Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.99K photos
8 videos
25 files
691 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
Знайшлі супадзенне ўчарашняга апублікаванага фота выхавацелек яслей (1922 год) і фота рэдкалегіі часопіса Узвышша (1927).
Адзін і той жа цень акна, адныя і тыя ж панэлі за спіной. Фотаздымкі зроблены ў Менску па Губернатарскай, 12 (цяпер вуліца Леніна). Пэўна быў знакаміты фотасалон. У свой час называўся "Фантазія".
(А на фота літаратараў з "Узвышша" усе спрэс зоркі: у ніжнім шэрагу злева направа: Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва. У верхнім шэрагу: Адам Бабарэка і Язэп Пушча).
#архітэктурабсср
Новы клюб папернікаў у Добрушы, 1932 год (будынак захаваўся у змененым выглядзе).
#тэхнікаўмасы
Вокладка часопіса "Тэхніка масам" №7 1932 года.
Нагадваю, што ў канала "Беларускі піонэр" (і ў майго другога канала "Криминальная хроника 1920-х") ёсць старонка на Patreon, дзе можна фінансава падтрымаць праекты:
https://www.patreon.com/belaruskipioner
#кнігібсср #картыбсср
Кліматычны атлас Беларусі выдадзены пад рэдакцыяй прафесара А.І.Кайгарадава (1881-1951) у 1927 годзе. Цікава, што легенда да карт зроблена на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.
Атлас быў складзены па матэрыялах метэаралагічнай сеткі, апублікаваных у "Летописях Главной Физической Обсерватории" з 1871 па 1914 гады. У апрацоўку ўвайшлі назіранні станцый былых Гарадзенскай, Віленскай, Менскай, Магілёўскай, Смаленскай, Віцебскай губерняў і некаторых сумежных з імі пунктаў.
Крыніца: imago.by
#архітэктурабсср
"Тлетворны" ўплыў "фармалісцкіх" архітэктурных прынцыпаў канструктывізма па інэрцыі адчуваўся ў савецкай архітэктуры да канца 1930-х гадоў.
Вось, напрыклад, модны і характэрны для мадэрновых падыходаў канструктывізма пандус замест маральна састарэлай і нязручнай лесвіцы паміж паверхамі ў інтэр'еры менскага Дома Афіцэраў 1934-1939 гадоў пабудовы. Сам інтэр'ер, праўда, ужо выкананы ў новым ключы соцрэалізма і больш нагадвае ар-дэко.
Фота 1940 года з фондаў НАРБ.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#фалерыстыка
Нагрудный знак "Гэрою першай пяцігодкі" Минского завода имени Молотова. 1933 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=84&t=288
#звязда
Краўдфандынг у 1920-я гады выглядаў неяк так.
Збор сродкаў на пабудову самалёта імя кампартыі Беларусі на старонках газеты "Звезда" №201 1925 года.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №12 1927 года (мастак Павел Гуткоўскі).
#рэчыбсср
Шыкоўны дакумент: грамата ЦВК і СНК БССР з гербам узору 1927 года, надпісамі на чатырох дзяржаўных мовах і таксама з подпісамі кіраўнікоў краіны: Чарвякова і Галадзеда.
Дадзена рэжысёрцы "Саюзкінахронікі" Ірыне Венжэр (1903-1973) за дакументальны фільм "Ударам на ўдар" аб манёўрах Беларускай ваеннай акругі, 1936 год.