#Максім_Танк #выстава
17 верасня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала працу выстава "Я спытаў чалавека", прысвечаная пісьменніку-юбіляру.
18 верасня а 15-й гадзіне запрашаем усіх жадаючых на экскурсію па выставе, падчас якой вы зможаце раскрыць для сябе асобу героя не толькі як выбітнага пісьменніка Максіма Танка, але і як простага чалавека Яўгена Скурко - мудрага, тонкага, прынцыповага, з цудоўным пачуццём гумару.
Кошт экскурсіі: 3 руб. – дарослыя, 1,50 руб. – школьнікі, студэнты.
Папярэдні запіс: +375 (17) 363-56-21.

ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ
літаратурна-музычны фестываль
24/09/2022, 12:00–16:00
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
в.Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.
П Р А Г Р А М А🍁
ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА
🍁12:00 - урачыстае адкрыццё фестывалю, прывітальныя словы арганізатараў
🍁12:15 - узнагароджанне пераможцаў дзіцячага творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”, прысвечанага творчасці А.Міцкевіча
🍁12:25 - выступленне народнага тэатра “На мышанцы”
🍁12:45 - паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі
🍁12:50 - выступленне фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”
🍁13:30 - канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці Баранавіцкага раёна
🍁15:00 - выступленне арт-гурта “Беларусы”
СЯДЗІБНЫ ДОМ
🍁12:30, 15:00 - аглядавая экскурсія па экспазіцыі музея-сядзібы
🍁13:45-14:45 - канцэрт “Светач веку залатога” ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай
СВІРОНАК
🍁12:00-15:00 - мастацкі пленэр з удзелам навучэнцаў ДУА “Навамышская дзіцячая школа мастацтваў”
🍁12:30-16:00 - выраб памятнай манеты
🍁13:30 - гістарычная анімацыя ад рэканструктара Юрыя Усціновіча
🍁14:00 - майстар-клас па шабельным фехтаванні
🍁15:00 - расповед “Асаблівасці паўсядзённага жыцця шляхціча”, шляхецкія гульні
ГУМНО
Літаратурнае падарожжа ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
🍁12:30-16:00 - квэст “Адамаў шлях пад вечным небам”
🍁12:30-13:30 - лекцыя “Радавод Адама Міцкевіча і іншыя цікавосткі пра паэта” ад даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча
🍁13:00 - узнагароджванне ўдзельнікаў дзіцячага творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”, прысвечанага творчасці А.Міцкевіча
🍁13:30-14:30 - гульня-хадзілка “Звязка беларускіх казак”
АБОРА
🍁12:30-16:00 - майстар-класы па вырабе сувеніраў
БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАДВОРАК
🍁12:30-14:45 - квэст-гульня
🍁12:30-12:45 - Замалёўкі з вясковага жыцця. Выступленне Святланы Танюкевіч (Баранавіцкі раён)
🍁12:45-13:15 - Замалёўкі з вясковага жыцця. Выступленне літаратараў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне): Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава
🍁13:15–14:05 - літаратурна-музычная кампазіцыя Саюза пісьменнікаў Беларусі (Брэсцкае аддзяленне): Таццяна Дземідовіч, Алена Папко, Раіса Раманчук, Таццяна Яцук, Зоя Кулік, Анатоль Бензярук
🍁14:05-14:15 - лекцыя даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча “Сузаснавальнік і архівіст таварыства філаматаў, сябра Адама Міцкевіча, ураджэнец Баранавіччыны – Ануфрый Петрашкевіч”
🍁14:15-14:45 - выступленне паэтаў, удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры” (кір. Таццяна Яцук)
🍁14:45-15:00 - падвядзенне вынікаў квэста-гульні
ЦЭНТРАЛЬНАЯ АЛЕЯ
🍁12:00-16:00 - выстава-продаж вырабаў народнай творчасці рамеснікаў Баранавіцкага раёна;
праца кропак харчавання
Квіткі тут
Пра фестываль тут

#фестываль #Завоссе
АРТ-ГРУПА "БЕЛАРУСЫ" на фестывалі "Восень у Завоссі"
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Аксамітны бас, мужны барытон і бляск трох тэнараў чакаюць гасцей фестывалю “Восень у Завоссі”. Бо ў Міцкевічавы мясціны завітае арт-група “Беларусы”!
Калектыў, у якім змяшаліся жанры і стылі, мовы і вобразы, акадэмічнае майстэрства і юнацкае “хуліганства”, нацыянальны гонар і касмапалітызм.
У рэпертуары калектыву разам з беларускай і рускай песняй гучаць заварожваючыя “Bessame mucho” і “Luna”, гарачае “Аргентынскае танга” і рамантычны “Вальс пад небам Парыжа”, мелодыі Фрэнка Сінатры і Моцарта, рок-н-рол і руска-цыганскія рамансы, кампазіцыі з савецкіх кінафільмаў і аўтарскія песні.
“Беларусы” – гэта ўнікальныя галасы, лепшыя песні, сапраўднае мужчынскае шматгалоссе ў цікавых апрацоўках, толькі жывы гук і добры настрой!
🕰Выступленне гурта пачнецца а 15-й гадзіне (галоўная сцэна).
Праграма свята цалкам

🙂Нагадваем, што ўваход на фестываль вольны! (для тых, хто паедзе ўласным транспартам).
🚌Усе жадаючыя могуць паехаць аўтобусам, які арганізуе наш музей. Кошт – 25 BYN. Пры замове ад 10 месцаў – 20 BYN. Папярэдняе браніраванне месцаў: +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21.
Квіткі на трансфер
Чытаць пра фестываль

ФОЛК-РОК ГУРТ "ТУТЭЙШАЯ ШЛЯХТА"
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Яшчэ адным музычным госцем фестывалю "Восень у Завоссі" стане гурт "Тутэйшая шляхта"!
"Тутэйшая шляхта" - народны фальклорны ансамбль БДУ з 30-гадовай гісторыяй. Выконвае народныя і аўтарскія песні на словы айчынных класікаў розных эпох: ад ВКЛ да сучаснасці. Грае ў стылях "фолк-рок", "сімфа-рок" і "ампір". Мае некалькі студыйных альбомаў, дзясятак кліпаў і каля паўсотні запісаных трэкаў. Ансамбль вылучаецца багатым вакальна-інструментальным складнікам, шляхецкімі канцэртнымі строямі і сваім фірмовым гучаннем, які атрымаў саманазву "сармацкі рок".
Вакальна-інструментальныя творы эпохі Адама Міцкевіча ў жывым выкананні, шляхецкія строі, народныя інструменты, спалучэнне лірычнасці і драйву - вось што зробіць настрой і атмасферу фэсту ўжо ў самым яго пачатку!
🕰 Выступленне гурта пачнецца ў 12:50 (галоўная сцэна).
Уся праграма

КАНЦЭРТ “СВЕТАЧ ВЕКУ ЗАЛАТОГА”
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Песні на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў будуць гучаць падчас фестывалю "Восень у Завоссі" ў сядзібным доме Міцкевічаў у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна).
У дадатак да чароўных спеваў і цікавых расповядаў слухачоў чакае яшчэ і вытанчаны пачастунак ад музычных госцяў!
🕰Галіна Сакольнік і Святлена Немагай запрашаюць на сустрэчу ў 13:45 (сядзібны дом).

#фестываль #Завоссе #рэканструкцыя
ГІСТАРЫЧНАЯ АНІМАЦЫЯ
ад рэканструктара Юрыя Усціновіча
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Адным з самых захапляльных і відовішчных момантаў фестывалю "Восень у Завоссі" ў мінулым годзе стала гістарычная анімацыя ад вядомага рэканструктара Юрыя Усціновіча. Натуральна, што сёлета мы зноў запрасілі Юрыя ажывіць колькі старонак гісторыі, зладзіць для нас шляхецкія гульні, дазволіць пакідаць сякеру і пастраляць з лука.
🕰Юрый Усціновіч пачынае ў 13:30 і запрашае ўсіх ахвочых на сваю гістарычную пляцоўку (лакацыя каля свіронка).
Нам абяцана:
🏹гістарычная анімацыя
🏹майстар-клас па шабельным фехтаванні
🏹расповед “Асаблівасці паўсядзённага жыцця шляхціча”
🏹шляхецкія гульні.
Уся праграма
Пра фестываль

#Завоссе #фестываль #сувеніры
24/09/2022
📍Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
Гасцей фестываля "Восень у Завоссі" чакаюць сімпатычныя сувеніры! Штосьці можна набыць, штосьці зарабіць, а штосьці стварыць уласнаруч!
Майстар-класы па вырабе сувеніраў будуць праходзіць з 12:30 да 16:00. Лакацыя - абора.
Выраб памятнай манеты "Завоссе" - з 12:30 да 16:00. Лакацыя - свіронак.

#Завоссе #фестываль #Адам_Міцкевіч
24 верасня на сядзібе "Завоссе", якая ўзгадавала нашага славутага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча, прайшоў фестываль "Восень у Завоссі".
Толькі ўзнёслыя пачуцці ды салодкія ўспаміны засталіся ад сустрэчы з Паэтам, выступоўцамі і вамі, дарагія сябры - усімі, хто быў на нашым свяце і пакінуў там "душы часціцу"...
Спадзяемся, узаемна 🙂
Усім дзякуем!🙏