Літаратурны музей
173 subscribers
2.02K photos
16 videos
209 links
г.Мінск, вул.Багдановіча, 13
加入频道
#юбіляр

ВІНЦЭНТУ ДУНІНУ-МАРЦІНКЕВІЧУ - 215!

4 лютага, 215 год таму нарадзіўся беларускі паэт, драматург, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

На фота – "Партрэт В.Дуніна-Марцінкевіча" Рымаровіча Э.Г., 2008 г.
З фондаў ДМГБЛ.
#музейны_рарытэт

Як вядома, імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча цесна звязана з невялікім маёнтакам Люцынка (каля Івянца), які ён набыў у 1840 годзе. Менавіта ў Люцынцы разгарнулася яго культурна-асветніцкая, літаратурная і тэатральная дзейнасць.

Выява на фота - фрагмент кафлі, знойдзены на сядзібе класіка ў той самай Люцынцы ў 1990 г. Захоўваецца ў фондах ДМГБЛ.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ВАКАЦЫІ
музейна-педагагічныя заняткі для малодшых школьнікаў

20/02/2023 - 25/02/2023

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Падчас дадатковых зімовых канікул прапануем малодшым школьнікам правесці час з карысцю ў сценах Літаратурнага дома.

Запрашаем далучыцца да музейна-педагагічных заняткаў, якія пазнаёмяць навучэнцаў з этнаграфічнымі прадметамі, казкамі, музеямі, беларускімі традыцыямі і інш.

🧩Занятак “Знаёмся, я – музей!” дасць магчымасць паглыбіцца ў асяродак музейнай культуры, пазнаёміць з правіламі паводзін у музеі, некаторымі тэрмінамі і прафесіямі. Занятак падрыхтуе школьнікаў да наведвання музеяў, а таксама навучыць беражліваму стаўленню да музейных экспанатаў.

🧩Занятак “Як хлеб да нас на стол прыйшоў” пройдзе ў форме казкі-гульні, заснаванай на народнай казцы “Лёгкі хлеб”. Юныя ўдзельнікі ўзгадаюць сюжэт і герояў казкі, пазнаёмяцца з земляробчым побытам і сельскагаспадарчымі прыладамі працы беларусаў, складаным і крапатлівым працэсам вырабу хлеба. Падчас занятка ладзяцца вясёлыя спаборніцтвы-эстафеты. Набытыя веды ўдзельнікаў правяраюцца з дапамогай этнаграфічных загадак.

🧩Занятак “Нізка беларускіх казак” у займальнай форме пазнаёміць наведвальнікаў з дзівосным светам беларускіх народных казак. Удзельнікаў чакаюць незабыўныя сустрэчы з цікавымі героямі ды міфічнымі істотамі, а таксама мудрагелістыя заданні, праз якія будзе пралягаць шлях да фініша.

🧩Занятак “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” перанясе хлопчыкаў і дзяўчынак у прастору старажытнага беларускага фэста – свята ў традыцыйным стылі з вясёлымі гульнямі і цікавымі конкурсамі. Удзельнікі пачуюць, як гучаць розныя музычныя інструменты: бубен, дудка, цымбалы, клякотка, трашчотка; даведаюцца з якой нагоды і кім яны выкарыстоўваліся. Паспрабуюць свае здольнасці ў ролі збіральнікаў ільна (гульня “Садзі лянок”), а таксама папрактыкуюцца ў выкананні народных танцаў (флэшмоб “Маразуля”).

Уваходны квіток: 3 руб.
Папярэдні запіс абавязковы!
Тэл. +375 17 363 56 21.
КАНІКУЛЫ З МАКСІМАМ!
музейная акцыя

20/02/2023–26/02/2023

📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вучняў 1-2 класаў правесці дадатковыя зімовыя канікулы разам!

Кожны дзень з 20 па 26 лютага:

🎲10:00 – гульня “Кніганоша”: падарожжа з Вільні ў Мінск з “Вянком” Максіма Багдановіча па казачным лесе, населеным міфалагічнымі істотамі, з цікавымі гісторыямі і заданнямі;

🎲11.00 – інтэрактыўная праграма “Малюнкі і вершы”: прагляд анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, знаёмства з працай музейнага супрацоўніка і мультыплікатара;

🎲12.00 – занятак “Лялька-мотанка”: стварэнне традыцыйнай беларускай лялькі.

Квіток – 3 руб. з чалавека.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (ст.м. “Няміга”)

Тэлефоны для даведак і запісу: +375 17 355 22 95, +375 17 363 07 61.
КАНІКУЛЫ Ў МУЗЕІ БРОЎКІ
праграма на дадатковыя канікулы для 1-2 класаў

20/02/2023 - 26/02/2023

📍Літаратурны музей Петруся Броўкі

Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе правесці канікулы цікава і адукацыйна! Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць на музейных занятках:

“Калі саджуся за паперу…”
(у залах музея)
Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: юныя наведвальнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на пішучай машынцы. 3.00 BYN з чалавека.

