🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.46K subscribers
448 photos
44 videos
1 file
65 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
🧡 ГНУТКІ (hnutki)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны лёгка гнуцца; гібкі.

🔸Пад хатаю тонкая рабіна
Да клёна хіліць гнуткі стан. (Ляпёшкін).
🔸Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Часта схілялі нізка, над самаю муравою, свае доўгія белыя гнуткія шыі і, выцягваючы іх на ўсю даўжыню, сіпелі ў бок на дзяцей. (Галавач).

2. Пераноснае значэньне: багаты адценьнямі, зьменлівы ў сваім руху (пра голас, мову і пад.).

🔸Гнуткі голас артыста лёгка зьліўся з цудоўным вакальным малюнкам вобраза. («Беларусь»).
🔸Антон Корж — чалавек гнуткага розуму і дыялектычнага мысьленьня. (Лойка).
#словы_Г
Зь пятніцаю, сябры! 🍾

ГЛЯЙЦАР/ГЛЯЙСАР (glajcar/glajsar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны мэталічны стрыжань з ручкаю, які служыць для адкаркоўваньня бутэлек.

❗️АДКАРКАВÁЦЬ — рас. "откупорить"
#словы_Г
ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Вельмі вялікі, грузны, масіўны.

🔸️Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)
#словы_Г
ГÁНІЦЬ (hanić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку.

🔸️Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысэртацыю, але Кухарчык ня мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. (Сабаленка)

2. Асуджаць, абгаворваць.

🔸️Заўсёды мімаволі зьяўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. (Шамякін)
#словы_Г
ГРАЙ (hraj)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: моцны птушыны крык; карканьне.

🔸Зноў чуваць у нашым краі
Грай прадвесьнікаў-гракоў,
Весела вясна іграе
На цымбалах ручайкоў. (Смагаровіч).
#словы_Г