ПЕ́РНІК (piernik) пряник
Сладкое печенье на меду, патоке или сахаре с ароматными специями. - Салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі прыправамі.
🔸Медовый пряник - Мядовы пернік
🔸Мятный пряник - Мятны пернік
🔸Вечером мама испекла сладкие пряники, поставила на стол ветчину и пол-литра меда - Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду.
#словы_П

ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)
3. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)

Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️
ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)
Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.
🔸️У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПÉШЧАНЫ (pieščany)
(прыметнік/дзеепрыметнік, мужчынскі род)
1. Дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, ад 'песьціць' (любоўна даглядаць, гадаваць кагосьці; праяўляць ласку, лашчыць, галубіць кагосьці).
2. Прыметнік: капрызны, расьпешчаны.
🔸️Пешчанае дзіця.

ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.
🔸️— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)
2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.
🔸️— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)
3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.
🔸️Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)

ПАПАРÁДКАВАЦЬ (paparadkavać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Прывесьці ў парадак; навесьці парадак.
🔸️— Ты папарадкуй рэчы, Танечка, а я схаджу ў рэдакцыю, — сказаў Сяргей. (Машара)

Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱
ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)
Час, які папярэднічае вясьне.
🔸️Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)

🌛 Напэўна, Вы ўжо чулі пра шматлікія скандалы адносна сусьветна вядомых вытворцаў смартфонаў? Прычына — удасканальваньне здымкаў пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Як гэта працуе? У адных смартфонах пры распазнаньні чагосьці падобнага да месяца, сфатаграванае падмяняецца такім жа аб’ектам, які маецца ў базе. У іншых — працуе штучны інтэлект, які проста дамалёўвае той самы месяц.
Гэтак, цяпер кожны, хто мае больш-менш сучасны тэлефон можа зрабіць прыгажэзныя фота месяца (і ня толькі).
Ці маеце Вы такія фота? Сёньня якраз чакаецца поўня — той самы час паспрабаваць свае моцы (і моцы Вашае камэры).
Таму дзяліцеся сваімі здымкамі і абавязкова адзначайце нас 🤍

ПАДНЯБÉНЬНЕ (padniabieńnie)
(назоўнік, ніякі род)
Верхняя частка поласьці рота.
🔸️Праўда, язык доўга не паварочваўся, ня мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябеньня. (Шыловіч)

ПЛЯВУ́ЗГАЦЬ (plavuzhać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Размоўнае слова: гаварыць абы-што, пустое, бяз толку.
🔸Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасьць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. (Мележ)