АНЁЛ (anioł)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. У рэлігійным вучэньні пасланец бога, якога малявалі ў выглядзе юнака з крыламі.
🔸— О! — выгукнуў.. [партызан] маладым голасам. — Хто ты? Анёл зь неба ці зорка вячэрняя? (Шамякін).
2. Пераноснае значэньне: увасабленьне чаго-н. дадатнага, ідэальнага.
🔸Анёл прыгажосьці.
🔸Анёл цярплівасьці.
🔸А сам.. [Паходня], калі на тое пайшло, не такі ўжо анёл, не такі чысьцюля, ян прыкідваецца, — дадаў Шнітаў. (Хадкевіч).
#словы_А

КО́ЎЗАНКА (koŭzanka)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: расчышчанае месца, пакрытае лёдам, для катаньня; каток.
🔸Убачыць зімой на тратуары коўзанку — і няхай сабе тут людзі ня людзі, а яна [жонка], як маленькая — раз і пакаўзнулася... (Васілевіч).
#словы_К

ХÁЛЕПА (chalepa)
(назоўнік, жаночы род)
1. Надвор'е са сьнегам і дажджом; мокры сьнег.
2. Вадкі бруд, што ўтвараецца ад дажджу ці мокрага сьнегу.
Мінула восеньская халепа, падшэрхла, пабралася ў груды гразь. (Місько).
Халепа страшная была, секла, ды яшчэ зь ветрам. (Дубоўка).
[Старая:] — Ды і дарогу пазамятала. Такая ж ноччу халепа была, ня дай божа... (Кандрусевіч).
#словы_Х

Раім зьвярнуць ўвагу на апошнія два прыклады 😅
✏️Як гучыць па-беларуску: "ЛЮБИШЬ КАТАТЬСЯ — ЛЮБИ И САНОЧКИ ВОЗИТЬ"?
🔸Любіш паганяць, любі і каня гадаваць.
🔸Любіш гасьцяваць, любі і гасьціну вітаць.
🔸Любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць.
🔥Любіў цалаваць — любі і калыхаць (любі і палюляць).
🔥Умеў гуляць — умей і дзіця забаўляць.
#фразэалягізмы

З надыходзячым 2024 годам, родненькія! Дзякуй кожнаму з Вас, нашыя НЕЙМАВЕРНЫЯ, проста за тое, што Вы ёсьць! Разам — мы сіла! І дзякуй 2023 году за тое, што мы ўсё цяпер ведаем пра гэта ❤️
Шчыра верым, што гэтак жа разам мы зробім 2024 годам доўгачаканых пераменаў, новых надзеяў, вялікіх дасягненьняў! ❤️

🇧🇾🇧🇾 Времена года и погода :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾
Времена года - Поры года
Зима - Зіма
Лето - Лета
Весна - Вясна
Осень - Восень
Небо - Неба
Облако - Воблака
Радуга - Вясёлка
Холодная (погода) - Халодны
Жаркая (погода) - Спякотны
Жарко - Спякотна
Холодно - Холадна
Солнечно - Сонечна
Облачно - Воблачна
Влажно - Сыра
Идет дождь - Ідзе дождж
Идет снег - Ідзе снег
Ветрено - Ветрана
Какая погода? - Як надвор'е?
Хорошая погода - Добрае надвор'е
Плохая погода - Дрэннае надвор'е
Какая температура? - Якая тэмпература?
На улице 24 градуса - 24 градусы
Времена года - Поры года
Зима - Зіма
Лето - Лета
Весна - Вясна
Осень - Восень
Небо - Неба
Облако - Воблака
Радуга - Вясёлка
Холодная (погода) - Халодны
Жаркая (погода) - Спякотны
Жарко - Спякотна
Холодно - Холадна
Солнечно - Сонечна
Облачно - Воблачна
Влажно - Сыра
Идет дождь - Ідзе дождж
Идет снег - Ідзе снег
Ветрено - Ветрана
Какая погода? - Як надвор'е?
Хорошая погода - Добрае надвор'е
Плохая погода - Дрэннае надвор'е
Какая температура? - Якая тэмпература?
На улице 24 градуса - 24 градусы
Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.
А яшчэ можна сказаць гэтак:
🔸️Бáйды біць
🔸️Лы́нды біць
🔸️Тылылы́ біць
🔸️Гýльма гуляць
❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".
❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).
Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.
Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).
❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).
❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.

Ці чулі вы такое слова? ☺️
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.
🔸️Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸️— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)
#словы_З

З Раством Хрыстовым, даражэнькія! ✨️✨️✨️
ЛАСУНАК (łasunak)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Штосьці вельмі смачнае; улюбёная страва.
🔸️ Грыбы госьці, вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. (Лужанін)
2. Звычайна множны лік (ласункі, -аў): салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі.
🔸️У парк рэдка хто заглядваў, і мядзьведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. (Даніленка)
#словы_Л

ВІХУРА (vichura)
(назоўнік, жаночы род)
1. Размоўнае слова: бура, завея, завіруха.
🔸️Ня ціхне бура, стогне лес...
На ўсе лады віхура сьвішча!.. (Чарот)
🔸️Дарожкі і сьцежкі занесла віхура,
Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. (Купала)
2. Паэтычнае слова: імклівы віхравы рух.
🔸️Скрыпач закончыў «Крыжачка».
І ў лягерным прылеску
Шуміць віхура гапака,
Гучыць «Малдаванэску». (Калачынскі)
#словы_В

ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.
🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)
2. Старанны, руплівы, дбайны.
🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)
3. Уважлівы, неаслабны.
🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)
3. Зоркі, чуйны, праніклівы.
🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#словы_П

Прыгожае, праўда? 😍
ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.
🔸️Люструе гладзь возера.
2. Адлюстроўваць.
🔸️Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)

Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚
"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅
МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)
Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#словы_М

МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.
🔸️Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)
2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.
🔸️Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)
3. Умяшчацца, зьмяшчацца.
🔸️У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)