Беларускі піонэр
2.89K subscribers
7.06K photos
9 videos
25 files
702 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Было/стала.
Канструктывісцкая актавая зала былога галоўнага корпуса БДУ у Менску (арх.Запарожац, 1927-1930) пасля вайны ператварылася ў актавую залу ў стылі сталінскага ампіра і цяпер належыць Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту.
Цытата з даведкі ГКК: "На другім паверсе захоўвалася актавая зала ў існуючых габарытах на 600 месц з эстрадай і балконам, але цалкам рэканструяваная. Змяншаліся аконныя праёмы, часткова рабіўся вышэйшым узровень падлогі, існаваўшы збоку балкон замяняўся балконам на 200 месц у тарцы залы, а на месцы старога балкона прапаноўвалася зрабіць 3 паўкруглыя балконы на 5-7 месц. У зале была запраектавана кесонная столь і высокаякасная аддзелка сцен з ляпным дэкорам".
#кнігібсср
Вокладка і некалькі старонак дзіцячай кнігі Сэсыля Олдзіна "Лыскаў дзень" з ілюстрацыямі з арыгінальнага англійскага выдання, Менск, 1929 год (фота М.Нікалаеў).
#літаратураімастацтва
Што адказалі народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас на пытанне карэспандэнта газеты "Літаратура і мастацтва": "Над чым вы працуеце зараз?" у сакавіку 1938 года?
Купала адразу прыгожа пачаў, але потым скаціўся да актуальнай на той час павесткі - выкрыццю трацкістаў і усхваленню папанінцаў.
#кнігібсср
Разварот вокладкі кнігі В.Ляшэвіча "Сьвятло з гораду", Менск, 1931 (фота М.Нікалаеў).
#картыбсср
Школьная карта БССР 1924 года пад рэдакцыяй Азбукіна і Смоліча.
Крыніца.
Беларускі піонэр
BLR. Нядаўна разам з аднакласнікам вырашылі выкупіць у Нацыянальнага архіва ЗША копіі ўсіх аэрафотаздымкаў Маладзечна часоў Другой Сусветнай вайны, якія ў іх захоўваюцца. Частка з такіх аэрафотаздымкаў ужо была даступная бясплатна (дзякуючы амерыканскаму даследчыку…
Працягваю выкладаць арыгіналы набытых раней у Нацыянальным архіве ЗША нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў вайны.
У якасці карцінкі для прыцягнення увагі - фотапараўнанне замчышча ў Заслаўі на аэрафота 1944 года і на сучасным здымку.
Гэтым разам у падбоцы:
1. Два здымка Вілейкі 19 ліпеня 1944 года (памер 90,2Мb).
2. Два здымкі Заслаўя 6 чэрвеня 1944 і адзін здымак Заслаўя 22 ліпеня 1944 (памер 140,9Mb).
Як піонэры гулялі ў "калгас".
З дакладной запіскі наркама НКУС Наседкіна сакратару ЦК КП(б)Б Волкаву ад 17 чэрвеня 1938 года.
Крыніца: кніга "Улада і грамадства: БССР у 1929-1939 гады".
#рэчыбсср
Эскізы абгортак для цукерак, якія планаваліся да вытворчасці на менскай кандытарскай фабрыцы "Камунарка", 1930-я гады.
Крыніца: Электронекрасовка.
Была ў даваенным Менску, у 1930 годзе, вялізная сельскагаспадарчая выстава з дзясяткамі павільёнаў, доследнымі палямі, вальерамі жывёлаў.
З часу выставы да сёння амаль нічога не збераглося. Але усё ж ёсць адзін незвычайны і цікавы будынак.
Будынак павільёна "Мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі". Перад Вамі даваенная выява і тое, як будынак выглядае цяпер. Сучасны адрас: Кнорына, 1а.
Адметна, што і цяпер у будынку знаходзіцца эксперыментальны завод па механізацыі сельскай гаспадаркі.
Прыгадваюць, што ў даваенны час будынак уночы свяціўся, як навагодняя елка, што нават у цэнтры горада было бачна.
Вялікі рубільнік на першай выяве бачыце?

Вось такія незвычайныя помнікі беларускай сталіцы.