🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.46K subscribers
448 photos
44 videos
1 file
65 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СКУБЦІ (skubci)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху.

🔸️Каля самага прыгуменьня [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломаю, скубучы яе са стажка. (Дуброўскі)

2. Расскубваць што-н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі.

🔸️Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. (Бядуля)

3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.).

🔸️Поле травіцаю соннай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе. (Купала)

4. Перабіраць пальцамі, патузваць.

🔸️Хвалююся. Гімнасьцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. (Ракітны)

5. Тузаць, трэсьці.

🔸️— Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. (Мурашка)

6. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль.

🔸️— Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. (Мурашка)

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, дакучаць; патрабаваць штосьці.

🔸️Тут табе і яблычак сьвежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. (Ермаловіч)

8. Крыўдзіць.

🔸️— [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у клясе. (Гарбук)
#словы_С
САКАВІ́К (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
Зь Вялікаднем, сябры, усіх тых, хто сёньня сьвяткуе! 🐣

СЛОДЫЧ (słodyč)
(назоўнік, жаночы род)

1. Уласьцівасьць салодкага.

🔸️Салодкі смак
🔸️Слодыч цукерак
🔸️Слодыч вінаграду
🔸️Такая слодыч, есьці немагчыма.

2. Пераноснае значэньне: прыемнае адчуваньне; асалода, задавальненьне.

🔸️Я палюбіў цябе, край украінскі, за слодыч музыкі бандур тваіх. (Журба)
🔸️Сэрца ведае тамленьне, сэрца знае слодыч мар. (Колас)
🔸️Апошні месяц Міця адчувае сябе роўным зь сябрамі і ўдосталь пье слодыч гэтага цудоўнага пачуцьця. (Навуменка)
#словы_С