🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.41K subscribers
416 photos
38 videos
1 file
64 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱

ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)

Час, які папярэднічае вясьне.

🔸Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
САКАВІ́К (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Для добрага настрою сьпяшаемся падзяліцца з вамі працамі ў новым фармаце

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якія адпаведнікі існуюць да выразу "Яблоко от яблони недалеко падает?"

🔸Якая матка, такое й дзіцятка
🔸Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын
🔸Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын
🔸Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок
🔸Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца

Які з выразаў вам больш даспадобы? 😻

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
КРЫГА (kryha)
(назоўнік, жаночы род)

1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.

🔸З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
  
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СКУБЦІ (skubci)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху.

🔸Каля самага прыгуменьня [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломаю, скубучы яе са стажка. (Дуброўскі)

2. Расскубваць што-н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі.

🔸Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. (Бядуля)

3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.).

🔸Поле травіцаю соннай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе. (Купала)

4. Перабіраць пальцамі, патузваць.

🔸Хвалююся. Гімнасьцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. (Ракітны)

5. Тузаць, трэсьці.

🔸— Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. (Мурашка)

6. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль.

🔸— Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. (Мурашка)

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, дакучаць; патрабаваць штосьці.

🔸Тут табе і яблычак сьвежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. (Ермаловіч)

8. Крыўдзіць.

🔸— [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у клясе. (Гарбук)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю а 12й дня. 🍷

ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ГÁЛІЦЦА (halicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Квапіцца на што-н., імкнуцца завалодаць чым-н.

🔸Галіцца на чужое дабро.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💐 Поздравляем с Международным Женским Днем 8 Марта! 💕

🎇 Листайте весеннюю карусель, чтобы узнать поздравления с праздником на других языках. И не забудьте поздравить любимых и дорогих женщин! 😍

◀️ Назад 🌸 Вперед ▶️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З Сьвятам 8 сакавіка вас, нашыя даражэнькія паненкі! 🌸

УСЬЦÉШЫЦЬ (uściešyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Выклікаць у кагосьці пачуцьцё задаволенасьці, радасьці.

🔸Як нямнога трэба, каб усьцешыць жанчыну. Пару зьбітых, банальных фраз і трошкі цеплыні ў голасе. (Навуменка)

2. Супакоіць.

🔸Чыгуначнік доўга стаяў у роздуме, а потым сказаў няўпэўнена, мо толькі для таго, каб усьцешыць няшчасную жанчыну, каб зараніць у яе душу хоць маленькую надзею. (Сабаленка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Кахайце і будзьце каханымі 💞

А як сказаць па-беларуску "С милым рай и в шалаше"?

❤️ Хоць у будане жыць, абы з каханым быць
❤️ Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець
❤️ Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу
❤️ Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.

🔸Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).

2. Сьлізгаць, сьлізгацець

🔸Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).

3. Катацца па сьлізкай паверхні.

🔸Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).

❗️КÓЎЗАНКА — рас. "каток".

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🇧🇾🇧🇾 Словарь белорусского :: Празднования и вечеринки 🇧🇾🇧🇾

День рождения - Дзень Нараджэння
Годовщина - Гадавіна
Праздник - Свята
Похороны - Пахаванне
Выпускной - Выпускны

Свадьба - Вяселле
С новым годом - З Новым годам
С днем рождения! - З днём нараджэння
Поздравляю! - Віншую
Удачи! - Удачы

Подарок - Падарунак
Вечеринка - Вечарынка
Открытка - Віншавальная паштоўка
Празднование - Святкаванне
Музыка - Музыка

Хотите потанцевать? - Ці хацелі б Вы танцаваць?
Да, я хочу танцевать - Так, я хачу танцаваць
Я не хочу танцевать - Я не хачу танцаваць
Ты выйдешь за меня? - Ты выйдзеш за мяне?

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск