Белсат
18.2K subscribers
66.3K photos
21K videos
38 files
52.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
У Магілёве насупраць спартовага комплексу «Алімпіец» стаяць вось такія «смяшарыкі» з болем і роспаччу ў вачах.

Прызнавайцеся, на секунду пазналі сябе ў кімсьці з іх...

Крыніца: Facebook (Yauhen Hlushkou)
❗️Сябры, калі вы працуеце медыкам у шпіталі або паліклініцы, і гатовыя распавесці пра тое, як выглядае сітуацыя з захворваннямі каронавірусам, напішыце нам на чат-бот @BelsatBot

Калі вы акурат цяпер лекаваліся і ведаеце, што адбываецца ў паліклініках і шпіталях – таксама, пішыце нам.

Як звычайна, ананімнасць гарантуецца.
🇵🇱☝️ Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы выклікалі ў польскае МЗС

Прычынаю выкліку Аляксандра Часноўскага польскае знешнепалітычнае ведамства называе «сітуацыю на польска-беларускай мяжы» і «агрэсіўныя дзеянні Беларусі».

Крыніца: gov.pl
💥«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?

🔻Злучэнне з журналісткай «Новой газеты» Ірынай Халіп пра Нобэлеўскую прэмію

🔻Каментар ад нобэлеўскага лаўрэата Леха Валэнсы

🔻Андрэй Куціла паведае пра свой новы фільм «Калі кветкі не маўчаць»

🔻Беларус скокнуў з парашутам і БЧБ з двухсот дваццаці (220) метровага хмарачосу

🔻Еўрадэпутатка каментуе правакацыі на мяжы, рэзалюцыю пра новыя санкцыі і трыбунал над Лукашэнкам

❗️Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсат»!
https://www.youtube.com/watch?v=OzIDsv1jg4g
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴Беларусь мае найвышэйшы ўзровень развіцця ў 20-цы самых недэмакратычных краінаў.

Ці мае дыктатура шанец на эканамічны поспех? І ці паўторыць беларускі рэжым досвед Сінгапуру? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы».

А вашыя заробкі ўпалі цягам апошняга году? Пішыце ў каментарах⬇️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Справядлівасць пераможа, і ў гэтым я ані трохі не сумняюся»

Дзмітрыя Івашкова асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі. Ён быў сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

За актыўную грамадскую дзейнасць, улады абвінавацілі яго ва «ўдзеле ў масавых беспарадках».

Дашліце ліст палітвязню: ПК №15, Слаўгарадская шаша, д. 183, 213105, п/а Вейна, г. Магілёў

Падтрымайце Дзмітрыя: https://wolbel.eu/prisoners/dzmitryj-ivashkou/
⚽️ Моладзевая зборная Беларусі па футболе правальна пачала адборачны турнір чэмпіянату свету.

8 кастрычніка ў Жодзіне каманда Сяргея Ясінскага саступіла з лікам 0:2 моладзевай зборнай Грэцыі. Да гэтага былі паразы ў Берасці ад Ісландыі (1:2) і ў гасцях ад Партугаліі (0:1). Пасля трох тураў у Беларусі ноль пунктаў, горш сітуацыя толькі ў Ліхтэнштэйна, які прайграў 4 свае гульні з агульным лікам 0:28.

Нагадаем, што раней моладзевая зборная Беларусі прабівалася на Алімпійскія гульні, і тройчы ў фінальныя турніры чэмпіянату Еўропы, а ў 2011 годзе нават выгуляла бронзавыя медалі.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У жаночых калоніях працягваюць катаваць палітвязняў?

За апошні месяц Паліна Шарэнда-Панасюк ужо трэці раз накіраваная ў штрафны ізалятар. Апошні раз – толькі за тое, што нібыта трымала рукі ў кішэнях.

