Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.98K photos
8 videos
25 files
691 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#рабочий
Ілюстрацыя з менскай газеты "Рабочий" 1927 года з выяваў будоўлі Дзяржпрама ў Харкаве, УССР (знайшоў С.Марціновіч).
#рабочий
Савецкія турыстычныя маршруты для рабочых БССР у 1937 былі суравыя: экскурсійны тур ў Арктыку на Новую Зямлю, 22 дні, усё ўключана. Кошт: 1500 рублёў.
Зацемка з газеты "Рабочий" чэрвеня 1937 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рабочий #помнікібсср #архітэктурабсср
Помнік Леніну каля прахадной фабрыкі штучнага шоўка ў Магілёве і дамы рабочага пасёлка прадпрыемства (нічога не захавалася да нашага часу).
Фота з газеты "Рабочий" 30 чэрвеня 1933 года.
#рабочий #фотабсср
Трамвай у раёне менскага раёна Пярэспа (таксама вядомага як Старажоўка). Фота з газеты "Рабочий" 1933 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#рабочий
Гісторыя пра тое, як беларуская газета купілася на першакрасавіцкі жарт з нямецкай прэсы і на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы. Потым прыйшлося даваць абвяржэнне. Менская газета “Рабочий” за красавік 1929 года.
Знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#рабочий #рэчыбсср
Мэбля, якая выраблялася ў БССР у 1930-я.
Шафы вытворчасці менскага завода імя Молатава на старонках газеты "Рабочий" ад 12 і 14 чэрвеня 1934 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рабочий
Экспарт з БССР у 1927 годзе - зацемка з газеты "Рабочий" ад 6 кастрычніка 1927 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#піонэрскізагаловак #рабочий
Добрае суседства.
Газета “Рабочий” №286 1936 года.
#рабочий
Калі замест “Нэвэрмора” Уэнздэй пайшла вучыцца ў сталінскую школу ў Менску)
Ілюстрацыя з газеты “Рабочий” №201 1937 года (знайшоў падпішчык).
#рабочий
Як выглядалі "ІТ-спецыяльнасці" ў 1930-я)
Абвестка з менскай газеты "Рабочий" №268 1930 года (знайшоў С.Селях).
#рабочий
Яшчэ трохі пра 90-годдзе Дома Урада ў Мінску, якое адзначаецца ў гэты дзень: некалькі зацемак з газеты "Рабочий" за 7-8 лістапада 1933 года, у якіх апісваюцца святочныя мерапрыемствы па адкрыццю Дома Урада і помніка Леніну перад ім.
Дарэчы, плошча Леніна (цяперашняя Незалежнасці) перад Домам Урада таксама афіцыйна з'явілася ў той дзень 7 лістапада 1933 года.
#рабочий #звязда
Аказваецца ў 1930-я ў Маскве пры гарадской даведачнай службе ("Мосгорсправка") існаваў адзел газетных выразак, дзе збіраліся выразкі на пэўную тэматыку, прычым нават з беларускіх газет.
Вось, напрыклад, падборка выразак з менскіх газет "Рабочий" і "Звязда" (плюс адна "Вечерняя Москва" трапілася) на тэму гастролей маскоўскага тэатра імя Мейерхольда ў Менску ў 1936 годзе.
#рабочий
Барацьба жанчын з белапалякамі ў рамане Горкага "Маці" і беларускі пісьменнік Іосіф Колас - крытычны артыкул пра якасць адукацыі настаўніц у Крычаўскім педтэхнікуме з газеты "Рабочий" №55 1935 года.
#рабочий
Артыкул з газеты "Рабочий" №228 1928 года пра Першы беларускі з'езд працаўнікоў асветы РСФСР у Маскве, на якім разглядаліся пытанні развіцця беларускіх школ на тэрыторыі РСФСР.
#рабочий
Сталоўкі Менска на пачатку 1931 года. Заметка з газеты "Рабочий" №27 1931 г.
#рабочий
Гарачыя туры і кошты на іх з рэкламы ў менскай газеце "Рабочий" №108 1936 года.
#рабочий
Праверка выканання сацыялістычнага абавязацельства па вывучэнню беларускай мовы сярод рабочых менскага станкабудаўнічага завода імя Варашылава. Прыязджаў з праверкай нават першы сакратар ЦК КПБ Шаранговіч і абяцаў у наступны раз размаўляць з рабочымі выключна па-беларуску.
Артыкул з газеты "Рабочий" №124 1931 года.
#рабочий
Вось і сам тэкст абавязацельства рабочых менскага станказавода імя Варашылава аб стварэнні ўдарнай брыгады па вывучэнню беларускай мовы, апублікаваны ў газеце "Рабочий" №112 1931 года.
#рабочий #архітэктурабсср
Вось артыкул з газеты "Рабочий" №108 1936 года, дзе сцвярджаецца, што дом спецыялістаў Макляцовай быў ружовы.
#рабочий
3 верасня 90 гадоў таму.
Шапка менскай газеты "Рабочий" ад 3 верасня 1934 года.