Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Forwarded from Мінскія рэчы
Вельмі цікавая рэч трапіла ў нашы рукі. Гэта агітацыйная скарбонка ў выглядзе бочачкі, якая належала мінчанцы Ліі Іонаўне Рахмановіч.

Па гербе СССР на скарбонцы мы можам вылічыць, што яна датуецца канцом 1920-х гадоў (на гербе стужка абвінае снапы 6 разоў па тагачаснай колькасці саюзных рэспублік). Атрымаць такую бочачку можна было пры адкрыцці ўклада ў ашчаднай касе. Да кожнай скарбонкі быў уласны ключ, але ўладальнікам ашчадкніжкі яго не выдавалі: адчыніць яе можна было толькі ў банку – і адразу налічыць назбіранае на рахунак, па сутнасці адправіць на патрэбы маладой дзяржавы. Вытраcці змесціва праз прарэз не дазваляла прыстасаванне з зубчыкамі. Тым больш цікава бачыць пустую скарбонку без дна, як наша. Гэта наводзіць на адну думку: уладальнік вырашыў самастойна адчыніць яе без ключа, каб не аддаваць сродкі ў банк, а патраціць на свае патрэбы.

#мінскіярэчы
Forwarded from Мінскія рэчы
Другая скрынка калісьці змяшчала цукеркі фабрыкі «Камунарка». Крыху гісторыі: ў Мінску на Захар’еўскай вуліцы з 1905 года працавала кавярня Георгія Рачкоўскага, на яе аснове ў 1926 годзе была арганізавана Першая беларуская кандытарская фабрыка, якая ў 1929 годзе атрымала назву «Камунарка». На той момант праца на фабрыцы па сутнасці і ў маштабах мала чым адрознівалася ад свайго дарэвалюцыйнага продка: вытворчасць была ручная. У 1931 годзе ў Ляхаўцы адкрыўся новы механізаваны цэх «Камунаркі», і з гэтага моманту мы можам адлічваць нараджэнне звыклага для нас буйнога прадпрыемства . У новым цэху за адну змену магло працаваць 500 рабочых.
Гэтая скрынка – найстарэйшая з нашай калекцыі ўпакоўкі фабрыкі «Камунарка». Бляшанка адносіцца да 1930-х гадоў, і на ёй можна ўбачыць адзін з ранейшых варыянтаў лагатыпу фабрыкі. Гэта быў той час, калі бляшанкі для цукерак трэба было імпартаваць, а вырабляліся яны ў Адэсе на Заводзе імя Калініна.

#мінскіярэчы