Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср
Вуліца ў Смаргоні (на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі) у верасьні 1939 года. Фота з газеты “Правда”.
#фотабсср
Паштоўка “Маршал Будзёны на манёўрах Беларускай ваеннай акругі, 1936 год.”
#архітэктурабсср
Лазня, адчыненая на Мар’еўскім завулку ў Менску ў 1940 годзе (фота са збораў А.Дзянісава).
#архітэктурабсср
Даваенны інтэр'ер абедзенага зала фабрыкі-кухні ў Менску на фота 1940 года.
#рабочий
Утаймаванне Нямігі - зацемка з газеты "Рабочий" №34 1927 года.
#звязда
Ці было начное жыццё ў даваенным Менску? Так! Вось прыкладам зацемка пра начную ўсебеларускую нараду па пытанню хода канікул для ЦК КП(б), наркамата асветы і ЦК камсамола. "Звязда" №5 1934 года.
#архітэктурабсср
Магчыма гэта адзін з першых варыянтаў будынка гаража СНК БССР, які пабудуюць у 1930-я на вуліцы Свярдлова ў Менску. Зацемка з газеты "Звязда" №5 1934 года.
#звязда
Голаву адкруціць гэтаму шчанюку! Зацемка з газеты "Звезда" №246 1923 года.
#звязда
У працяг тэмы дзетдома імя Вайнштэйна ў Менску. Зацемка з газеты "Звезда" №166 1923 года.
#звязда
12 лютага 1934 года польскага міністра замежных спраў Бека, які ехаў у Маскву і ў Менску быў праездам, сустракалі ў БССР так, нібыта ён наведваў адну толькі Беларусь - сам старшыня СНК (а гэта лічы прэм'ер-міністр) Галадзед прыехаў на вакзал. А яшчэ тады ў газетах перасталі да часу пісаць пра цяжкі лёс рабочых і сялян Заходняй Беларусі.
#кнігібсср
Вокладка зборніка паэзіі Тодара Кляшторнага "Сьветацені", 1927 год.
#фотабсср
Стаматалагічны кабінет у адной з паліклінік Менска, 1930-я гады.
#лікбез
Нацыянальная бібліятэка Беларусі зрабіла грунтоўны рэсурс са звесткамі пра рэпрэсаванага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцу Адама Бабарэку:
https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnye-resursy/resursy-natsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnye-proekty-biblioteki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya-/common/331312/
#звязда
"@nexta_tv" з 1934 года расказвае пра антысанітарыю на гомельскай кандытарскай фабрыцы "Спартак". Газета "Звязда" №116 1934.
#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Александровіча “Фабрыка сьмерці”, 1929 год (фота А.Дзянісаў).
#фотабсср
Гандль на адным з менскіх рынкаў, 1920-я гады.
#звязда #архітэктурабсср
У пачатку 1934 года ў Менску на вуліцы Свярдлова адкрыўся новы крыты рынак, пабудаваны паводле праекта архітэктара Герасіма Якушка. Будынак быў драўляны і таму вайну не перажыў. Фота з газеты “Звязда” №39 1934 года.
#звязда
Класік беларускай літаратуры народны паэт Янка Купала ў вершаванай форме гразіць “адкруціць бошкі” японскім самураям. Верш апублікаваны ў газеце “Звязда” у той час калі на возеры Хасан праходзілі баі паміж Чырвонай Арміяй і японскім войскам у жніўні 1938 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#рабочий
Як у БССР маманта адкопвалі - зацемка з газеты "Рабочий" №39 1927 года.