Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №5 1930 года.
#росквіт
"Выйду я на сенажаць
ды з нагана ў жабу бац"
Я б пачытаў такую паэму цалкам)
Ліст Паўлюка Шукайлы з часопіса "Росквіт" №1 1928 года.
Цікавы факт: у 1922 годзе міліцыя і крымвышук БССР перайшлі на частковую самаакупальнасць, з раскрытых крадзяжоў частка сродкаў перадавалася на карысць органаў.
#фотабсср
Будынак гарадскога тэатру ў Беластоку, у якім напрыканцы кастрычніку 1939 года адбываўся Народны сход, на якім было прынята рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. Фота кастрычніка 1939 года.
#фотабсср
Прэзідыюм Народнага схода Заходняй Беларусі ў будынку гарадскога тэатра ў Беластоку на фота 29.10.1939. На сходзе было прынята рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР.
#росквіт
Вокладка літаратурнага часопіса "Росквіт" №1 1928 года.
#фотабсср
Адчыненне Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, якая праходзіла ў Менску 14-20 лістапада 1926 года. Фота з часопіса "Беларуская школа ў Латвіі" №3 1927 года (знайшоў М.Ляшко).
#савецкаябеларусь
У Менску ў 1925 годзе існавала служба дастаўкі піва на дом (а цяпер дастаўка алкаголя фізасобам заканадаўча забаронена).
Рэклама з газеты "Савецкая Беларусь" №155 1925 года.
#фотабсср
Вуліца Савецкая і квартал на тым месцы, дзе зараз Кастрычніцкая плошча ў Мінску, фота 1930-х гадоў.
#архітэктурабсср
Новапабудаваны жылы дом Белдзяржпраекта на вуліцы Маскоўскай у Менску, на фота 1930-х гадоў.
#звязда #архітэктура
Зацемка пра праект Вялікага Дзяржаўнага тэатра Іосіфа Лангбарда, які перамог у конкурсе 1934 года. "Звязда" №2005 1934.
#фотабсср #архітэктура
Тры ракурсы на адную і тую ж будоўлю - вадацяжнай вежы кожзавода на Ляхаўцы ў Менску - з рознай беларускай перыёдыкі 1927 года.
#паляўнічыбеларусі
Вокладка часопіса "Паляўнічы Беларусі" №1 1930 года.
#архітэктурабсср
Мабыць, гэта першая згадка пра беларускі стыль у савецкай архітэктуры БССР (газета "Рабочий" №49 1927 года), але тэма, здаецца, далейшага развіцця не атрымала і ў Беларусі працягвалі будаваць спачатку абезаблічаны канструктывізм, а затым пасля 1932 года засвойвалі архітэктурнную спадчыну ў агульнасавецкім стылі без мясцовых асаблівасцяў.
Дарэчы, узгаданы архітэктар Валадзько, з'яўляецца аўтарам мадэрністскага будынка геафізічнай абсерваторыі ў Менску, пабудаванага ў 1930-35 гадах. А тых яго праектаў прыгарадных дамоў у беларускім стылі, я яшчэ не знаходзіў (дарэчы, можа гэта яго работа была натхнёна ідэяй горада-сада і сацыялістычных прадмесцяў, якія былі папулярныя ў маскоўскіх архітэктараў-урбаністаў у 1920-я гады).
#вольнаяпраца
Зацемка пра перайменаванне вуліц у Беластоку з газеты “Вольная праца” №10 1940 года.
Крыніца: https://www.facebook.com/groups/belastocki.belaruski.muzei/
#рэчыбсср
Зараз у Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва, у снежні 1926 года ў БССР таксама адбывалася такая ж працэдура. На фота (крыніца: https://kamienski-rola.livejournal.com/17487.html) спіс хатніх гаспадарак хутара Івашчыха Талачынскага раёна Аршанскай акругі (звярніце увагу на варыянт "кантон" у гэтым пункту). Две траціны хутаран запісаліся палякамі, рэшта - беларусамі.
#піонэрархнагляд
Гарадскія СМІ пішуць, што ў Мінску выстаўлены на продаж будынак Дома друка 1930-35 гадоў пабудовы. Каму-небудзь трэба помнік канструктывізма па рыначным кошце?
#фотабсср
Заняткі ў Беларускай гімназіі ў Наваградку 14 лістапада 1939 года пасля далучэння Наваградчыны да БССР.