Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#лікбез
Хачу звярнуць увагу на беларускі культурніцкі праект WIR_BY, які робіцца энтузіястамі на грамадскіх пачатках. Сайт папулярызуе ў тым ліку і літаратурную спадчыну БССР 1920-х гадоў. Старонка праекта ёсць і ў Тэлеграме @wir_by:
https://wir.by/be/article/paety20
#лікбез
16 чэрвеня 1937 года скончыў жыццё самагубствам старшыня ЦВК БССР Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў.
#лікбез
Хачу параіць суполку “Укантакце” - “Забраны край. 1925-1929”.
Тэматыка суполкі вельмі блізкая тэматыцы канала “Беларускі піонэр”. “Забраны край” асвятляе падзеі ў міжваеннай Беларусі 1925-29 гадоў, як у БССР так і ў Заходняй Беларусі. Пасты там з’яўляюцца рэдка, але ўсе яны вельмі грунтоўныя і прысвечаныя пэўным тэмам, ад выхада кніг і фільмаў, да газетных дыскусій.
#лікбез
100 гадоў ІнБелКульту.
Цэнтральная навуковая біблітэка імя Я.Коласа пры Акадэміі навук падрыхтавала інтэрактыўны сайт з нагоды юбілея Інстытута Беларускай культуры з якога бярэ пачатак гісторыя белару кай Акадэміі навук:
http://csl.bas-net.by/inbelcult/
#лікбез
Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі адчынілася выстава “Лёс музея - лёс краіны”, прысвечаная гісторыі стварэння музея і яго развіцця ў пешыя дзесяцігоддзі існавання БССР.
На выставе прадстаўленыя разнастайныя музейныя экспанаты, сабраныя супрацоўнікамі музея ў 1919–1950-х гадах. Гэта ўнікальныя знаходкі з першых у краіне археалагічных раскопак, прадметы сялянскага і гарадскога побыту, фатаграфічныя здымкі і замалёўкі з этнаграфічных экспедыцый 1920-х гадоў, творы мастацтва, звезеныя з палацаў і маёнткаў у 1918–1919 гг., культавыя рэчы, рукапісы, кнігі і шмат іншага.
Раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць самыя значныя этапы гісторыі музея: Абласны музей 1919 г., дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея 1920-х гадоў, музейная ўстанова ў  1930-я гады, лёс музейных калекцый ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, праца Арганізацыйнай групы па падрыхтоўцы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея, адкрыццё экспазіцыі 1967 годзе.
#рэчыбсср
Залікавая кніжка курсанта Беларускага дзяржаўнага лесатэхнічнага інстытута ў Гомелі, 1932 год (зноў імя па бацьку напісана ў старой традыцыі - Ільлёў).