#архітэктурабсср #піонерархнагляд
Жылы дом у Гомелі, пабудаваны паводле праекта Станіслава Шабунеўскага напрыканцы 1920-х гадоў. Будынак захаваўся (пр.Ленина, 31) і ў хуткім часе, як кажуць у ФБ, яго чакае капрамонт.
Фота канца 1930-х.

#фотабсср
Гарбарны цэх скурзавода "Бальшавік" на вуліцы Варашылава (будучая Кастрычніцкая) у Менску, канец 1930-х гадоў.

#архітэктурабсср
Шыкоўная знаходка на @electronekrasovka!
Небачаныя раней праекты галоўнага корпуса БДУ ў Менску ад маскоўскіх архітэктараў, дасланыя на конкурс 1926 года.
Але перамог, як вядома, праект Запарожца і Лаўрова (апошні малюнак).

Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Шыкоўная знаходка на @electronekrasovka! Небачаныя раней праекты галоўнага корпуса БДУ ў Менску ад маскоўскіх архітэктараў, дасланыя на конкурс 1926 года. Але перамог, як вядома, праект Запарожца і Лаўрова (апошні малюнак).
#архітэктурабсср
З нагоды знаходкі альтэрнатыўных праектаў галоўнага корпуса БДУ 1926 года (гл.папярэдні пост) ўзнікла ў мяне адно пытанне.
Сярод пералічаных праектаў быў адзін за аўтарствам інжынера-будаўніка А.А.Зубіна (гл. першы малюнак). І тут такая справа - гэты праект амаль на 100% супадае з праектам Запарожца і Лаўрова (гл. другі малюнак), які быў прыняты да рэалізацыі і пабудаваны ў пачатку 1930-х (будынак нават часткова захаваўся да нашых дзён у складзе галоўнага корпуса педунівера). Толькі ёсць адно адрозненне - праект Запарожца і Лаўрова - гэта адлюстраваны адносна галоўнай восі праект Зубіна.
І вось пытанне: хто тады сапраўдны аўтар галоўнага корпуса БДУ? Зубін ці Запарожац з Лаўровым, пра якіх пішуць усе кнігі па гісторыі беларускай архітэктуры? Ці не ёсць рэалізаваны праект корпуса - толькі перапрацаваным праектам Зубіна і тады выходзіць што Запаражац з Лаўровым толькі чарцёжнікі, якія перамалявалі праект, а не яго аўтары?

#рэчыбсср
Цукерка (конфект) "Беларуская ноч" ад фабрыкі "Камунарка", Менск, 1930-я гады (крыніца @electronekrasovka).

#кінобсср
У маскоўскай газеце "Кино" ад 13 кастрычніка 1926 года была надрукавана даволі вядомая байка, пра тое, што на здымках аднаго з першых фільмаў "Белдзяржкіно" "Лясная быль" у ролі саміх сябе сыграла тагачаснае кіраўніцтва БССР: старшыня ЦВК Чарвякоў, старшыня СНК Адамовіч і былы першы сакратар ЦК КПБ(б) Кнорын.

#мастацтвабсср
Анатоль Тычына. Дэманстрацыя. 1924 год. Графіка 1920-х гадоў з экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея (фота А.Ластоўскага).

#маладыараты
Жнівеньскі нумар часопіса "Малады араты" за 1926 год з навіной пра смерць Дзяржынскага 20 ліпеня 1926 года.
Жнівеньскі нумар часопіса "Малады араты" за 1926 год з навіной пра смерць Дзяржынскага 20 ліпеня 1926 года.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср #піонерархнагляд Жылы дом у Гомелі, пабудаваны паводле праекта Станіслава Шабунеўскага напрыканцы 1920-х гадоў. Будынак захаваўся (пр.Ленина, 31) і ў хуткім часе, як кажуць у ФБ, яго чакае капрамонт. Фота канца 1930-х.
#архітэктурабсср
Рэканструкцыя арыгінальнай каларыстыкі дома Станіслава Шабунеўскага, пабудаванага ў Гомелі напрыканцы 1920-х гадоў (з тых часоў захаваліся толькі ч/б фотаздымкі), зробленая гомельскімі гісторыкамі.

Два варыянты герба БССР, прадстаўлены мастаком Генадзем Змудзінскім на конкурс у 1924 годзе (не былі прынятыя).
Крыніца: фонды Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Фота: А.Ластоўскі.

#картыбсср
Аэрафотаздымак Мінска, зроблены немцамы меркавана ў верасні 1939 года.
Фотаздымак унікальны, бо на ім выяўлены цалкам мірны горад без разбурэнняў - у наступны раз Мінск немцы будуць здымаць у чэрвені 1941 года з наступствамі сваіх бамбардыровак.
Адна з цікавостак гэтага АФЗ - тое, што на ім яшчэ няма паўкруглых дамоў на будучай плошчы Перамогі - іх пачнуць будаваць у 1940-41 гадах.

Другі аэрафотаздымак Мінска, зроблены немцамі ў 1939 годзе - на ім раён аэрапорта "Мінск-1" і тэрыторыя сучасных мікрараёнаў Курасоўшчына, Серабранка, Лошыца і інш.

#архітэктурабсср Рэканструкцыя арыгінальнай каларыстыкі дома Станіслава Шабунеўскага, пабудаванага ў Гомелі напрыканцы 1920-х гадоў (з тых часоў захаваліся толькі ч/б фотаздымкі), зробленая гомельскімі гісторыкамі.
#архітэктурабсср
У працяг тэмы даваеннага дома С.Шабунеўскага ў Гомелі - яшчэ адна фотка 1930-х гадоў.