🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
1.45K subscribers
435 photos
44 videos
1 file
64 links
🇧🇾 Обучение белорусскому языку

Сеть телеграм-каналов по обучению иностранным языкам

🌐 Реклама, обратная связь @RD700
加入频道
КО́ЎЗАНКА (koŭzanka)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: расчышчанае месца, пакрытае лёдам, для катаньня; каток.

🔸Убачыць зімой на тратуары коўзанку — і няхай сабе тут людзі ня людзі, а яна [жонка], як маленькая — раз і пакаўзнулася... (Васілевіч).
#словы_К
Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.

✏️ Цікава, што дзеяслоў пайшоў ад слова "каня". Каня (рас. "канюк") — драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жыве на балотах, сырых лугах, крык якой нагадвае слова «піць».

КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).
#словы_К
КРЫГА (kryha)
(назоўнік, жаночы род)

1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.

🔸️З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
  
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.
#словы_К
КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.

🔸️Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).

2. Сьлізгаць, сьлізгацець

🔸️Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).

3. Катацца па сьлізкай паверхні.

🔸️Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).

❗️КÓЎЗАНКА — рас. "каток".
#словы_К
КÁРАК (karak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.

🔸️Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. (Краўчанка)
#словы_К
КАРÁСКАЦЦА (karaskacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Лезьці ўгору, чапляючыся рукамі і нагамі, хапаючыся за штосьці.

🔸️Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. (Лынькоў)

2. Зь цяжкасьцю прабірацца праз штосьці, выбірацца адкуль-небудзь.

🔸️[Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. (Маўр)
#словы_К
КРАСАВІ́К (krasavik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Чацьвёрты месяц каляндарнага года.
#словы_К
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
КРÁТАЦЦА (kratacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Рухацца, варушыцца.

🔸️Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісьце асін. (Броўка)
🔸️На левай вудзе кратаўся паплавок. (Ваданосаў)

2. Пераноснае значэньне: абуджацца, узьнікаць (пра пачуцьці, думкі і пад.).

🔸️Стараста быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасьць. (Самуйлёнак)
#словы_К