Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#советскаябелоруссия
Агляд замежнай прэсы на тэму савецка-нямецкага пакта на старонках газеты "Советская Белоруссия" ад 26 жніўня 1939 года. Тым часам у Польшчы пачалі нешта падазраваць (зацемка ўнізе).
#советскаябелоруссия
Тамада харошы і конкурсы інцярэсныя. Абвестка з газеты “Советская Белоруссия” 1939 года (знайшоў Я.Ліпковіч).
#советскаябелоруссия
Храналагічныя рамкі канала "Беларускі піонэр", за якія я стараюся не выходзіць - гэта час ад 11 ліпеня 1920 года да 22 чэрвеня 1941 года.
І вось тут як раз навіна з памежнага часу - газета "Советская Белоруссия" у нумары ад 22 чэрвеня 1941 года піша, што хутка ў Мінску пачнуцца мерапрыемствы па святкаванню "20-годдзя БДУ" (знайшоў В.Зелянкоў). Натуральна, у той жа дзень калі выйшла газета ўсе гэтыя мерапрыемствы разам сталі неактуальныя.
#архітэктурабсср #советскаябелоруссия
Пра пабудову новага чыгуначнага вакзала ў Мінску піша газета "Советская Белоруссия" 1939 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#советскаябелоруссия
Рэклама супрацьзачаткавых сродкаў на старонках газеты "Советская Белоруссия", 1938 год.
#советскаябелоруссия
За тыдзень да пачатку вайны віцебскі ўрач І.А. Ларыёнаў перадаў у абласны гістарычны (зараз - краязнаўчы) музей сваю калекцыю старажытных манет.
З газеты “Советская Белоруссия" ад 15 чэрвеня 1941 года (знайшоў С.Марціновіч).
#советскаябелоруссия
Пра калгас на востраве пасярод возера Асвея пісала газета "Советская Белоруссия" 10 сакавіка 1939 года (знайшоў С.Марціновіч).
Згодна з генштабаўскай картай 1980-х гадоў - калгас у той час там яшчэ існаў, але цяпер востаў цалкам пусты і ненаселены.
#советскаябелоруссия
У нумары газеты "Советская Белоруссия" (былы "Рабочий") ад 9 мая 1941 года была размешчана зацемка пра будаўніцтва дамоў на Круглай плошчы.
Пасля вайны гэтая плошча стане называцца "плошча Перамогі", а гэтыя паўкруглыя дамы, якія не паспелі дабудаваць да 22 чэрвеня 1941, будуць адноўленыя і стануць яе сімвалам.
#советскаябелоруссия
Першыя гамбургеры з'явіліся ў Менску ў 1938 годзе!
Так званыя "Маскоўскія катлеты" з'явіліся на вуліцах буйных савецкіх гарадоў у 1937 годзе пасля візіту наркама харчовай прамысловасці СССР Анастаса Мікаяна ў ЗША у 1936 годзе, дзе той падгледзеў тэхналогію вытворчасці гамбургераў і закупіў некалькі машын па хуткаму вырабу катлет.
Зацемку ў газеце "Советская белоруссия" знайшоў В.Зелянкоў.
#советскаябелоруссия
Шапка святочнага нумара газеты "Советская Белоруссия" №157 1939 года, прысвечанага святкаванню 19-й гадавіны "Вызвалення Беларусі ад белапалякаў" 11 ліпеня - аднаго з галоўных дзяржаўных святаў міжваеннай БССР.
#советскаябелоруссия
Пладова-выгаднае віно: пачатак.
Зацемка з газеты "Советсткая Белоруссия" №236 1939 года (знайшоў В.Аніська).
#советскаябелоруссия
Пераносы працоўных дзён на святы практыкаваліся і ў міжваенным СССР. Вось пастанова СНК СССР аб пераносе непрацоўных дзён на 1 студзеня 1941 года, апублікаваная ў газете "Советская Белоруссия" .
Для мяне выявілася загадкай, у якіх жа саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР у той час пятніца была выходным днём замест нядзелі?
UPD. Падказалі што ў мусульманскіх рэспубліках і аўтаноміях была пятніца выходным.
#советскаябелоруссия #піонэрскізагаловак
"Под знаком перестройки" - загаловак з другой паловы 1980-х гадоў у газеце 1940 года ("Советская Белоруссия" №219).