Літаратурны музей
161 subscribers
1.88K photos
16 videos
183 links
г.Мінск, вул.Багдановіча, 13
加入频道
#Завоссе #фестываль #сувеніры

24/09/2022

📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”

Гасцей фестываля "Восень у Завоссі" чакаюць сімпатычныя сувеніры! Штосьці можна набыць, штосьці зарабіць, а штосьці стварыць уласнаруч!

Майстар-класы па вырабе сувеніраў будуць праходзіць з 12:30 да 16:00. Лакацыя - абора.

Выраб памятнай манеты "Завоссе" - з 12:30 да 16:00. Лакацыя - свіронак.
#Завоссе #фестываль #Адам_Міцкевіч

24 верасня на сядзібе "Завоссе", якая ўзгадавала нашага славутага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча, прайшоў фестываль "Восень у Завоссі".
Толькі ўзнёслыя пачуцці ды салодкія ўспаміны засталіся ад сустрэчы з Паэтам, выступоўцамі і вамі, дарагія сябры - усімі, хто быў на нашым свяце і пакінуў там "душы часціцу"...

Спадзяемся, узаемна 🙂

Усім дзякуем!🙏
#літаратурная_імпрэза

СВЕТЛЫЯ ЗНАКІ: ПАЭТЫ КІТАЯ

28/09/2022, 19:00

📍 Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Пра наробак у галіне перакладаў з кітайскай мовы, паэтычныя серыі і паасобныя выданні, планы і перспектывы далейшага супрацоўніцтва прапануем вам даведацца на мерапрыемстве “Светлыя знакі: паэты Кітая”.

Сваімі думкамі, гісторыямі і ўпадабанымі аўтарамі падзеляцца пісьменнікі і перакладчыкі: Алесь Карлюкевіч, Віктар Шніп, Дар’я Нечыпарук, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Рагнед Малахоўскі, Навум Гальпяровіч, Алеся Сівохіна і мастак Каміль Камал. А таксама намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Лю Сулін.

Знаёмства з замежнай культурай – гэта магчымасць пашырыць далягляды ўласнай. Нехарактэрная вобразнасць, паэтыка, новыя адценні і нязвыклыя інтанацыі прыцягваюць нашу ўвагу і дазваляюць лепей зразумець людзей, якія жывуць за тысячы кіламетраў ад нашай радзімы.
Дзякуючы руплівай працы перакладчыкаў і выдаўцоў гэтыя адлегласці нібы знікаюць. Так, ужо які час выдавецкі дом “Звязда” і выдавецтва “Мастацкая літаратура” адкрываюць для нас паэзію Кітая, яе шматвекавую гісторыю і асоб, якія з’яўляюцца знакавымі постацямі сусветнай літаратуры.
Лі Бо, Ду Фу, Су Шы, Ай Цін, Ван Вэй, Лі Хэ, Мэн Хаажань, а таксама дзясяткі і нават сотні іншых паэтаў загаварылі па-беларуску...

Уваход на мерапрыемства вольны.
#імпрэза

ВОСЕНЬСКІ МАТЫЎ
музычна-паэтычная імпрэза з удзелам ансамбля "Класік-Авангард"

30/09/2022, 19:00

📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Вераснёўскі настрой, апошняе цяпло сонечных промняў, прыгажосць і лёгкая самота. Усё гэта адлюстравалася ў цудоўных творах музыкі і паэзіі.
У выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай прагучаць кампазіцыі Георга Фрыдрыха Фукса, Мікалая Рымскага-Корсакава, Мануэля дэ Фалья, Ісаака Альбеніса, Вернера Йостэна, Астара П’яцолы.
Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Эла Іванова (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Максім Забара (фагот).

Акрамя таго, вас чакае восеньская беларуская паэзія ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн ці ў касе музея).
АДЗІНЫ БЯСПЛАТНЫ ДЗЕНЬ

З мэтай рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2022 г., згодна з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2022 №197 ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” апошняя серада кожнага месяца абвешчана бясплатным днём з бясплатным экскурсійным суправаджэннем па пастаянных і часовых эскспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) для навучэнцаў, якія атрымліваюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Пагадненне дзейнічае да 31 снежня 2022 г.

Папярэдні запіс на экскурсійнае абслугоўванне з’яўляецца абавязковым і ажыццяўляецца па тэл. +375 17 363-56-21.
#выстава

ЦВІТУЦЬ НА ЎЗЛЕСКУ ВЕРАСЫ…
дакументальная выстава да 130-годдзя з дня нараджэння Зоські Верас

📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а)

з 30 верасня па 29 кастрычніка 2022 года

Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Людвікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік (Зоські Верас) (1892-1991) - вядомай пісьменніцы, мемуарысткі, грамадскай і культурнай дзяячкі ХХ стагоддзя.
Яна была сярод тых, хто сустрэў маладога Максіма Багдановіча, які ў 1916 годзе прыехаў у Мінск з далёкага Яраслаўля. Менавіта яна стала надзейным добрым сябрам паэту, дапамагала ў знаёмстве з Мінскам, з дзейнасцю Мінскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Разам з Людвікай Максім гуляў па Мінску, размаўляў на розныя тэмы, з ёй і Аркадзем Смолічам пачаў рыхтаваць лемантар для дзетак-беларусаў. Яны прыходзілі на сустрэчы ў клуб “Беларуская хатка”, прымалі ўдзел у “суботніках”, разам сустрэлі Новы 1917 год...

Падрабязней
#Дзень_работнікаў_культуры

🌹🌹🌹

Усіх рупліўцаў культурнай галіны віншуем з надыходзячым святам - Днём работнікаў культуры!
Няхай усіх нас штодня падсцерагаюць толькі прафесійныя радасці і ўзнёслы настрой! Творчай энергіі, удалых праектаў і добрых паплечнікаў!
#юбіляр

ІВАНУ ПТАШНІКАВУ - 90

7 кастрычніка 1932 г. нарадзіўся пісьменнік Іван Пташнікаў.

Пасля заканчэння ўніверсітэта (БДУ імя У.І.Леніна, журналістыка) працаваў рэдактарам маст. літ-ры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Затым - рэдактарам аддзела прозы ў ч-се "Маладосць", а пасля на гэтай жа пасадзе ў ч-се "Полымя". З 1995 - рэдактар аддзела тэорыі гісторыі ч-са "Тэатральная Беларусь". У 1959 увайшоў у Саюз пісьменнікаў БССР і Саюз пісьменнікаў СССР. У 1978 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа.

Дэбютаваў Іван Мікалаевіч аповесцю «Чачык» (1957). Далей з’явіліся аповесць «Не па дарозе» (1959), зборнік апавяданняў і аповесцяў «Зерне падае не на камень» (1959), раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1966).

Асаблівае месца ў яго творах займае тэма вайны («Алёшка», «Алені», «Бежанка», «Эфка», «Найдорф»).
Паводле твораў пісьменніка знятыя фільмы «Тартак», «Родам адсюль», «Алімпіяда», «Алёша».

У фондах Літаратурнага музея захоўваецца больш 70 муз. прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка.