальнікаў.

#iOS
Статусы ў Telegram

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць усталёўваць карыстальніцкія эмодзі ў выглядзе статусу профіля.

Усталяванне эмодзі даступна толькі карыстальнікам Telegram Premium і пакуль што адключана на баку сервера.

#iOS
Карыстальніцкія рэакцыі

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць выкарыстоўваць кастамныя эмодзі ў выглядзе рэакцый, а таксама ставіць некалькі рэакцый для аднаго паведамлення.

Пры гэтым можна даслаць скаргу на карыстальніка за рэакцыю.

Карыстальніцкія рэакцыі даступныя толькі карыстальнікам Telegram Premium унутры асабістых дыялогаў і групавых чатаў і пакуль што адключаныя на баку сервера.

#iOS
Абноўленая настройка рэакцый у групах

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася палепшаная версія налады рэакцый у групах.

Пункт "Усе рэакцыі" дазваляе Premium-карыстальнікам выкарыстоўваць аніміраваныя эмодзі.

Настройка пакуль што адключаная на баку сервера.

#iOS
Аўтарызацыя праз Apple ID або Google

У Beta-версіях Telegram для iOS і Android з'явілася магчымасць увайсці ў рахунак праз электронную пошту, Apple ID ці Google.

Коды для аўтарызацыі будуць прыходзіць на ўказаны электронны адрас, або ўвайсці ў рахунак можна будзе адразу праз Google або Apple ID пасля прывязкі аднаго з сэрвісаў да профіля, абыходзячы атрыманне кода на пошту.

Дадатковы спосаб аўтарызацыі карысны тым, што пры лагіне можна абысціся без нумара тэлефона.

Зараз функцыя даступная на тэставым серверы.

#iOS #Android
Топікі ў Telegram

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць ствараць «топікі» на базе групавых чатаў.

Фактычна, топікі - гэта некалькі невялікіх падчаткаў у межах адной групы, у кожным з якіх удзельнікі гутаркі змогуць уключацца ў розныя дыялогі.

Што ўжо вядома аб топікі па дадзеных з адкрытых крыніц, мы пісалі тут.

Зараз топікі знаходзяцца на этапе тэсціравання, таму да моманту рэлізу можа адбыцца яшчэ нямала змен, звязаных з функцыяй.

У сапраўдны момант топікі часткова функцыянуюць толькі на тэставым серверы Telegram.

#iOS
Палепшаная навігацыя паміж чатамі і форумамі

У Beta-версіі Telegram для iOS абнавіўся дызайн форумаў.

Цяпер усе тэмы адлюстроўваюцца ў панэлі, якая выязджае справа. Пры расчыненым форуме ў левай частцы экрана выдаецца спіс усіх чатаў, паміж якімі можна хутка перамяшчацца.

#iOS
Глабальнае аўтавыдаленне паведамленняў

У Beta-версіі Telegram для iOS у наладах прыватнасці з'явіўся пункт «Аўтавыдаленне паведамленняў».

Пасля ўключэння функцыі ва ўсіх новых асабістых дыялогах, а таксама ў новых групах, якія ствараюцца, і каналах будзе дзейнічаць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў праз прамежак часу, зададзены ў наладах. У раней створаных ці пачатых чатах опцыя працаваць не будзе.

Прысутнічае магчымасць задаць выключэнні для груп, якія адмініструюцца, і каналаў, а таксама для асабістых дыялогаў.

#iOS
Антыспам-сістэма ад 200 удзельнікаў

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць уключыць агрэсіўную антыспам-сістэму.

Па наяўнай у рэдакцыі @tginfo інфармацыі, Telegram пачне паляпшаць сістэму фільтравання спаму ў групах. Адміністратары змогуць уключыць настройку "Агрэсіўны антыспам" для далейшага навучання алгарытму.

Для ўдасканалення алгарытмаў мадэратары групавых чатаў змогуць паведамляць аб ілжывых спрацоўваннях у раздзеле "Нядаўнія дзеянні".

Антыспам даступны толькі адмінам гуртоў з больш за 200 удзельнікамі.

#iOS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часовыя QR-коды

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася опцыя, з дапамогай якой карыстачы, у якіх на акаўнце не ўсталяваны публічны адрас, могуць згенераваць часавы QR-код на свой профіль.

Такі QR-код будзе дзейнічаць усяго пяць хвілін, пасля чаго Telegram згенеруе новы.

#iOS
Абноўленае меню «Звесткі і памяць»

У Beta-версіі Telegram для iOS раздзел з кіраваннем памяццю прылады зведаў значныя змены:

• Абноўлены выгляд дыяграмы выкарыстання памяці.
• Пункт «Ачысціць базу дадзеных» вынесены ў меню з трыма кропкамі.
• Падрабязная інфармацыя аб катэгорыі «Іншае».
• Магчымасць задаць перыяд аўтавыдалення кэша ў асабістых чатах, групах і каналах на пэўны перыяд, а таксама абраць выключэнні для кожнай з катэгорыі чатаў.
• Магчымасць усталяваць ліміт на памер кэша.
• Палепшанае кіраванне кэшам - зараз і па катэгорыях (медыя, файлы, музыка і г.д.).

#iOS
Публічныя аватары

У Beta-версіі Telegram для iOS у карыстачоў з'явілася магчымасць усталяваць фота ці відэа профіля, якое будзе відаць тым, каму забаронены прагляд асноўнага аватара.

Гэтая функцыя будзе карысная таму, хто жадае, каб яго асноўны аватар бачыла абмежаваную колькасць карыстальнткаў, але пры гэтым не жадае, каб астатнія бачылі яго зусім без аватара.

Функцыя даступная ў раздзеле «Канфідэнцыяльнасць — Фота профілю».

#iOS
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спойлеры для фота і відэа

У Beta-версіях Telegram для Android і iOS з'явіліся спойлеры, якія хаваюць пад сабой фатаграфіі і відэаролікі.

Націск па схаванай за шумам малюнку ці роліку дазваляе ўбачыць утоеную інфармацыю.

Схаваць выбраныя медыяфайлы за спойлерам можна, націснуўшы на трохкроп'е ва ўсплываючым акне выбару ўкладанняў і выбраўшы адпаведны пункт.

#Android #iOS