Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#мастацтвабсср
"Вугал Ленінскай і Інтэрнацыянальнай у Менску", мастак Дучыц, 1928 год.
#мастацтвабсср
Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў і парк пры ім на малюнках беларускага мастака-графіка Анатоля Тычыны, 1923 год (дарэчы, тады Гомель яшчэ не быў у складзе БССР, яго далучаць у 1926-м).
Крыніца: зборы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Беларускі піонэр
#мастацтвабсср #помнікібсср Заўважыў, што гарэльефы ў афармленні пастаментаў помнікаў Леніну, якія ставілі ў БССР у 1930-я гады, былі даволі распаўсюджаныя. Галоўны і самы вядомы гарэльеф с сюжэтамі рэвалюцыйнай барацьбы беларускага народа, размяшчаецца на…
#помнікібсср #мастацтвабсср
Помнік Леніну ў парку культуры і адпачынку ў Гомелі летам 1940 года (фота з фондаў Гомельскага музея-палаца Румянцавых-Паскевічаў).
Можна звярнуць увагу, што гэты помнік, як і многія даваенныя помнікі Леніну, аздоблены гарэльефам на пастаменце (іншыя прыклады такога афармлення ўжо былі на канале). Цікава, што пасля вайны такая практыка ў афармленні помнікаў правадыру амаль не прымянялася (гарэльефы ёсць на абеліску Перамогі ў Мінску, але каб былі гарэльефы на пасляваенных помніках Леніну - я такога прыгадаць не магу).
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак пастэллю з натуры - "Меліярацыя пінскага Палесся" - створаная ўвесну 1941 года беларускім мастаком-графікам Анатолем Тычынам.
Крыніца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
#мастацтвабсср
Малюнак мастака Анатоля Тычыны "Савецкая вуліца ў Менску", 1931 год.
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак Менска ад мастачкі Марыі Уладычынай, 1928 год.
#мастацтвабсср
Акварэльны малюнак менскага мастака Якава Кругера "Халодная сінагога ў Слуцку", 1921 год.
#мастацтвабсср
Беларускія тыпы на малюнках 1920-х гадоў тэатральнага мастака Аскара Марыкса (1890-1976).
#мастацтвабсср
Вырабы студэнтаў керамічнага адзялення Віцебскага мастацкага тэхнікума, 1932 год.