КО́ЎЗАНКА (koŭzanka)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: расчышчанае месца, пакрытае лёдам, для катаньня; каток.
🔸Убачыць зімой на тратуары коўзанку — і няхай сабе тут людзі ня людзі, а яна [жонка], як маленькая — раз і пакаўзнулася... (Васілевіч).
#словы_К

December 28, 2023
Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.
✏️ Цікава, што дзеяслоў пайшоў ад слова "каня". Каня (рас. "канюк") — драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жыве на балотах, сырых лугах, крык якой нагадвае слова «піць».
⠀
КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.
⠀
🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).

January 31, 2024
КРЫГА (kryha)
(назоўнік, жаночы род)
1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.
🔸️З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.

February 7, 2024
КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.
🔸️Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).
2. Сьлізгаць, сьлізгацець
🔸️Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).
3. Катацца па сьлізкай паверхні.
🔸️Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).
❗️КÓЎЗАНКА — рас. "каток".

February 18, 2024
КÁРАК (karak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.
🔸️Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. (Краўчанка)

February 25, 2024
КАРÁСКАЦЦА (karaskacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Лезьці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за штосьці.
🔸️Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. (Лынькоў)
2. Зь цяжкасьцю прабірацца праз штосьці, выбірацца адкуль-небудзь.
🔸️[Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. (Маўр)

March 13, 2024
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КРÁТАЦЦА (kratacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Рухацца, варушыцца.
🔸️Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісьце асін. (Броўка)
🔸️На левай вудзе кратаўся паплавок. (Ваданосаў)
2. Пераноснае значэньне: абуджацца, узьнікаць (пра пачуцьці, думкі і пад.).
🔸️Стараста быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасьць. (Самуйлёнак)

April 13, 2024