Беларускі піонэр
2.87K subscribers
7.28K photos
9 videos
25 files
719 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#рэчыбсср
Пасведчанне Міхайлава Ф.І. аб тым, што ён з 1920 па 1929 гады працаваў міліцыянерам у Аршанскай акрузе БССР, 1929 год.
#фотабсср
Дзіцячая сталоўка пры кітайскім калгасе ў БССР, пачатак 1930-х гадоў.
#рэчыбсср
Дыплом БДУ узору 1937 года выдадзены Швадронаву І.І. ў 1938 годзе (фотаздымкі ад падпісчыцы канала).
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
#бірафілія
Этикетка "Пильзенское пиво" государственного пивоваренного завода "Беларусь" (ныне ОАО "Пивоваренная компания Аливария") Треста пищевой промышленности БССР. Первая половина 1930-х гг.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=87&t=289
#фотабсср
Гомельскі аэраклуб у будынку былой Траецкай царквы ХІХ стагоддзя на фота канца 1930-х гадоў.
#афішыбсср
Афіша кінастужкі "Гатэль "Савой"" вырабніцтва Белдзяржкіно 1929 года. Стужка распавядала пра антыбальшавіцкі мяцеж частак Чырвонай Арміі, якія размяшчалася ў Гомелі ў сакавіку 1919 года. Сама стужка не захавалася (фота А.Дзярновіча).
Украінізацыя і беларусізацыя ўсяго і ўся ў 1920-я выглядала і так. Павінны недзе быць такія ж бланкі пратаколаў ператрусаў і па-беларуску:
https://yangx.top/kgbfiles_rus/3624
#кнігібсср
Вокладка кнігі Леніна "Аб значэнні золата цяпер і пасля поўнай перамогі сацыялізма", Менск, 1932 год (фота А.Гужалоўскі).
#рэчыбсср
Бланк беларускай канторы "Торгсина", 1934 год (фота А.Гужалоўскага).
#фотабсср
Фотаздымак ганаровай варты над труною балярыны Марыі Тарасевіч у Менску ў 1924 годзе (са збораў НГМ РБ). Яна параніла нагу ў часе гастроляў у Кіеве і хутка памерла ад заражэння крыві ва ўзросце васямнаццаці гадоў (знайшоў Сяргей Грунтоў).
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №21 1927 года.
#беларускіпіонэр
Нерэгулярная рубрыка - адлуп маладым пісьменнікам ад рэдактароў беларускай перыёдыкі. Гэтым разам рэдакцыя дзіцячага часопіса "Беларускі піонэр" №21 1927 года вырашыла жахнуць па плошчам і адным махам скасіць на ўзлёце цэлых 36 маладых паэтаў сваёй бязлітаснай крытыкай.
#архітэктурабсср
Кінатэатр "Пралетарый" ў Менску на фота 1930-з гадоў. Будынак размяшчаўся на месцы, дзе цяпер Кастрычніцкая плошча. Сам дом, дзе месціўся кінатэатр дарэвалюцыйны, але ў пачатку 1930-х па праекце Герасіма Якушкі быў перабудаваны фасад кінатэатра ў новым архітэктурным ключы.
#фотабсср
Шыкоўны здымак з ФБ-суполкі "Вайсковыя могілкі" - на ім пахаванне выкладчыка БДУ, навукоўца-альголага М.М.Гайдукова (магіла знаходзіцца ля царквы св.Аляксандра Неўскага) у 1928 годзе.
Злева бачная былая Камерцыйная вучэльня, па цэнтру - Дом металістых (былы даходны дом Кастравіцкай). Будынкі не ацалелі, усе яны знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай плошчы Незалежнасці перад Домам Урада (у 1928 годзе, калі было зроблена фота, ніякага Дома Урада яшчэ ў праекце не было).
#фотабсср
Візіт "усесаюзнага старасты" Міхаіла Калініна ў Менск у ліпені 1935 года. На фота ён у аўтамабіле разам са старшынёй СНК БССР Мікалаем Галадзедам і старшынёй ЦВК БССР Аляксандрам Чарвяковым (за Калініным).
#кнігібсср
Вокладкі перакладаў на беларускую мову твораў украінскага пісьменніка Мікалая Трублаіні “Кудлач” і “Крыллі ружовай чайкі”, Менск, 1934 год.
#звязда
Равін перакаваўся.
Зацемка з газеты "Звезда" №207 1925 года.
#віцебскіпролетарый
Савецкія “стрытрэйсеры” ў 1937 годзе.
З газеты “Віцебскі пралетарый" ад 2 кастрычніка 1937 года (знайшоў С.Марціновіч).