Белсат
18.2K subscribers
66.2K photos
20.9K videos
38 files
52.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
☝️Нашыя журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова завочна атрымалі прэмію «За свабоду і будучыню ў медыя»

🇩🇪 Цырымонія прайшла ў нямецкім Ляйпцыгу ў пятніцу.

Прэмію штогод прысуджае медыяфонд Sparkasse Leipzig у памяць пра мірную рэвалюцыю ва Ўсходняй Нямеччыне ў 1989 годзе.

Узнагароду атрымліваюць журналісты, выдаўцы і медыяі, адданыя справе абароны і пашырэння свабоды прэсы і гатовыя ісці на рызыку, захоўваць мужнасць і цвёрдую веру ў дэмакратыю.

💌Як падтрымаць Кацю і Дашу? Напішыце да іх ліст: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Крыніца: @belsat
Чытач распавёў, што на запраўках «Беларуснафты» вакцынаваным кіроўцам бясплатна наліваюць кубачак кавы.

Праўда, мець даведку аб вакцынацыі – не адзіная ўмова, каб папіць кавы. Яшчэ трэба заправіць аўтамабіль 20-цю літрамі паліва і мець бонусную картку.

А ці сутыкаліся вы ў Беларусі таксама з нейкімі бонусамі для тых, хто мае даведку аб вакцынацыі?

Крыніца: чытачы @belsat
☝️На менскай ЦЭЦ-3 здарылася аварыя, праз якую перастала паступаць пара на два сталічныя заводы

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях распавялі, што ўначы адбыўся «прарыў экраннага трубаправода энергетычнага катла». У выніку падача пары для вытворчага працэсу на Менскім малочным заводзе №1 і на ААТ «Крыніца» спынілася.

Прычынай прарыву назвалі зношанасць экраннага трубаправода. Сёння да вечара ўсё абяцаюць адрамантаваць.

Крыніца: БелТА
Белсат
Футбольная зборная Беларусі саступіла ў шостай гульні запар (з сумарнай розніцай мячоў 3:17) і апусцілася на апошняе месца ў сваёй адборачнай групе На матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў Эстонію каманда ехала без галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева…
Учора ў Таліне на матчы футбольных зборных Эстоніі ды Беларусі (у якім эстонцы перамаглі 2:0) быў вывешаны банэр «Андрэй Зельцар – герой Беларусі».

Праўда, відавочцы сцвярджаюць, што правісеў ён літаральна пару хвілін. Нагадаем: па просьбе Беларускай федэрацыі футболу на матч таксама не пускалі заўязатараў з БЧБ-сцягамі і нават у БЧБ-адзенні.

Дарэчы, справа ад банэра, прысвечанага Зельцару, можна ўбачыць банэр «BZNV PDR», што выглядае як «прывітанне» кіраўніку АБФФ Уладзіміра Базанаву 😏

Крыніца: @tribuna_by
«Гэтая атмасфера мяне даканала: не магу займацца ні музыкаю, ні працаю, ні сям’ёю, марудна паміраю»

Музыка Уладзіслаў Наважылаў, вядомы як Лэслі Найф, распавёў «Белсату» пра тое, як уцякаў ад «хіміі» і прыйшоў да дуэту з Павуком

Вельмі цікавая гісторыя Уладзіслава пра музыку, сінія бусікі на раёне ды вырашэнне з’ехаць у Вільню👇

https://wolbel.eu/news/08-10-2021-utsyakau-ad-himii-yak-va-uladary-pyarstsyonkau-i-pryjshou-da-duetu-z-pavukom-gistoryya-lesli-najfa/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
У Смаленскай вобласці знішчылі больш за дзве тоны таматаў з Беларусі 🍅

Федэральная служба па ветэрынарным ды фітасанітарным наглядзе РФ сцвярджае, што іх везлі з нашай краіны без дакументаў, якія б пацвярджалі паходжанне таматаў ды іхную фітасанітарную бяспеку.

Перавозніка (грамадзяніна Беларусі) прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці, а таматы «были уничтожены путём захоронения после предварительного измельчения».

Крыніца: rshn32.ru
Вас вітае нашая непастаянная рубрыка «Трэшачок дня»!

Вось такія цікавыя «гістарычныя факты» 🤡 знайшлі карыстальнікі Facebook у падручніках па гісторыі Беларусі для 10 класа, выданне 2012-га года.

Як вы мяркуеце, ці павінны бацькі ўважлівей паставіцца да таго, што напісана ў падручніках нашых дзяцей?

Крыніца: Facebook Татьяна Горельчик
🇮🇹🎵 Еўрапейскі трансляцыйны звяз (EBU) вызначыўся з горадам, дзе адбудзецца Еўрабачанне-2022

Гэта будзе Турын (а дакладней – арэна PalaOlimpico). Нагадаем: Італія атрымала права прыняць конкурс у наступным годзе пасля сёлетняй перамогі гурта Maneskin на Еўрабачанні ў Ратэрдаме.

Паўфіналы запланаваныя на 10 і 12 траўня, а фінал – на 14 траўня 2022 года.

Як мяркуеце, ці возьме Беларусь удзел у гэтым Еўрабачанні?

Крыніца: eurovision.tv
☝️ Завялі крымінальную справу на Сяргея Каваленку. Ён вядомы тым, што ў 2010 годзе вывесіў на каляднай ялінцы ў цэнтры Віцебска БЧБ-сцяг.

Тады Каваленку спачатку прысудзілі «хатнюю хімію», а пазней кінулі ў калонію. Адтуль ён выйшаў напрыканцы верасня 2012 года

Цяпер на Сяргея заведзеная крыміналка за «знявагу дзяржаўных сімвалаў». Паводле праваабаронцаў, нагодай для гэтага нібыта стаў нейкі відэазапіс у інтэрнэце. Але які менавіта і на якім рэсурсе – невядома.

Крыніца: @vicspring
Фота: Народныя навіны Віцебска (архіўнае)
🔻Сябры, падзяліцеся з намі інфармацыяй пра каронавірус у Беларусі

📌 Калі вы маеце фота/відэа рэальнага становішча справаў у паліклініках ды шпіталях - дасылайце ананімна нам у бот @belsatbot

Новая хваля каронавірусу выкошвае беларусаў, пра гэта неабходна ведаць кожнаму!
З падарункавай кніжкі школьнікам ад Лукашэнкі прыбралі «нячэсных спартоўцаў»

Штогод 1 верасня беларускія першакласнікі атрымліваюць кнігу «Беларусь – наша Радзіма». Сёлета кнігу дзецям раздалі толькі ў кастрычніку. Там ёсць старонка, прысвечаная спартоўцам. Калі параўнаць выданні 2018 і 2021 гадоў, у кнізе засталіся толькі тэнісістка Арына Сабаленка і біятланістка Дар'я Домрачава.

А прыбралі, напрыклад, фрыстайлістку Ганну Гуськову, якая ўзяла золата на зімовай Алімпіядзе-2018, а ў 2020-м падтрымала беларускі народ і стала ворагам уладаў. Як і алімпійская чэмпіёнка ў біятлоне Надзея Скардзіна. Таксама прыбралі з кнігі Ванэсу Каладзінскую, адзіную з топавых прадстаўніц вольнай барацьбы, хто не падпісала праўладны ліст, але паехала на Алімпіяду ў Токіа і ўзяла там бронзу.

Затое ў кнізе з'явіліся падпісанты праўладнага ліста і прыхільнікі Лукашэнкі: Максім Недасекаў, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Арына Сабаленка, Дар'я Домрачава, Уладзіслаў Ганчароў.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам незаконна перасякаць мяжу. Замежнікаў прывозяць у памяшканне былога беларускага памежнага паста, дзе яны чакаюць далейшых указанняў», – піша памежная служба Польшчы ў сваім Твітары і дадае відэа знятае з дрона.

Як то кажуць, «факты на стол» 👆

Крыніца: Straż Graniczna
Белсат
🇬🇪 У грузінскім Батумі абваліўся пяціпавярховы жылы дом Пра пацярпелых або ахвяраў пакуль невядома. Ратаўнікі займаюцца разборам завалаў. Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇪 Колькасць загінулых у выніку ўчорашняга абвалу жылога будынка ў грузінскім Батумі дасягнула 8 чалавек

Адзін мужчына, якога ратаўнікі дасталі з-пад завалаў, знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. Ратавальная аперацыя працягваецца, імаверна, пад заваламі знаходзіцца яшчэ як мінімум адзін чалавек.

Крыніца: Грузия Online
Відэа: @belsat
Белсат
Праз 10 сутак пасля брутальнага затрымання не выйшлі на волю музыкі з гурта Irdorath і іх сябры. Зміцер Шыманскі, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая) і Антон Шніп застаюцца за кратамі да суда. За выступ падчас шэсцяў у…
☝️ Музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай

Для Уладзіміра і Надзеі Калач тэрмін працягнутыя на месяц, а для Пятра Марчанкі, Юліі Марчанкі і Антона Шніпа – на тры месяцы.

Музыкаў абвінавачваюць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У жніўні яны ладзілі вулічныя выступы з музычнымі інструментамі проста падчас пратэстных шэсцяў.

Крыніца: @viasna96
🇱🇹 Літоўскія памежнікі зноў затрымалі партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі

Мытнікі паста Лаварышкес, агледзеўшы грузавік з Беларусі, выявілі ў ім каля 750 тысяч пачкаў цыгарэт, якія былі схаваныя ў мяхах з драўлянымі грануламі.

Прыкладны кошт кантрабандных цыгарэтаў – 2,7 млн. еўра.

Крыніца: Delfi.lt
Марзалюк прапанаваў уносіць у спіс экстрэмістаў настаўнікаў і выкладчыкаў, якія «скажаюць праўду пра вайну»

«Если профессор либо любой другой преподаватель истории в вузе или среднем специальном учреждении позволяет себе пичкать на уроке либо на лекции лживым суррогатным материалом студентов или учеников, он должен получать запрет на профессию и вноситься в список людей, склонных к экстремистским действиям», – сказаў ён.

Пры гэтым Марзалюк спаслаўся на краіны Еўразвязу (напрыклад, Нямеччыну ці Польшчу), дзе, маўляў, гісторыя выкладаецца паводле дакладна вызначаных алгарытмаў. Тое ж самае, паводле Марзалюка, існуе ў ЗША.

Крыніца: БелТА