Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#людзібсср #звязда
12 верасня 1934 года у Менску памёр прафесар Аўген Барычэўскі.
Вучыўся ў Берліне і ў Маскоўскім універсітэце. У 1922 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка БДУ, працаваў у Інбелкульце і Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР.
Аўтар кніг “Тэорыя санета” і "Паэтыка літаратурных жанраў”. У кнігах упершыню тэарэтычныя пытанні цесна ўвязваліся з творчасцю беларускіх паэтаў: Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі і інш.
Звярніце ўвагу на подпісы ў некралогу з газеты “Звязда”. Першыя хвалі рэпрэсій ужо пракаціліся і некаторыя пісьменнікі ўжо паспелі вярнуцца з высылкі (напр. Алесь Дудар), але зварот ад іх яшчэ мог з’явіцца ў савецкім друку.
Прафесар быў пахаваны на Вайсковых, але знайсці яго магілу не атрымалася.

Крыніца: тэкст і ілюстрацыі з суполкі “Музей гарадской памяці”
#людзібсср
Фотапартрэт беларускага мастака Міхаіла Філіповіча, знойдзены ў ягонай студэнскай справе з маскоўскага ВХУТЕМАСа, дзе Філіповіч вучыўся ў 1924 годзе.
Далей прыведзены рэпрадукцыі карцін мастака, зробленых у пачатку 1920-х: "Карагод", "На Купалле" і "Бітва на Нямізе".
#людзібсср #мастацтвабсср
Фотапартрэты мастакоў удзельнікаў IV Усебеларускай мастацкай выстаўкі ў Менску, 1931 год.
#людзібсср
Сёння спаўняецца 140 год з дня нараджэння першага ў БССР народнага артыста, драматурга, празаіка, тэатральнага рэжысёра, акцёра, мастака У.І. Галубка (1882—1937).
У ілюстрацыях: выпіска з пратакола № 71 пасяджэння Савета Народных Камісараў БССР ад 20 снежня 1928 г. аб прысваенни У.Я. Галубку звання народнага артыста рэспублікі (крыніца: НАРБ) і артыкул з газеты "Савецкая Беларусь" №294 1928 года аб прысваенні гэтага звання.
#людзібсср
Успаміны менскай архітэктаркі Наталлі Макляцовай пра першую палову 1941 года, яе працу над вайсковымі праектамі на захадзе Беларусі і пра першыя дні вайны ў горадзе.
#людзібсср #чырвонаябеларусь
Сёння спаўняецца 140 год з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Ягоны партрэт на вокладцы ілюстраванага часопіса "Чырвоная Беларусь" №17 1932 года. Гэты нумар быў прысвечаны 50-цігоддзю паэта.
#людзібсср #чырвонаябеларусь
Сёння ў Беларусі адзначаюць 140 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і Народнага паэта БССР Якуба Коласа.
У якасці ілюстрацыі - ягоны партрэт працы мастака М.Пашкевіча, размешчаны на вокладцы часопіса "Чырвоная Беларусь" №23-24 у 1932 годзе.
#фотабсср #людзібсср
Фотапартрэт Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 1940 год.
#людзібсср #фотабсср
Пара групавых фотаздымкаў 1930-х з аўкцыёна. На першым - студэнты апошняга курса медыцынскага інстытута ў Менску, на другім - "група таварышаў" з Гомеля.
#людзібсср
У кнізе "Работы архитектурного факультета ВХУТЕМАСа" 1927 года сярод іншага размешчаны працы студэнта 2 курса Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытуту ў Маскве Івана Іосіфавіча Валадзько - беларускага архітэктара, аўтара будынка геафізічнай абсерваторыі ў Мінску пачатку 1930-х.
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша:
"На адну загадку ў гісторыі беларускіх шашак стала менш. На здымку - прызёр першых чемпіянатаў Мінска (1922) і Беларусі (1925) Вадзім Антонавіч Касперскі.
Раней былі вядомы толькі яго ініцыялы і больш нічога. Я меркаваў, што ён брат вядомага беларускага шахматыста Антона Касперскага, а аказалася, што сын. Фатаграфію сёння даслаў унук Вадзіма Касперскага, таксама Вадзім.
Вялікі дзякуй Алене Кароўчанка (тг-канал "ПОИСК ПРЕДКОВ"), якая прыслала шмат інфармацыі пра Касперскіх і дапамагла выйсці на нашчадкаў!"
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська напісаў адразу некалькі артыкулаў пра першага ў БССР майстра па шашках Барыса Круталевіча, які заўчасна памёр 21 лютага 1928 года:
"Сёння дзень памяці першага беларускага шашачнага майстра Барыса Круталевіча. 21 лютага 1928 года ён памёр ад сухотаў зусім маладым, у 27 гадоў. З гэтай нагоды падрыхтаваў два артыкулы.
Першы прысвечаны творчай спадчыне маэстра: вынікі выступлення ў турнірах, усе вядомыя партыі і творы. http://tinyurl.com/yrhjt7hu
У другім распавядаю пра кароткае жыццё Барыса Прохаравіча, аб якім раней мы амаль нічога не ведалі. Прыводзіцца шмат сканаў дакументаў стогадовай даўніны, у тым ліку напісаных самім Круталевічам. http://tinyurl.com/4bk8erfj
За дапамогу пры падрыхтоўцы матэрыялаў дзякую Алене Кароўчанка, Вадзіму Зелянкову, Алегу Холіну і Васілю Хрыстычу."
#людзібсср
Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР архітэктар Іосіф Лангбард і скульптар Мацвей Манізер (аўтары помніка Леніну перад Домам Урада ў Менску, які быў адкрыты ў 1933 годзе), каля сваёй наступнай сумеснай працы - часткі помніка Тарасу Шаўчэнку, які быў усталяваны ў Харкаве ў 1935 годзе.