Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#лікбез
Хачу параіць суполку “Укантакце” - “Забраны край. 1925-1929”.
Тэматыка суполкі вельмі блізкая тэматыцы канала “Беларускі піонэр”. “Забраны край” асвятляе падзеі ў міжваеннай Беларусі 1925-29 гадоў, як у БССР так і ў Заходняй Беларусі. Пасты там з’яўляюцца рэдка, але ўсе яны вельмі грунтоўныя і прысвечаныя пэўным тэмам, ад выхада кніг і фільмаў, да газетных дыскусій.
#лікбез
100 гадоў ІнБелКульту.
Цэнтральная навуковая біблітэка імя Я.Коласа пры Акадэміі навук падрыхтавала інтэрактыўны сайт з нагоды юбілея Інстытута Беларускай культуры з якога бярэ пачатак гісторыя белару кай Акадэміі навук:
http://csl.bas-net.by/inbelcult/
#лікбез
Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі адчынілася выстава “Лёс музея - лёс краіны”, прысвечаная гісторыі стварэння музея і яго развіцця ў пешыя дзесяцігоддзі існавання БССР.
На выставе прадстаўленыя разнастайныя музейныя экспанаты, сабраныя супрацоўнікамі музея ў 1919–1950-х гадах. Гэта ўнікальныя знаходкі з першых у краіне археалагічных раскопак, прадметы сялянскага і гарадскога побыту, фатаграфічныя здымкі і замалёўкі з этнаграфічных экспедыцый 1920-х гадоў, творы мастацтва, звезеныя з палацаў і маёнткаў у 1918–1919 гг., культавыя рэчы, рукапісы, кнігі і шмат іншага.
Раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць самыя значныя этапы гісторыі музея: Абласны музей 1919 г., дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея 1920-х гадоў, музейная ўстанова ў  1930-я гады, лёс музейных калекцый ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, праца Арганізацыйнай групы па падрыхтоўцы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея, адкрыццё экспазіцыі 1967 годзе.
#рэчыбсср
Залікавая кніжка курсанта Беларускага дзяржаўнага лесатэхнічнага інстытута ў Гомелі, 1932 год (зноў імя па бацьку напісана ў старой традыцыі - Ільлёў).
#кнігібсср #лікбез
Пра першую беларускую кнігу па шашках Якава Гордзіна 1932 года піша Віталь Аніська.
https://telegra.ph/Pershaya-belaruskaya-kn%D1%96ga-pa-shashkah-09-06
Мінск і мінчане 1920я.jpg
1.3 MB
#лікбез
Артыкул Таццяны Агеенка пра жыллёвыя ўмовы вядомых жыхароў Менска ў 1920-я гады, напісаны на падставе матэрыялаў фонда Цэнтральнага статыстычнага упраўлення БССР (Ф. 30 НАРБ) за 1926-28 гг.
"Краязнаўчая газета" №10 2023.
#лікбез
У тых падпісчыкаў, хто зараз у Мінску ці недалёка, у бліжэйшыя дні ёсць цудоўная магчымасць набыць адну з галоўных кніг па гісторыі даваеннага Мінска - двухтомнік Л.Маракова "Галоўная вуліца Мінска" - за адносна невялікія грошы. На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая сёння адчынілася, на стэндзе "Мастацкая літаратура" за 2 тома просяць усяго 68 рублёў (у розніцы яны каштуюць у разы два даражэй).
#звязда #лікбез
Як "Звезда" стала "Зьвяздой".
9 жніўня 1927 года у дзень свайго дзесяцігоддзя галоўная партыйная газета БССР "Звезда" выйшла пад новай беларускай назвай "Зьвязда" (згодна з арфаграфіяй таго часу), ад гэтага моманту і да сёння газета выходзіць цалкам па-беларуску.
Рашэнне аб пераводзе партыйнай прэсы на беларускую мову было прынятае яшчэ ў 1924 годзе, калі на II сесіі ЦВК БССР была зацверджана на дзяржаўным узроўні палітыка беларусізацыі. Але ў дачыненні да "Звезды" працэс зацягнуўся на 3,5 гады. Зрэшты, не гледзячы на рускамоўную назву, у першую палову 1920-х газета фактычна была двухмоўнай - цэлыя раздзелы, асабліва прысвечаныя вясковым справам, у "Звезде" даваліся на беларускай мове, і з часам колькасць беларускамоўных артыкулаў павялічвалася.
Больш падрабязна пра тое, як "Звезда" пераходзіла на беларускую мову, можна пачытаць у артыкуле на старонцы сучаснай газеты "Звязда" (спасылка).
У якасці ілюстрацыі: две шапкі газеты за жнівень 1927 года №178 са старой назвай і №179 з новай.
#лікбез #архітэктурабсср
Цікавыя матэр'ялы па архітэктуры канструктывізма ў Беларусі выклаў сёння Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) на сваёй старонцы - віртуальная выстаўка "КОНСТРУКТИВИЗМ В ИСТОРИИ ГОРОДА МИНСКА":
https://bdantd.by/konstruktivizm_v_istorii_goroda_minska/
#лікбез
Дарэчы, у міжваеннай БССР усе суботы былі працоўнымі. Выходнымі былі толькі нядзелі і святочныя дні, якіх было не так і шмат.
Пры гэтым з 1928 года паступова стаў ажыццяўляцца пераход да 7-гадзіннага рабочага дню, але пры 6-ці працоўных днях рабочы тыдзень атрымліваўся роўны 42 гадзінам, што адрозніваецца ад сёняшніх 40 гадзін стандарту.
2 выходных дні на тыдзень - гэта ужо дасягненне хрушчоўскай эпохі (прыняты ў 1957 годзе да 40-годдзя Рэвалюцыі). Праўда, 42-гадзінны рабочы тыдзень тады пакінулі, так што працаваць у некаторыя дні прыходзілася даўжэй за 8 гадзін.
Беларускі піонэр
Сёння ў Нацыянальным Гістарычным музеі ў Мінску адчынілася створаная сумесна з Нацыянальным Архівам Рэспублікі Беларусь выстава "Забытая экпедыцыя. 100 год", прысвечаная 100-годдзю экспедыцыі па БССР Шлюбскага і Дашкевіча, арганізаванай Інстытутам Беларускай…
#лікбез
Выйшла кніга, прысвечаная 100-годдзю этнаграфічнай экспедыцыі па БССР Шлюбскага і Дашкевіча, арганізаванай ІнБелКультам у 1923-м годзе. Нядаўна ў Нацыянальным Гістарычным музеі ў Мінску была выстава на гэтую ж тэму.
#лікбез
Роўна 97 гадоў таму 8 снежня 1926 года Прэзідыюмам ЦВК БССР была прынята пастанова аб далучэнні да БССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў са складу былой Гомельскай губерні РСФСР.
Тэкст пастановы на беларускай і рускай мовах пададзены са "Збора законаў і загадаў рабоча-сялянскага ураду БССР" №50 1926 года.
#лікбез
Таксама ў той жа дзень 8 снежня 1926 года з нагоды далучэння да БССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў была апублікавана адозва Прэзідыюма ЦВК БССР да ўсіх працоўных Савецкай Беларусі.
Тэкст пастановы на беларускай і рускай мовах пададзены са "Збора законаў і загадаў рабоча-сялянскага ураду БССР" №50 1926 года.