Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.06K photos
9 videos
25 files
702 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#літаратураімастацтва
Напярэдадні вялікай вайны. Плакат да 22 гадавіны Чырвонай Арміі з лозунгам "За Родину, за Сталина!" на ілюстрацыі з газеты "Літаратура і мастацтва" 1940 года.
#літаратураімастацтва
"Разгром нямецкіх акупантаў" (у Першую сусветную) - эскіз карціны Манасзона, апублікаваны ў газеце "Літаратура і мастацтва" ў 1939 годзе. Яе сюжэт стане надзвычай актуальным праз 5 гадоў.
#літаратураімастацтва
Тэкст С.Марціновіча: "В 1937 году на улицах Минска проходили съемки историко-революционного кинофильма "Голубое и розовое".
Газета "Літаратура і мастацтва" 6 октября 1937 года писала:
"Студия Союздетфильма провела в Минске натурные съемки для фильма "Голубое и розовое" по мотивам пьесы А. Брунштейн. Действие разворачивается в женской гимназии и еврейской семье в 1905 г.
На снимке - кадры фильма. Первый кадр: у гроба убитого революционера; в центре - артист Демич.
Второй кадр: старого Шапиро (заслуженный артист РСФСР Зускин) везут к губернатору. Роли городовых исполняют артисты Новиков, Корсак".
Фильм на экраны не выходил и не сохранился. Информация о нем в интернете практически отсутствует."
#літаратураімастацтва
Шапка першага нумара газеты "Літаратура і мастацтва", люты 1932 года (газета існуе і сёння).
#літаратураімастацтва
Карыкатура на тэму падрыхтоўкі да святкавання 15 гадавіны рэвалюцыі з газеты "Літаратура і мастацтва" 1932 года.
#літаратураімастацтва
29 ліпеня 1938 года - дзень калі з герба БССР знікла польская мова і ідыш. Зацемка з газеты "Літаратура і мастацтва".
#літаратураімастацтва
Паэтычная старонка з газеты "Літаратура і мастацтва" №58-59 1937 года.
#літаратураімастацтва
Навіны літаратуры да першай гадавіны свята вызвалення Заходняй Беларусі 17 верасня, газета "Літаратура і мастацтва" №27 1940 года.
#літаратураімастацтва #мастацтвабсср
У верасні 1940 года ў фае Тэатра оперы і балета БССР у Мінску праходзіла выстава конкурсных праектаў помніка вызваленню Заходняй Беларусі, які планавалася паставіць у Беластоку (цэнтру Беластоцкай вобласці БССР).
Фотаздымкі макетаў з газеты "Літаратура і мастацтва" №29 1940 года.
#літаратураімастацтва
Што адказалі народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас на пытанне карэспандэнта газеты "Літаратура і мастацтва": "Над чым вы працуеце зараз?" у сакавіку 1938 года?
Купала адразу прыгожа пачаў, але потым скаціўся да актуальнай на той час павесткі - выкрыццю трацкістаў і усхваленню папанінцаў.