У якія ўмовы трапляюць жанчыны ў гомельскай калоніі і як адбываецца ціск на тых, хто не жадае супрацоўнічаць з уладамі?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💪Вось такі марш арганізавалі беларусы ў Таліне перад матчам зборных Беларусі і Эстоніі

Крыніца: @tribuna_by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔Дзе хаваюцца беларускія кіберпартызаны, якія рэгулярна шакуюць інтэрнэт-карыстальнікаў «злівамі»?

Карэспандэнт Хай так TV знайшоў гэтае месца!
💥#main Галоўнае за 8 кастрычніка:

🔹
Нобэлеўскую прэмію міру атрымалі журналісты з Філіпінаў і Расеі. Святлана Ціханоўская была сярод намінантаў. Вынікі яе не засмуцілі

🔹 У Польшчы распавялі пра абстрэл вайсковага патруля халастымі патронамі з боку беларускай мяжы. Ніхто не пацярпеў, у польскае МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі

🔹 «Наша ніва»: АМАПавец Эдуард Пестрак затрыманы па артыкуле «акт тэрарызму» і змешчаны ў «амерыканку» КДБ

🔹 Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскую арганізацыю «Гавары праўду!»

🔹 Новым кіраўніком Беларускай федэрацыі хакею стаў... алімпійскі чэмпіён у веславанні Аляксандр Багдановіч

🔹 Жанчыну, якую асудзілі за «абразу міліцыянта» вось такім эмодзі 💩, зноў будуць судзіць. За «абразу» таго ж міліцыянта

🔹 Былога следчага Ягора Вяршыніна пакаралі двума гадамі калоніі за ўдзел у пратэстах. У апошнім слове ён заклікаў вызваліць усіх палітвязняў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Беларускіх заўзятараў у бел-чырвона-белым адзенні не пусцілі на матч зборных Эстоніі ды Беларусі ў Таліне

Раней паведамлялася, што нашых гледачоў не будуць пускаць з БЧБ-сцягамі, бо з такой просьбаю ва УЕФА звярнулася Беларуская федэрацыя футболу. Тады заўзятары не разгубіліся і вырашылі не браць сцягі, але апрануць адзенне адпаведных колераў.

Аднак і гэты план не спрацаваў. Паслухайце дыялог беларуса з прадстаўніком эстонскага футбольнага саюзу 🤔

Крыніца: @tribuna_by
Футбольная зборная Беларусі саступіла ў шостай гульні запар (з сумарнай розніцай мячоў 3:17) і апусцілася на апошняе месца ў сваёй адборачнай групе

На матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў Эстонію каманда ехала без галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева, які захварэў на каронавірус, а таксама без больш як дзесяці гульцоў асновы. Тут былі розныя прычыны: хваробы, траўмы і проста нежаданне гуляць за зборную.

Каманду ў Талін прывёз памочнік Кандрацьева Алег Радушка. Ён выпусціў на поле эксперыментальны склад, бо з першых хвілін гулялі, напрыклад, Юдзянкоў, Селява, Шаўчэнка, Салавей – гульцы, якіх раней у зборнай было складана ўявіць.

Пры гэтым для Беларускай фэдерацыі футболу было прынцыпова, каб людзі з БЧБ-сімволікай не прайшлі на стадыён.

За дзень да матчу беларускім заўзятарам забаранілі прыносіць на трыбуны нацыянальныя сцягі, а непасрэдна перад гульнёй не прапусцілі групу людзей у бел-чырвона-белых камбінезонах.

Матч скончыўся перамогай Эстоніі з лікам 2:0.

Крыніца: @belsat
Фота: АБФФ
☺️Добрай раніцы, сябры!

У Менску сёння тэмпература паветра падымецца да +12 °С

Зычым вам удалага і спакойнага дня, а таксама добрага настрою🙌
У Менску кіроўца BMW насмерць збіў пешахода. Ён ішоў па пераходзе, але на чырвонае святло

Здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы на праспекце Дзяржынскага (непадалёк ад медінстытуту).

Кіроўцу – 25 гадоў, загінуламу хлопцу было 20.

Крыніца: @gaiminsk