Беларускі піонэр
2.89K subscribers
6.99K photos
8 videos
25 files
690 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср
Дом друку ў Менску падчас пабудовы ў 1930-я.
#архітэктурабсср #савецкаябеларусь
Артыкул у газеце "Савецкая Беларусь" 1931 года, дзе пералічваюцца праблемы з пабудовай Дома друку ў Менску.
На той момант ужо былі пабудаваныя сцены выдавецкага корпуса (чатырохпавярховы аб'ём уздоўж сучаснага пр.Незалежнасці), але вытворчы корпус (двухпавярховы аб'ём уздоўж сучаснай вул.Сурганава), дзе павінны былі размяшчацца друкавальныя станкі, яшчэ не быў нават пачаты (гэта бачна і на фота вышэй). У выніку будоўля, як вядома, расцягнулася яшчэ на 4 гады.
#архітэктурабсср
Другі варыянт праекта галоўнага будынка Беларускай Акадэміі навук у Менску ад архітэктара Георгія Лаўрова (малюнак 1). Менавіта гэты праект быў пасля ад'езду Лаўрова са сталіцы БССР перароблены архітэктарам Іосіфам Лангбардам - дададзена знакамітая каланада (малюнак 2) - і рэалізаваны напрыканцы 1930-х гадоў.
#архітэктурабсср
Дарэчы, аднін з двух карпусоў, якія звязаныя з галоўным корпусам Акадэміі навук пераходамі ў праекце Іосіфа Лангбарда (яны ў выніку не былі пабудаваныя) - хутчэй за ўсё павінны быў стаць музеем Беларускай Акадэміі навук. Захавалася выява фасада гэтага праекта Лангбарда, па якой можна вызначыць вялікую ступень падабенства да тых карпусоў.
#архітэктурабсср
Гомель, 1930 год, від на перакрыжаванне вул.Сялянскай і вул.Пушкіна і на "шэры дом", пабудаваны для чыгуначнікаў паводле праекта 1927 года ад архітэктара С.Шабунеўскага.
#архітэктурабсср
Бываюць странныя збліжэнні, так сказаць.
Будынак Мурманскай мараходнай вучэльні 1932 года пабудовы нагадаў мне першапачатковы варыянт праекта галоўнага корпуса Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) у Менску ад архітэктара Г.Лаўрова, які таксама быў распрацаваны на пачатку 1930-х (у 1932 годзе распачалася яго пабудова, але ў спрошчаным выглядзе).
Зрэшты, падабенства ўмоўнае, проста прымененыя адныя і тыя ж архітэктурныя прыёмы характэрныя для канструктывізма ў цэлым (напрыклад, тая ж менская фабрыка-кухня мае такое ж закругленне), да таго ж здымак вучэльні я адлюстраваў па гарызанталі - у рэальнасці крыло з закругленнем "глядзіць" направа.
#архітэктурабсср
Дзяржаўная бібліятэка імя Леніна ў Менску, пабудаваная паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова ў 1930-32 гадах на фота 1933 года.
#архітэктурабсср
Сучасны стан будынка былой Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна.
#фотабсср #архітэктурабсср
Вуліца Першамайская ў Магілёве і канструктывісцкі будынак кінатэатра "Чырвоная зорка" злева на фота 1930-х гадоў (фільм "Шлях карабля" на афіцы выйшаў у 1935-м).
#архітэктурабсср
Першы дзіцячы кінатэатр у Менску, адчынены ў 1936 годзе ў пераробленым будынку былой лютэранскай кірхі. Не захаваўся. Знаходзіўся на месцы дома з сучасным адрасам пр.Незалежнасці 22.
#архітэктурабсср
Савецкае ар-дэко - праект Дома радыё ў Менску ад архітэктараў Наталлі Макляцовай і Аляксандра Воінава (не быў рэалізаваны). 1936 год.
#архітэктурабсср
Малюнкі павільёна МОПР, узведзенага на Першай Усебеларускай выстаўцы ў Менску паводле праекта фінскага мастака Александэры Ахола-Вало ў 1930 годзе. Ахола-Вало быў добраахвотнікам Чырвонай Арміі на Савецка-Польскай вайне і пасля яе завяршэння ў 1921-м застаўся ў БССР, дзе займаўся мастацкім афармленнем кніг беларускіх выдавецтваў і часопісаў "Малады араты", "Беларускі піонэр" і інш.
Малюнкі выкананы таксама самім мастаком (крыніца).
