Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#фотабсср
Стаматалагічны кабінет у адной з паліклінік Менска, 1930-я гады.
#лікбез
Нацыянальная бібліятэка Беларусі зрабіла грунтоўны рэсурс са звесткамі пра рэпрэсаванага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцу Адама Бабарэку:
https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnye-resursy/resursy-natsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnye-proekty-biblioteki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya-/common/331312/
#звязда
"@nexta_tv" з 1934 года расказвае пра антысанітарыю на гомельскай кандытарскай фабрыцы "Спартак". Газета "Звязда" №116 1934.
#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Александровіча “Фабрыка сьмерці”, 1929 год (фота А.Дзянісаў).
#фотабсср
Гандль на адным з менскіх рынкаў, 1920-я гады.
#звязда #архітэктурабсср
У пачатку 1934 года ў Менску на вуліцы Свярдлова адкрыўся новы крыты рынак, пабудаваны паводле праекта архітэктара Герасіма Якушка. Будынак быў драўляны і таму вайну не перажыў. Фота з газеты “Звязда” №39 1934 года.
#звязда
Класік беларускай літаратуры народны паэт Янка Купала ў вершаванай форме гразіць “адкруціць бошкі” японскім самураям. Верш апублікаваны ў газеце “Звязда” у той час калі на возеры Хасан праходзілі баі паміж Чырвонай Арміяй і японскім войскам у жніўні 1938 года (знайшоў В.Зелянкоў).
#рабочий
Як у БССР маманта адкопвалі - зацемка з газеты "Рабочий" №39 1927 года.
Отзывы украинцев и белоруссов в Штатах, с одобрением воссоединения западных земель с СССР. КЗ, 25.9.1939
#рэчыбсср
Марка з выявай павільёна БССР на Усесаюзнай с/г выставе ў Маскве, 1940 год.
#фотабсср
Верасень 1939-га ў Заходняй Беларусі.
#беларускіпіонэр
Загадкі ад піонэрскага часопіса "Беларускі піонэр" 1929 года.
#фотабсср
Фотакартка вырабленая на фотаатэлье кінатэатра "Чырвоная зорка" (злева на здымку, будынак не захаваўся) у 1938 годзе. Фота з калекцыі Ю.Латушковай.
#рабочий
"Геометрия советской власти" - абвестку ў газеце "Рабочий" знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#чырвонаязьмена
Усе на фронт!... уборкі бульбы. Шапка камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №241 1930 года (звярнуў увагу В.Зелянкоў).
#рабочий
У 1920-я гады ў БССР здараліся нават забастоўкі рабочых, праўда не на дзяржаўных прадпрыемствах, а ў прыватнікаў, якіх у часы НЭПа яшчэ было шмат. Зацемка з газеты "Рабочий" №42 1927 года.
#фотабсср
Урок беларускай мовы ў Беластоцкім педагагічным тэхнікуме, Беластоцкая вобласць БССР, 1940 год.
#звязда
Брукаванне Савецкай вуліцы ў Менску, здымак з газеты "Звязда" №199 1934 года.
#звязда
Як у Менску ў 1934 годзе італьянскіх фашыстаў сустракалі. Зацемка з газеты "Звязда" №200 1934 года. Дэлегацыя італьянскіх ваенных прыязджала тады на вучэнні часцей РЧСА Беларускай вайсковай акругі, якімі кіраваў наркам абароны СССР Варашылаў.
#звязда
Чэргі, накурана, няма гардэробаў і мала месцаў для сядзення - жорсткі агляд менскіх кінатэатраў у 1934 годзе. Зацемка з газеты "Звязда" №244 1934 года.
#звязда
Піяр фільма "Чапаеў" на старонках беларускай савецкай прэсы - цэлы разварот прысвечаны ўхвальным водгукам на стужку ад самых розных людзей: ад чырвонаармейцаў, да сакратара ЦК партыі. Газета "Звязда" №265 1934 года.