Belaruswar
12 subscribers
115 photos
2 videos
4 files
12 links
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — гераічны подзвіг народа. Дзень Перамогі мы адзначаем як галоўнае свята краіны. Вечная памяць загінуўшым у баях!

https://belaruswar2025.by
加入频道
Акрамя развіцця сайта і ўдзелу ў конкурсах патрыятычнай накіраванасці, Belaruswar займаецца дадатковай дзейнасцю, накіраванай на распаў‌сюджанне новых ведаў‌ аб Вялікай Айчыннай вайне.

Так, у канцы 2022 года мы стварылі плакаты аб генацыдзе беларускага народа, якія выкарыстоў‌ваюцца ў навуковых мэтах і знаходзяцца ў Гімназіі 7. Вы можаце спампаваць PDF-файл з усімі плакатамі.

#дадатковаядзейнасць
Акрамя развіцця сайта і ўдзелу ў конкурсах патрыятычнай накіраванасці, Belaruswar займаецца дадатковай дзейнасцю, накіраванай на распаў‌сюджанне новых ведаў‌ аб Вялікай Айчыннай вайне.

Сёння мы прымацоўваем PDF-файл з цікавымі фактамі аб Вялікай Айчыннай вайне.

#дадатковаядзейнасць
Belaruswar на сувязі!

У 2022 годзе мы пачалі распрацоўку новай версіі сайта. Мы назвалі яе Belaruswar 2.0. Абнаўлёны сайт ужо заняў 2 месца ў Беларусі, прыняў удзел у Гарадскім конкурсе «Вопыт і ініцыятыва педагогаў — рэсурс адукацыі сталіцы», заняў 3 месца ў Гарадскім конкурсе юных экскурсаводаў і прыняў удзел у выставачнай экспазіцыі «Афганістан. Наша памяць і боль», прысвечанай вываду войскаў з Афганістана і Дню абаронцаў Айчыны, а зараз праект прымае ўдзел яшчэ ў 4 конкурсах.

Пачынаючы з кастрычніка 2022 года мы дапаўнялі і паляпшалі Belaruswar 2.0, займаліся дадатковай дзейнасцю (#дадатковаядзейнасць) і прэзентавалі наш праект на розных мерапрыемствах, конкурсах, выстаўках прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Сёння, мы прэзентуем фінальную версію Belaruswar 2.0, версію над якой мы працавалі апошнія 4 месяцы. Галоўныя адрозненні і новаўвядзенні:

•‎ Зваротная сувязь. Кожны карыстач можа папаўняць ваенны архіў, дасылаючы нам франтавыя лісты і гісторыі сваіх сваякоў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну.
•‎ Інтэрактыўныя тэсты для праверкі сваіх ведаў. На сайце прадстаўлены 5 тэматычных тэстаў з 50 пытаннямі аб Вялікай Айчыннай вайне.
Інтэрактыўная карта Беларусі. Карта Беларусі з 6 абласцямі, кожная вобласць змяшчае інфармацыю аб юных абаронцах Айчыны, якія нарадзіліся ў гэтым раёне.
Інтэрактыўная стужка часу. Стужка часу з 66 асноўнымі падзеямі 1939 - 1945 гадоў, якія паўплывалі на ход усёй вайны.
Поўная адаптацыя. Сайт працуе на ўсіх прыладах.
Даступнасць на 3 мовах. Усе старонкі перакладзены на рускую, беларускую і англійскую мовы.
4 сакавіка ў гімназіі № 7 у рамках фестывалю прафесійнага майстэрства кіраўнікоў ваенна-патрыятычнага выхавання Саўрыцкі Я. А. правёў для навучэнцаў 6-х класаў інтэрактыўную гульню "Хто патрыёт, хто грамадзянін?". У ходзе гульні навучэнцам 6-х класаў быў прадстаўлены праект Belaruswar.

#дадатковаядзейнасць
Акрамя развіцця сайта і ўдзелу ў конкурсах патрыятычнай накіраванасці, Belaruswar займаецца дадатковай дзейнасцю, накіраванай на распаў‌сюджанне новых ведаў‌ аб Вялікай Айчыннай вайне.

Сёння мы прымацоўваем PDF-файл з цікавай інфармацыяй пра Батальён беларускіх арлятаў.

#дадатковаядзейнасць
Акрамя развіцця сайта і ўдзелу ў конкурсах патрыятычнай накіраванасці, Belaruswar займаецца дадатковай дзейнасцю, накіраванай на распаўсюджанне новых ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Сёння мы прымацоўваем гісторыю сям'і дырэктара нашай гімназіі Смагінай Ларысы Леанідаўны. Таксама прымацоўваем дакументы, якія сцвярджаюць, што жанчыны сапраўды былі вязнямі канцлагераў.

6 студзеня 1944 года Жукавец Варвара Якаўлеўна разам са сваімі дочкамі Любоўю і Ларысай за сувязь з партызанамі былі затрыманы нямецкімі карнымі органамі і змешчаны ў канцлагер г.Бабруйска. Тут Варвару Якаўлеўну і яе мужа фашысты расстралялі. Дзяўчынкі ж сталі вязнямі канцлагераў: старэйшая Ларыса - спачатку канцлагера "Асвенцым" (Польшча), а затым "Нойштадт" (Германія); малодшая Любоў – лагеры для ваеннапалонных у г.Бабруйску. У маі 1945 войскамі Чырвонай Арміі былі вызвалены, і ў канцы 1945 года сёстры сустрэліся.

#дадатковаядзейнасць
Акрамя развіцця сайта і ўдзелу ў конкурсах патрыятычнай накіраванасці, Belaruswar займаецца дадатковай дзейнасцю, накіраванай на распаў‌сюджанне новых ведаў‌ аб Вялікай Айчыннай вайне.

Сёння мы прымацоўваем плакаты аб генацыдзе беларускага народа, якія выкарыстоў‌ваюцца ў навуковых мэтах і знаходзяцца ў Гімназіі 7. Вы можаце спампаваць PDF-файл з усімі плакатамі. (Пры падрыхтоўцы плакатаў мы карысталіся матэрыяламі з кнігі «Генацыд беларускага народа»).

#дадатковаядзейнасць