ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.
🔸Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск

Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.
А яшчэ можна сказаць гэтак:
🔸Бáйды біць
🔸Лы́нды біць
🔸Тылылы́ біць
🔸Гýльма гуляць
❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".
❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).
Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.
Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).
❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).
❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.

Ці чулі вы такое слова? ☺️
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага працоўнага дня і цудоўнага настрою, даражэнькія! 🥰
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.
🔸Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

Як мяўкаюць беларускія коцікі? 😻
Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!
🔸ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі
Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.
Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.
Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.

ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.
🔸Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)

СЯБРЫНА (siabryna)
(назоўнік, жаночы род)
1. Размоўнае слова: кола, асяродзьдзе сяброў.
🔸Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. (Чорны)
2. Сяброўская бяседа (рас. "застолье), пачастунак.
🔸Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госьці. (Сачанка)

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM