Белсат
18.4K subscribers
66.1K photos
20.9K videos
38 files
52.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
加入频道
Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі Надзея Скардзіна пра падзеі ў краіне:

«Сачыла за падзеямі яшчэ да выбараў, калі толькі пачалі зʼяўляцца тыя, хто хацеў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты. Ужо тады абстаноўка напальвалася, стала неспакойна. Пацярпелі нават тыя, хто проста стаяў у чарзе ў краму нацыянальнай сімволікі...

Я асабіста ведаю людзей, якія хацелі стаць назіральнікамі на выбарах, але не праходзілі ў склад камісіяў – ні адзін з маіх знаёмых туды не прайшоў. Гэта таксама нагнятала абстаноўку. Але тое, што здарылася потым, – мне наагул было цяжка ўявіць такое.

Беларусі нанесены значныя іміджавы ўдар. Калі раней былі нейкія намаганні дыпламатаў, яны расказвалі пра нашу краіну як аб бяспечным і прыгожым месцы ў цэнтры Еўропы, то зараз усе старанні зведзеныя на нішто. Замежныя СМІ напоўненыя рэпартажамі і фотаздымкамі, якія выклікаюць сапраўдны шок. Хто пасля такога захоча ехаць у Беларусь?»

Крыніца: @tribuna_by
Белсат
Пракурор лічыць цалкам незаконнай забастоўку на «Беларуськаліі»: Пракурор: «Перад забастоўкай павінна быць прымірэнне, у адпаведнасці з арт. 379 Працоўнага кодэксу. Павінна быць сабрана прымірыцельная камісія. І толькі пасля прымірэння, не пазней за 3 месяцы…
На «Беларуськаліі» каля 17,5 тыс. супрацоўнікаў. 17 і 18 жніўня была часткова прыпыненая вытворчасць, спыненыя 3 з 4 рудаўпраўленняў, а чацвёртае працавала на 60%, што лічыцца эфектыўным. Зараз рудаўпраўленні працуюць на поўную моц. 17 жніўня не выйшла на працу 120 чалавек, 18-га – 681. Да справы далучылі спіс працаўнікоў, якія не выйшлі на працу і іхныя пісьмовыя тлумачэнні.
Пракурор: «Якія негатыўныя наступствы выклікала забастоўка?
Прадстаўнік «Белауськалія»: Пакуль інфармацыі пра панесеную страту няма»
Прадстаўнік «Беларуськалія» лічыць незаконным страйк менавіта 17 і 18 жніўня.
- А ў іншыя дні вам вядомыя такія факты? – запытвае адвакат.
- Не. Ёсць прагульшчыкі, але не ведаю, чаму.
- А хто-небудзь высвятляў, чаму яны прагульваюць? Мабыць, яны падтрымліваюць стачкам?
- Мабыць і падтрымліваюць.
Прадстаўнік «Беларуськалія» кажа, што цяпер амаль няма пратэставых настрояў, а тыя, якія ёсць, не ўплываюць на вытворчасць.

Крыніца: @belsat
⚡️Раённыя аддзелы Следчага камітэту пачалі адказваць заяўнікам наконт катаванняў з боку міліцыі і вайскоўцаў у перыяд з 9 па 13 жніўня. А дакладней – даваць фармальныя адпіскі.

У адказах паведамляецца, што праверка прыпынена ў парадку арт. 174 Крымінальнага кодэкса. Прычынай прыпынення праверкі нібыта зʼяўляецца адсутнасць заключэння экспертызы.

«Улады даюць выразны сігнал: зверствы спецпадраздзяленняў і тэрытарыяльных аддзелаў і ўпраўленняў МУС ухваленыя на вышэйшым узроўні, а пракуратура маўкліва згаджаецца з самаўпраўнасцю», – каментуе адказы СК юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Праваабаронца падрыхтаваў узор скаргі на адсутнасць расследавання катаванняў.

Крыніца: @viasna
Белсат
На «Беларуськаліі» каля 17,5 тыс. супрацоўнікаў. 17 і 18 жніўня была часткова прыпыненая вытворчасць, спыненыя 3 з 4 рудаўпраўленняў, а чацвёртае працавала на 60%, што лічыцца эфектыўным. Зараз рудаўпраўленні працуюць на поўную моц. 17 жніўня не выйшла на…
Намеснік генеральнага дырэктара «Беларуськалію» па вытворчасці Алег Чаркас кажа, што і да сённяшняга дня застаюцца людзі, якія падтрымліваюць забастоўку і не выходзяць на працу, але прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме.
- Чаму вы, як кіраўніцтва, не ведаеце, чаму вашыя працаўнікі не выходзяць на працу? – запытвае суддзя.
- Не ведаю, – адказаў Алег Чаркас.
Пасля пачатку забастоўкі за прагулы былі звольненыя 3 чалавекі, у тым ліку Анатоль Бокун, які зараз за кратамі.

Крыніца: @belsat
Жыхары Жодзіна знялі кліп да дня народзінаў Святланы Ціханоўскай.

https://youtu.be/yB_3Zf9hILo
🐼 250 супрацоўнікаў PandaDoc ня могуць атрымаць заробак, бо ў кампаніі заблакавалі рахункі.

Крыніца: @radiosvaboda
«Моц Святланы Ціханоўскай у тым, што яна – бясспрэчны лідар, сімвал і чалавек, які для мільёнаў беларусаў дэ-факта ўжо легітымны прэзідэнт», - кажа Анатоль Лябедзька.

Галоўнае пытанне, што будзе далей: Святлану Ціханоўскую ўжо прызнала Літва, але Лукашэнка нават не збіраецца ісці на ўступкі не кажучы ўжо пра перадачу ўлады. Дык што рабіць беларусам?

https://youtu.be/m_M_lbOQtwQ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Студэнты МДЛУ сёння спявалі «Happy birthday, Mrs. President». Нагадаем, што сёння дзень народзінаў у Святланы Ціханоўскай

Крыніца: @studenty2020
Следчы камітэт працягвае штампаваць крымінальныя справы супраць дэманстрантаў

Гэтак, за Марш 6 верасня ў Менску распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт . 342 КК за нібыта масавыя беспарадкі. Падазраванымі прызнаныя чацвёра грамадзянаў ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў.

Акрамя гэтага, 18-гадовая дзяўчына, якая нанесла графіці на міліцэйскія шчыты, прызнаная падазраванай па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 339 (хуліганства) КК.

Нагадаем, што 6 верасня прадстаўнікі МУС выбілі дзверы ў кавярні на праспекце Пераможцаў (на фота). Пра крымінальную справу супраць іх нічога не паведамляецца.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Латушка, Вольскі, Дудзінскі, Купалаўцы, супрацоўнікі ММЗ ды іншыя беларусу разам спелі «Разбуры турмы муры» на беларускай мове.

Глядзіце!

Відэа: @latushka
❗️Людзі ў масках пралезлі ў амбасаду Швецыі

У шведскую амбасаду ў Менску пераскочылі двое ў масках. Сядзяць яшчэ на заднім двары, чакаюць. Ціхары сядзяць на вуліцы, каля лесвіцы, у афіцыйнай форме каля галоўнага ўваходу стаяць.

Паводле звестак «Белсату», яны спрабуюць злавіць удзельніка пратэстаў, які пераскочыў праз плот амбасады.

Крыніца: @belsat
Белсат
Намеснік генеральнага дырэктара «Беларуськалію» па вытворчасці Алег Чаркас кажа, што і да сённяшняга дня застаюцца людзі, якія падтрымліваюць забастоўку і не выходзяць на працу, але прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме. - Чаму вы, як кіраўніцтва, не ведаеце…
Прадстаўніца 1-га рудаўпраўлення сказала, што яна ведае пра людзей, якія не выходзяць на працу з-за таго, што ўваходзяць у стачкам. Кажа, што ведала пра патрабаванні страйкоўцаў.

«Патрабаванні насілі палітычны характар, канкрэтных патрабаванняў па працоўным заканадаўстве не было».

Суддзя ўдакладняе: патрабаванні былі і па працоўнай калектыўнай дамове, і па кантрактах? Прадстаўніца рудаўпраўлення сказала, што на 17 і 18 жніўня яна не ведала пра гэтыя патрабаванні.

Прадстаўнік 4-га рудаўпраўлення сказаў, што звольненыя 7 чалавек за прагулы. Іскаў па аднаўленні іх у працы няма.

«Тлумачэнняў супрацоўнікаў не існуе ў прыродзе», – кажа ён. Усе тлумачэнні працаўнікоў браліся выключна па тэлефоне. Наймальнік звяртаўся ў міліцыю і больніцы: адказвалі, што не былі затрыманыя і не былі на бальнічных. Пасля гэтага супрацоўнікаў звольнілі.

Прадстаўнікі «Беларуськалія» на судзе называюць страйк «зборышчам». «Гэта было незразумела што, гэта ніякі не збор».

Шыц кажа, што супрацоўнікі наўпрост баяліся хадзіць на працу, бо на вуліцы хапалі людзей.

Крыніца: @belsat
Белсат
Студэнты МДЛУ сёння спявалі «Happy birthday, Mrs. President». Нагадаем, што сёння дзень народзінаў у Святланы Ціханоўскай Крыніца: @studenty2020
Акцыі салідарнасці сёння праходзяць і ў іншых універсітэтах. Сярод іх – БДЭУ, Гомельскі ўніверсітэт імя Сухога, механіка-матэматычны і фізічны факультэту БДУ.

У Гомлі паведамляецца пра затрыманні.

Між тым прафкамы студэнтаў прынамсі чатырох універсітэтаў пачалі аказваць матэрыяльную дамапогу студэнтам, затрыманым ці пацярпелым падчас акцыяў пратэсту.

Крыніца: @nashaniva, @studentby
Белсат
Прадстаўніца 1-га рудаўпраўлення сказала, што яна ведае пра людзей, якія не выходзяць на працу з-за таго, што ўваходзяць у стачкам. Кажа, што ведала пра патрабаванні страйкоўцаў. «Патрабаванні насілі палітычны характар, канкрэтных патрабаванняў па працоўным…
Працягваецца суд па справе «Беларуськалій» vs. стачкам

Шыц: «14 жніўня Бокун выйшаў і заявіў, што ёсць патрабаванні калектыву 1-га рудаўпраўлення і яны былі агучаны гендырэктару «Беларуськалія», але бок істцоў сцвярджае, што яны даведаліся аб патрабаваннях толькі 18 жніўня. Былі патрабаванні толькі палітычнага характару. Было два пратаколы і галасаванні: за вылучэнне людзей у стачкам і за забастоўку, людзі падпісваліся. 17 жніўня на кожным рудаўпраўленні з'явіліся свае стачкамы, і з кожнага, галасаваннем, былі абраны людзі, якія ўтварылі галоўны стачкам. Першапачатковы спіс складаўся з 14 чалавек, тады былі абраны сустаршыні стачкаму Шыц і Бокун».
Шыц кажа, што стачкам павінен быў быць, каб людзі выпусцілі пар. 18 жніўня стачкам падаў заяву аб забастоўцы, 20 жніўня гендырэктар прадпрыемства адказаў, што паводле закону забастоўка зʼяўляецца незаконнай.
Шыц: «20 жніўня я выйшаў са стачкаму, бо ўжо 19-га ўбачыў, што людзей, якія дагэтуль пратэставалі, стала вельмі мала».

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Беларус, які разам з бацькам трапіў на тэрыторыю амбасады Швецыі запісаў відэа і кажа, што за іх роднымі і дзецьмі сачылі.

На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Менску зараз знаходзіцца жыхар Віцебску Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём.

Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Віцебску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.

Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі праз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузнечык, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.

Крыніца: @belsat
Таня Хомич.mov
75.4 MB
Сястра Марыі Калеснікавай зачытала зварот Максіма Знака

«Выпускайце нашу Машу!» – гэтую фразу павінен быў сказаць Максім Знак. У той момант, калі людзі ў масках ламіліся ў штаб Віктара Бабарыкі, Максім запісваў відэа ў падтрымку Марыі Калеснікавай.

Зварот Максіма Знака зачытала Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай.

Крыніца: @babarykaofficial
Віталь Кузнечык, які зараз знаходзіцца на тэрыторыі шведскай амбасады ў Менску, у размове з карэспандэнтам @belsat паведаміў, што шведскія дыпламаты зараз спрабуюць звязацца для вырашэння сітуацыі з кіраўніцтвам у Стакгольме. Уцекачам сказалі пакуль чакаць.

Яны між тым ужо патэлефанавалі ў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Крыніца: @belsat