✈️ Belavia працягнула тэрмін прыпынення рэйсаў у шэраг краінаў Еўропы да 14 снежня
У спіс «недасяжных» уваходзяць 28 месцаў. Пераважна гэта гарады краінаў Еўразвязу, або гарады, у якія можна патрапіць толькі праз паветраную прастору Еўразвязу ці Украіны.
А куды ж проста цяпер можна паляцець з Беларусі на самалёце Belavia? Варыянты наступныя: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расея, Ізраіль, Казахстан, Турцыя, Узбекістан, ААЭ, чартары ў Турцыю, Егіпет ды Іярданію.
Крыніца: belavia.by

☝️🇱🇹 Літоўскія мытнікі паведамілі пра чарговую вялізную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі
Яе затрымалі ў пункце пропуску Райгардас.
Паводле дакументаў, фура перавозіла драўніну. Але мытнікі знайшлі ў ёй больш за 633 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk» і «NZ Gold», вартасць якіх складае прыкладна 1,43 млн. еўра.
Крыніца: Facebook Lietuvos muitinė

З 1 ліпеня 2022-га года ўлады збіраюцца браць падатак за тавары з замежных інтэрнэт-крамаў
Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце Міністэрства фінансаў.
Там гаворыцца, што «законапраект прадугледжвае ўвядзенне абавязку па вылічэнні і сплаце ПДВ іншаземнымі арганізацыямі і іншаземнымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры электронным дыстанцыйным продажы тавараў».
Стаўка ПДВ (падатку на даданую вартасць) у Беларусі складае 20%. Гэта значыць, што калі новаўвядзенне сапраўды запрацуе, беларусы будуць замаўляць тавары з AliExpress ды іншых інтэрнэт-пляцовак па цане на 20% вышэйшай, чым цяпер.
Крыніца: minfin.gov.by

🔻 Былы следчы пакараны двума гадамі калоніі за тое, што два разы выйшаў на акцыі пратэсту
31-гадовы Ягор Вяршынін, паводле следства, удзельнічаў у маршах 23 і 30 жніўня. Доказамі ягонай «віны» сталі здымкі з акцый, якія следства атрымала... ад мужчыны, супраць якога Вяршынін калісьці вёў справу. Той знайшоў іх на закрытай старонцы Ягора ў Facebook.
Вяршынін не прызнаў сваю віну. Вырак яму выносіў суддзя Дзмітрый Карсюк.
Крыніца: @viasna96

Калапс на беларуска-польскай мяжы: чарга з фураў расцягнулася амаль на 20 кіламетраў 🚚🚚🚚🚚
Сотні грузавікоў не могуць патрапіць на тэрыторыю Еўразвязу ў раёне Берасця. Чарга расцягнулася ад Тэльмаў да пераходу «Казловічы».
«Сёння ўжо трэція содні, як стаю ў гэтай чарзе, за гэты час праехаў можа кіламетры чатыры», – распавёў «Белсату« адзін з кіроўцаў.
Дальнабойнікі кажуць, што марудна працуюць беларускія мытнікі.
Тым часам памежны камітэт заяўляе, што 7 кастрычніка праводзілася абнаўленне мытнага абсталявання, што і прывяло да чэргаў. І што ад сёння праблема вырашаецца.
Крыніца: @belsat

❓Што дало б беларусам атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру Святланаю Ціханоўскаю?
А можа, варта было ўзнагародзіць Аляксея Навальнага? Наш эксперт аддаў бы прэмію беларускаму народу агулам. А якою логікаю кіруецца Нобэлеўскі камітэт?
Якім чынам атрыманне прэміі дадае вагі палітычным лідарам і чаму гэта важна для грамадства, тлумачыць палітолаг Павел Усаў. ⬇️
https://wolbel.eu/news/08-10-2021-belaruskae-i-rasejskae-gramadstvy-patrabuyuts-simvalichnaga-padtrymannya-palitolag-pavel-usau-pra-znachenne-nobeleuskaj-premii-miru/
🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!

