🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.51K subscribers
488 photos
48 videos
1 file
65 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
ГАФТАВÁЦЬ (haftavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Рабіць узор на чым-н. спэцыяльным відам ажурнае вышыўкі.

🔸Да глыбокае старасьці сама яна працавала фізычна — шыла, гафтавала, цыравала. І ўсё гэта зь вялікай любоўю і густам. (Жарнасек)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Пост, ад якога можа скурчыць сківіцу 😋

А якія ягадкі вам больш даспадобы?

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Колькі словаў на доўгія выходныя 💛 Зычым вам сонейка і цяпла 🌞

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ТРА́ВЕНЬ (travień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пяты месяц каляндарнага года.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЯСІК (jasik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Маленькая падушка.

🔸Тата бухае сяньнік на ложак, мама засьцілае прасьціною, зьверху новаю посьцілкаю, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. (Каліна)
🔸У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланыя квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькаю наверсе — ясікам. (Пальчэўскі)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

🔸Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка)
🔸Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск