#дзень_памяці #Максім_Багдановіч
🥀Сёння, у дзень памяці паэта Максіма Багдановіча, да яго помніка ў Мінску ўсклалі кветкі.
Цырымонія прайшла з удзелам супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прадстаўнікоў іншых музеяў і грамадскасці, а таксама вучнёўскай моладзі.
Цягам дня мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паэта працягнуцца.
У 15:00 і 16:00 запрашаем далучыцца да тэматычных экскурсій "Захавальнікі памяці", якія пройдуць у музеі паэта па адрасе вул.М.Багдановіча, 7а.
Папярэдні запіс па тэл.+375 (17) 363 07 61.

#выстава #Марк_Шагал
Да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала працу літаратурна-мастацкая выстава “А Вы не из Витебска?..”.
На выставе прадстаўлены маляванкі, выкананыя мастачкамі з розных куткоў Віцебшчыны і Міншчыны па матывах творчасці Шагала. Гэтыя сюжэты падказаныя паэтыкай мастака і іншых творчых ператварэнняў. Літаратурная частка выставы прадстаўлена тэматычнай падборкай кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шагалаўскімі ілюстрацыямі да “Мёртвых душ”.
Выстава працуе з 21 мая па 30 чэрвеня 2022 г.
Уваходны квіток: 1,5-3 руб.
Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 (17) 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Каманда Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на адкрыцці XV рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры.
Настрой бадзёры, намеры сур'ёзныя! 👍
Настрой бадзёры, намеры сур'ёзныя! 👍
Адрыналінавыя ўсплёскі і нечаканыя павароты, мноства незабыўных момантаў і трапныя фотакадры прынёс камандзе Літаратурнага музея другі дзень рэспубліканскай спартакіяды.
Наперадзе - дзень трэці, заключны, выніковы. Удача, прыйдзі! 🙏
Чакаем, рыхтуемся, сустрэнемся заўтра! ✊

#выстава #дзіцячая_кніга
👫Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая інтэрактыўная літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”.
На выставе прадстаўлены:
📖дзіцячая мастацкая літаратура даваеннага і пасляваеннага часоў з фондаў музея;
📖ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў знакамітай беларускай мастачкі і педагога;
📖мастацкія працы вучняў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г.Мінска” і дзіцячыя малюнкі, прадастаўленыя выдавецтвам «Адукацыя i выхаванне».
💥Адметнасцю выставы з’яўляецца інтэрактыўная карта “Азбука гарадоў” – цікавая і пазнавальная гульня-падарожжа па краіне, якая знаёміць дзяцей і дарослых з гісторыяй беларускіх гарадоў. Пасля сканавання QR–кодаў карыстальнікам адкрываюцца кароткія відэа-расповяды пра тыя ці іншыя гарады.
Відэакантэнт да выставы прадастаўлены Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм".
Выстава разлічана на дзіцячую школьную і сямейную аўдыторыю.
🙂Шчыра запрашаем!

#Дзень_абароны_дзяцей #інтэрактыўная_праграма
1 чэрвеня а 11-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную праграму “Дзяцінства незабыўны час”, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Першы дзень лета – не толькі свята дзяцінства, але і час нагадаць аб неабходнасці захавання і павагі правоў дзіцяці.
Падчас мерапрыемства вы пазнаёміцеся з цікавымі момантамі дзяцінства і юнацтва Петруся Броўкі, даведаецеся пра яго цярністы і павучальны жыццёвы шлях, які паказвае, што ў свеце ўсё магчыма!
Уваход вольны!
Чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Тэл.: +375 (17) 342-09-81.

#Адам_Міцкевіч #Завоссе #вольны_уваход
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да рэспубліканскай акцыі ВАНДРУЙ. АДЧУЙ. НАТХНЯЙСЯ па папулярызацыі ўнутранага турызму.
З 7 па 12 чэрвеня 2022 г. у філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» абвяшчаюцца дні адчыненых дзвярэй: з 15:00 да 17:00 усім жадаючым будзе дадзена магчымасць вольнага ўваходу і бясплатнага ўдзелу ў міні-экскурсіях па экспазіцыі музея.
Запрашаем скарыстацца магчымасцю і наведаць месца, дзе нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч!
Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў вы зможаце адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа вам, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.
Адрас філіяла: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.
Тэл. +375 (29) 147-08-53.

#Міжнародны_дзень_абароны_дзяцей
🌺Літаратурны музей віншуе ўсіх з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Мы шчыра любім нашых маленькіх шумных і дапытлівых наведвальнікаў.
Яны напаўняюць асаблівым сэнсам музейныя будні, натхняюць нас на новыя цікавыя праекты, не даюць адстаць у часе, стымулююць рухацца наперад!
Спадзяемся, што падчас нашых сустрэч - на дзіцячых праграмах, музейных занятках, экскурсіях, творчых майстэрнях - "кветачкам жыцця" дастае нашай увагі і цяпла, што яны адчуваюць нашую прыязнасць і падтрымку.
Прынамсі, мы шмат для гэтага робім і будзем старацца яшчэ лепш!

#выстава
3 чэрвеня 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выніковай выставы мастацкай майстэрні PLOT пад назвай “Маршрут перабудаваны”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваны мастацкія працы выхаванцаў майстэрні ў цікавым разрэзе: побач з фінальнымі варыянтамі твораў будуць экспанавацца іх першапачатковыя эскізы. Такім чынам наведвальнікі змогуць прасачыць развіццё, а часам і нечаканую трансфармацыю творчай задумы юных мастакоў.
Падчас мерапрыемства кожны прысутны таксама зможа паспрабаваць сябе ў ролі мастака і, магчыма, раскрыць свае схаваныя таленты.
Зацікаўленых чакаем 3 чэрвеня ў 17:30 па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.
Выстава будзе дзейнічаць па 31 жніўня 2022 г.
Уваход – вольны.
Тэл.: +375 (17) 363-56-21.

#Выстава дзіцячых мастацкіх работ
“Горды, моцны птах” - гэта прэзентацыя вынікаў мастацкага пленэру ўдзельнікаў арт-майстэрні “Залаты птах” (кір. – Юлія Шаціла), праведзенага ў 2022 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Юныя творцы самастойна абіралі ў музеі лакацыю для малявання і экспанаты, якія ім найбольш спадабаліся.
Творчы эксперымент па асваенні музейнай прасторы, звязанай з імем самага маладога класіка беларускай літаратуры, прызнаны паспяховым і юнымі мастакамі, і музейнымі супрацоўнікамі!
Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэл.: +375 (17) 363-07-61