“Дзяцінства незабыўны час” (на базе музея ці ДУА)
Занятак у гульнёвай форме знаёміць перыядычнымі выданнямі мінулага стагоддзя, якія чытаў Пятрусь Броўка ў маленстве. Пры дапамозе часопіса для вясковай моладзі “Лучынка”, дзеці апынаюцца ў атмасферы незнаёмай ім эпохі, пашыраюць веды па гісторыі Беларусі мінулага стагоддзя, развіваюць сістэмнае мысленне і камунікатыўныя навыкі. 3.00 BYN з чалавека (група да 20 чалавек).

“Мяне чакаюць у музеі” (у залах музея)
Занятак у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры. 3.00 BYN з чалавека.

г.Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4.

Тэл. +375 17 342 09 81 (абавязковы папярэдні запіс).
#імпрэза #традыцыйныя_танцы

ТАНЧЫМ ТАЛАКОЙ

10/02/2023, 18:00

📍Літаратурны музей Петруся Броўкі

У час маразоў, сябры, прапануем вам сагрэцца і патанчыць традыцыйныя танцы!

Літаратурны музей Петруся Броўкі і Блонскі сельскі Дом культуры запрашаюць на мерапрыемства “Танчым талакой”.

Беларускі народны танец з’яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва. Першапачаткова танец быў цесна злучаны ў адно цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай ігры, але паступова вылучыўся ў самастойны від мастацтва. У танцы выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар народа.

На мерапрыемстве ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Зарачанка” распавядуць пра гісторыю і асаблівасці беларускіх народных танцаў. Таксама вы зможаце вывучыць і разам выканаць некаторыя з іх пад акампанемент традыцыйных народных інструментаў.

Уваход: 10 руб.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 30
+375 (17) 342-09-81.
#Фёдар_Дастаеўскі #круглы_стол

Сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася сустрэча супрацоўнікаў літаратурных музеяў Беларусі з нашчадкамі Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага.

Прадстаўнікі знакамітага роду – прапраўнук сусветна вядомага пісьменніка Аляксей Дастаеўскі і члены яго сям’і – пазнаёміліся з экспазіцыяй музея і прынялі ўдзел у круглым стале “Літаратурная спадчына: Дастаеўскі і Беларусь”.
#квэст #дзень_дарэння_кніг

ТАЯМНІЦЫ ЭКСПАЗІЦЫЙ
квэст

14/02/2023 - 18/02/2023

📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Міжнародны дзень дарэння кніг – свята маладое: існуе з 2012 года, але ўжо паспела абляцець увесь зямны шар і адшукаць сваіх прыхільнікаў у розных кутках свету.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры традыцыйна далучаецца да гэтай падзеі. Сёлета свята для наведвальнікаў зладзім разам з нашым партнёрам ТАА «БЕЛГІПС-ЭКА». Да дня дарэння кніг таварыства перадало ў музей больш за 60 цудоўных кніг, якія неўзабаве набудуць другое жыццё, стаўшы святочнымі падарункамі для нашых гасцей.

З 14 па 18 лютага запрашаем на квэст “Таямніцы экспазіцый”! Падключыўшы кемлівасць і пільнасць, кожны наведвальнік даведаецца шмат цікавага пра пісьменнікаў і музейныя скарбы.

👌Акрамя кніг, удзельнікі атрымаюць сувеніры ад музея!

Калі: 14.02 – 18.02, 10:00 – 18:30.
Квіткі: 3 руб.
Узрост: 12+.
+375 17 363 56 21.
г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
#імпрэза

ЛЮТАЎСКАЕ СПАТКАННЕ
літаратурна-музычная імпрэза

22/02/2023, 19:00

📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на чарговае спатканне! Вас чакае выступленне Ансамбля салістаў “Класік-авангард”, а таксама беларуская паэзія XX ст. і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Падрабязная інфармацыя

Квіткі
#юбіляр #Максім_Гарэцкі

СЁННЯ СПАЎНЯЕЦЦА 130 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА

Максім Гарэцкі - выбітная постаць і шматгранны талент. Ён пачынальнік беларускай прозы, вучоны, публіцыст, лексікограф, перакладчык, педагог, збіральнік вуснай народнай творчасці.

Жыццё пісьменніка было складаным, а гібель трагічнай. Але яго творчасць сталася вельмі змястоўнай і яскравай старонкай гісторыі нашай літаратуры.

Ведаем Гарэцкага па творах "Дзве душы", "Ціхая плынь", "Роднае карэнне", "Віленскія камунары", "Камароўская хроніка", "На імперыаялістычнай вайне" і інш.

Таксама ён зрабіў значны ўнёсак у захаванне і развіццё нашай мовы, развіццё літаратуразнаўства.

На фота - партрэт Максіма Гарэцкага з фондаў ДМГБЛ. Мастак - Пётр Мікалаевіч Драчоў.
Хата ў вёсцы Малая Багацькаўка, дзе прайшло маленства Максіма Гарэцкага.

З фондаў ДМГБЛ.
Максім Гарэцкі з сям'ёй - жонкай Леанілай і дзецьмі Галяй і Лёнем. 1923 г.

З фондаў ДМГБЛ.