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка Белкамунбанка на рагу вуліц К.Маркса і Леніна. Пабудаваны ў 1927-28 гадах. Фактычна першы канструктывісцкі "хмарачос" міжваеннага Менска.
1. Праект 1927 года. Праект распрацоўвалі маскоўскія інжынеры Бранштэйн і Максімаў (першая прэмія ўсесаюзнага конкурса), фасады паводле праекта інж.Тачылава, адаптацыя праекта на мясцовасці - інж. Белдзяржбуда Мазгалеўскі.
2-6. Белкамунбанк на фота 1930-х гадоў.
7-8. Стан будынка пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе.
9. Рэканструяваны ў стылі сталінскай неакласікі будынак у 1950-я гады.
10. Сучасны стан.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Сучасны стан будынка былога клуба металістаў у Віцебску (фота С.Марціновіча).
Клуб адчынены 7 лістапада 1929 года, пабудаваны паводле тыповага праекта А. Васільева і Л. Панамаровай (аналагічны будынак быў у Менску на вуліцы Універсітэцкай, зараз Кірава, разбураны ў вайну).
Доўгі час былы клуб у Віцебску стаяў закінуты. Некалькі гадоў таму будынак быў выкуплены і зараз там вядуцца работы па рэканструкцыі, ў былым клубе плануецца адчыніць культурна-дзелавы цэнтр.
Крыніца фота.
#архітэктурабсср
Праект забудовы плошчы Пушкіна ў Мінску, 1941 год.
Да вайны рэалізаваць гэты праект не паспелі, а пасля на гэтым месцы з'явілася плошча Якуба Коласа, якая ў многім паўтарала даваенны план. Будынак злева - Інстытут фізкультуры, які быў пабудаваны ў 1936 годзе - ён захаваўся.
Бонусам прыкладна такі ж ракурс з Яндэкс-панарам.
#архітэктурабсср
Нядаўна заўважыў, што від на ўніверсітэцкі гарадок БДУ з боку прыгарадных кас мінскага чыгуначнага вакзала ў 1960-я, 1970-я меў ансамблевы сіметрычны характар. На жаль, вельмі мала існуе фота тых гадоў з гэтага ракурса, але і па тых, што ёсць, можна пабачыць, што даваенныя карпусы і новы вялікі галоўны корпус БДУ, пабудаваны ў 1962 годзе, утваралі сабой сіметрычную кампазіцыю, якая яшчэ і ўздымалася па вертыкалі - такім чынам дваравы фасад новага корпуса вельмі гарманічна завяршаў сіметрыю задуманую архітэктарамі ў 1920-я.
І што цікава - вось сіметрыі гэтага ансамблю нанізывала на сябе яшчэ і будынак Дома Урада (гл. апошнюю ілюстрацыю).
Будаўніцтва метро ў 1980-я і частковы знос даваеннага корпуса БДУ, знішчылі гэтую сіметрыю, а пабудова ў 1990-я будынка рэстарана, а затым і новага сучаснага корпуса БДУ цалкам закрылі від на ўніверсітэцкі гарадок з боку вакзала.
#архітэктурабсср
Будынак клубу металістаў у Менску на фота 1930-х гадоў. Клуб пабудаваны паводле тыповага праекта архітэктараў А.Васільева і Л.Панамаровай у 1928 годзе на вуліцы Універсітэцкай (цяпер Кірава). Не захаваўся, разбураны ў вайну.
#архітэктурабсср
Фота вясёлага будаўніка, падобнага на Джэкі Чана, на будоўлі Дома Ўрада ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" 1931 года.
Дарэчы, Дом Урада, які дагэтуль з'яўляецца ледзь не самым вялікім па ўнутранай плошчы адміністрацыйным будынкам у Беларусі, быў пабудаваны без прымянення пад'ёмных кранаў (першыя краны на будоўлях сталіцы з'явіліся толькі ў 1940 годзе). Уся цэгла і іншыя будматэр'ялы дастаўляліся на вышыню з дапамогай такіх вось драўляных "заплечнікаў", як у будаўніка на фота.
#архітэктурабсср
Артыкул віцебскага краязнаўцы Сяргея Марціновіча пра знакаміты 5-ты камунальны дом у Віцебску, які быў пабудаваны ў 1934 годзе:
https://vitebsk.biz/news/52516/
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект Аранжэрэі батанічнага сада Беларускай акадэміі навук ад архітэктара Вараксіна У.М., 1936 год.