Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.01K photos
8 videos
25 files
692 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#звязда
Разбудзіце мяне праз сто гадоў і спытайце, што адбываецца, я скажу: "Вялікая залева ў Мінску затапіла Нямігу" :)
Заметка з газеты "Звезда" №134 1927 года.
#звязда
Жудаснае забойства у беларускай вёсцы, пра каторае напісала газета "Звезда" №133 у 1927 годзе.
Сваякі нявесты падгаварылі хлопца, каб той забіў усю сваю сям'ю і стаў адзіным уладальнікам сямейнай маёмасці. Ад апісання халоднакроўнасці забойцы становіцца жудасна: гэта якім трэба быць чалавекам, каб пасля забойства маці і сясцёр, сесці за адзін стол з бацкам вячэраць, і як нічога ніякага, расказываць таму, што маці з дзецьмі проста пайшлі ў госці да суседзяў, а потым забіць і самога бацьку. Тут ніякіх фільмаў жахаў не трэба.
#звязда
Да гісторыі сталічнага таксі - тры заметкі пра з'яўленне ў Менску з 1 ліпеня 1934 года новай службы таксі на базе савецкіх аўтамабіляў ГАЗ-А фаэтон (гл. фота) з нумароў №143, №144 і №148 газеты "Звязда".
Інфармацыя знойдзена дзякуючы Фэйсбук-суполцы "Транспорт Минска. Хроника".
#звязда
5 снежня 1936 года на VIII Усесаюзным надзвычайным з'ездзе саветаў СССР была зацверджана новая рэдакцыя Канстытуцыі СССР (так званая "Сталінская канстытуцыя"), якая дзейнічала (са зменамі і дадаткамі) да 1977 года.
Перадавіца газеты "Звязда" №279 1936 года з навіной пра зацвярджэнне новай канстытуцыі.
#звязда
У наш час навіны, пра тое, што ў чалавека недзе патрапіла маланка, даволі рэдкія (летняя навіна пра смерць ад маланкі футбаліста ў Перу абляцела ўвесь свет), у Беларусі ж за мінулы год такіх навін увогуле не было, але сто гадоў таму сітуацыя, відаць, была іншай. Толькі за час адной вялікай залевы ў чэрвені 1927 года на тэрыторыі двух раёнаў БССР загінула ад маланкі ажно 5 чалавек (і калі згадваць нядаўні пост пра чарговае затапленне Нямігі ў Менску ў тым жа 1927-м, то там згадвалася смерць ад маланкі аднаго чалавека ў горадзе).
"Звезда" №136 1927.
#звязда
Праблемы імпартазамяшчэння - заметка з газеты "Звезда" №137 1927 года.
#звязда
Расклад урачыстых мерапрыемстваў да 10-годдзя ВЧК-АДПУ у Беларусі. Заметка з газеты "Зьвязда" №288 1927 года.
#звязда
Перадавіцы газеты "Звязда" ад 21 снежня 1929 і 1939 года, прысвечаныя адпаведна пяцідзесяцігоддзю і шасцідзесяцігоддзю Іосіфа Сталіна адпаведна.
Дарэчы, я ўжо неяк пісаў, што ў 1929 годзе беларуская прэса чамусці двойчы віншавала Сталіна з юбілеем, чаму так адбылося застаецца загадкай.
#звязда
Рэклама навагодніх "карпаратываў" у рэстаранах Мінска з газеты "Звязда" №301 1940 года.
#звязда
Перадавіца першага нумара газеты "Звязда" за 1935 год.
#звязда
90 гадоў таму 21 студзеня 1935 года ў Нью-Ёрку ў вядомым "Мэдысан сквер гардэне" адбыўся мітынг памяці Уладзіміра Леніна на 22 тысячы чалавек.
А вы кажаце інаўгурацыя)
#звязда
Перадавіца газеты "Звязда" №18 1934 года ў дзень 10-й гадавіны з дня смерці Леніна.