Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#рабочий
Эпідэмія пранцоў (сіфіліса) у асобнай вёсцы Аршанскай акругі. Зацемка з газеты "Рабочий" №218 1925 года.
#рабочий
Забойства на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка ў Менску.
Менская газета "Рабочий" 30 сакавіка 1936 года апублікавала заметку пра студэнта Івана Гушчу, які ў парыве рэўнасці стрэлам у галаву забіў студэнтку Рахіль Клябанаву (знайшоў С.Марціновіч).
На фота ўнутраны дворык універсітэцкага гарадка (цяпер тэрыторыя БДУ) ў 1930-я.
#рабочий
Ілюстрацыя з менскай газеты "Рабочий" 1927 года з выяваў будоўлі Дзяржпрама ў Харкаве, УССР (знайшоў С.Марціновіч).
#рабочий
Савецкія турыстычныя маршруты для рабочых БССР у 1937 былі суравыя: экскурсійны тур ў Арктыку на Новую Зямлю, 22 дні, усё ўключана. Кошт: 1500 рублёў.
Зацемка з газеты "Рабочий" чэрвеня 1937 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рабочий #помнікібсср #архітэктурабсср
Помнік Леніну каля прахадной фабрыкі штучнага шоўка ў Магілёве і дамы рабочага пасёлка прадпрыемства (нічога не захавалася да нашага часу).
Фота з газеты "Рабочий" 30 чэрвеня 1933 года.
#рабочий #фотабсср
Трамвай у раёне менскага раёна Пярэспа (таксама вядомага як Старажоўка). Фота з газеты "Рабочий" 1933 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#рабочий
Гісторыя пра тое, як беларуская газета купілася на першакрасавіцкі жарт з нямецкай прэсы і на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы. Потым прыйшлося даваць абвяржэнне. Менская газета “Рабочий” за красавік 1929 года.
Знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#рабочий #рэчыбсср
Мэбля, якая выраблялася ў БССР у 1930-я.
Шафы вытворчасці менскага завода імя Молатава на старонках газеты "Рабочий" ад 12 і 14 чэрвеня 1934 года (знайшоў С.Марціновіч).
#рабочий
Экспарт з БССР у 1927 годзе - зацемка з газеты "Рабочий" ад 6 кастрычніка 1927 года (знайшоў В.Зелянкоў).