Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Вокладка часопіса "Соцыялістычнае будаўніцтва" №3 1935 года.
#фотабсср
Футбольная каманда Магілёўскага педінстытута, 1936 год.
#рабочий
Да гісторыі радыёвяшчання на Беларусі: навіна пра пабудову 100-метровай радыёвышкі ў Менску, газета "Рабочий" №56 7 кастрычніка 1927 года.
#архітэктурабсср
Новапабудаваны ўніверсітэцкі гарадок БДУ у Менску, 1930 год. На заднім плане злева бачныя купалы Казанскай царквы, якая стаяла на плошчы Мяснікова - яе ўзарвуць у 1936 годзе.
Беларускі піонэр
#рабочий Да гісторыі радыёвяшчання на Беларусі: навіна пра пабудову 100-метровай радыёвышкі ў Менску, газета "Рабочий" №56 7 кастрычніка 1927 года.
#фотабсср #архітэктурабсср
На гэтым фотаздымку 1930 года, на якім паказана будоўля новага дома на вуліцы Камсамольскай у Менску, можна таксама пабачыць тую 100-метровую радыёвышку (паласа на заднім плане), яна знаходзілася на вуліцы Кірава (тады Універсітэцкай) у раёне стадыёна "Дынама".
#рэчыбсср
Ваза "Беларуская ССР", 1938 год, захоўваецца ў расійскім Эрмітажы.
#рэчыбсср
Працоўны спіс (кніжка) Грашакоўскага Віктара, 1929 год.
#рабочий
Рэаліі гандлю мясам у Менску ў 1927 годзе, малюнак з газеты "Рабочий" №58 1927 года.
#звязда
Растрэл - бясплатна: прэйскурант паслуг НКВД за 1922 год з газеты "Звезда" (знайшоў В.Зелянкоў).
#піонэрархнагляд
Пішуць, што пачалася рэканструкцыя закінутага будынка на вул.Захарава 42 у Мінску. Гэта тыповы будынак казармаў, такія ж казармы можна пабачыць амаль ва ўсіх міжваенных гарнізонах Чырвонай Арміі на тэрыторыі БССР (у адным Мінску іх больш за пяць). Па сведчаннях будаўнікоў, будынак будзе прыведзены да арыгінальнага выгляду, у тым ліку будзе знесена пазнейшая мансарда.
#савецкаябеларусь
Роўна 90 гадоў таму ў Менску пачаўся трамвайны рух. Зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №235 13 кастрычніка 1929 года.
#архітэтурабсср
Будаўніцтва жылога дома на Універсітэцкай вуліцы (цяпер вуліца Кірава), 1929 года (будынак захаваўся).
#рабочий
Атмасфернае апісанне літаратурнага вечара ў Менску, асаблівае замілаванне выклікае апошні абзац - традыцыя не пагаджацца з літкрытыкамі ў Беларусі даўняя. Газета "Рабочий" №59 1927 года.
#рабочий
Зацемка пра пабудову Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната з газеты "Рабочий" №60 1927 года.
#чырвонаябеларусь
Здымкі новапабудаванага Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната з часопіса "Чырвоная Беларусь" 1930 года.
#фотабсср
Від на раку Бярэзіну з вышыні корпуса Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбінату, 1930 год.
#рэчыбсср
Праект савецкай меднай манеты коштам “1 капейка”, зроблены мастаком Піскаровым на замову Наркамфіна СССР ў 1925 годзе. На абаротным баку манеты зроблена алегарычная выява Беларусі ў выглядзе жанчыны, якая прыкаваная да “польскага арла” і цягнецца да сярпа з молатам. У 1925 годзе ў СССР планавалі ўвесці ў грашовы абарот дробныя манеты 1,2,3 і 5 капеек з выявай нацыянальнай сімволікі рэспублік, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза: 1 капейка - Беларусь, 2 капейкі - Украіна, 3 капейкі - сярэднеазіяцкія рэспублікі (Туркменія і Узбекістан), 5 капеек - закаўказскія рэспублікі (Азербайджан і Грузія ). Па выніках 2-х мастацкіх конкурсаў было створана шмат эскізаў будучых манет, але ў выніку такія манеты ў абарот не пайшлі, а Наркамфін неўзабаве адмовіўся ад ідэі “нацыяналізацыі” савецкіх грошай.