Белсат
«Беларускае і расейскае грамадствы патрабуюць сімвалічнага падтрымання». Палітолаг Павел Усаў – пра значэнне Нобэлеўскай прэміі…
Нобэлеўскую прэмію міру атрымалі журналісты
☝️ Ад заўтра ў Беларусі ўводзіцца абавязковы маскавы рэжым у грамадскіх месцах
Кантраляваць яго будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з міліцыяй і прадстаўнікамі Міністэрства транспарту. Праўда, гэта будзе хутчэй маніторынг, а не паўнавартасны кантроль з пакараннямі для тых, хто не прытрымліваецца правілаў. Адміністратыўную адказнасць за адсутнасць маскі ўводзіць пакуль не плануюць.
Крыніца: БелТА

💥У Маляваныча з’явіўся ўласны канал на Youtube!
Цяпер славуты актор Аляксандр Ждановіч, вядомы вобразам Маляваныча з «Калыханкі» на дзяржаўным тэлебачанні, працягне чытаць казкі ўжо на YouTube.
Беларуская рада культуры анансавала новы сезон «Казак з Маляванычам», першая казка новага сезону выйдзе ўжо 11 кастрычніка а 20:30 па Менску.
https://wolbel.eu/news/08-10-2021-malyavanych-zavyou-novy-youtube-kanal-z-kazkami-dlya-dzyatsej/

«Ён не хацеў стаць другім Ромам Бандарэнкам» Арцём Баярскі – 19-гадовы гарадзенец, якога вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а менавіта ў адміністраванні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і яго чату. Каб атрымаць відэа з прызнаннем для…
🔻Справу палітвязня Арцёма Баярскага перадалі ў пракуратуру
Яму выставілі абвінавачванні ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтве ім» і ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Паводле бацькоў 19-гадовага Арцёма, сёння ім дазволілі спатканне з сынам, якога яны пабачылі ўпершыню за 7 месяцаў.

🔻 Былы следчы пакараны двума гадамі калоніі за тое, што два разы выйшаў на акцыі пратэсту 31-гадовы Ягор Вяршынін, паводле следства, удзельнічаў у маршах 23 і 30 жніўня. Доказамі ягонай «віны» сталі здымкі з акцый, якія следства атрымала... ад мужчыны, супраць…
📣 Былы следчы Ягор Вяршынін, якому сёння прысудзілі 2 гады калоніі за ўдзел у пратэстах, у апошнім слове назваў крымінальны пераслед у дачыненні яго «неаб'ектыўным і перадузятым» і заклікаў апраўдаць усіх палітвязняў:
«Лічу, што ў маіх дзеяннях адсутнічае склад злачынства, прадугледжаны артыкулам 342 Крымінальнага кодэкса. Гэтага злачынства я не здзяйсняў і лічу, што мой крымінальны пераслед неаб'ектыўны, неўсебаковы, перадузяты.
Лічу, што прысуд павінен быць апраўдальным, і не толькі ў дачыненні да мяне, але да і іншых асобаў, якія прызнаныя палітычнымі зняволенымі».

У Магілёве насупраць спартовага комплексу «Алімпіец» стаяць вось такія «смяшарыкі» з болем і роспаччу ў вачах.
Прызнавайцеся, на секунду пазналі сябе ў кімсьці з іх...
Крыніца: Facebook (Yauhen Hlushkou)

❗️Сябры, калі вы працуеце медыкам у шпіталі або паліклініцы, і гатовыя распавесці пра тое, як выглядае сітуацыя з захворваннямі каронавірусам, напішыце нам на чат-бот @BelsatBot
Калі вы акурат цяпер лекаваліся і ведаеце, што адбываецца ў паліклініках і шпіталях – таксама, пішыце нам.
Як звычайна, ананімнасць гарантуецца.

💥«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Пра што гаворым сёння?
🔻Злучэнне з журналісткай «Новой газеты» Ірынай Халіп пра Нобэлеўскую прэмію
🔻Каментар ад нобэлеўскага лаўрэата Леха Валэнсы
🔻Андрэй Куціла паведае пра свой новы фільм «Калі кветкі не маўчаць»
🔻Беларус скокнуў з парашутам і БЧБ з двухсот дваццаці (220) метровага хмарачосу
🔻Еўрадэпутатка каментуе правакацыі на мяжы, рэзалюцыю пра новыя санкцыі і трыбунал над Лукашэнкам
❗️Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсат»!
https://www.youtube.com/watch?v=OzIDsv1jg4g

YouTube
Сілавікі зліваюць адзін аднаго ў ByPol | Силовики сливают друг друга в ByPol
У сённяшнім выданні "Студыі "Белсат" пагаворым пра новы зліў ад ByPol.
00:00 Журналістка "Новай газеты" Ірына Халіп пра Нобелеўскую прэмію міру
17:37 Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса пра Нобелеўскую прэмію міру
18:51 Спадарыня Паліна, жонка палітвязня…