Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#савецкаябеларусь
Зацемка пра экспарт беларускіх кінастужак вытворчасці "Белдзяржкіно" ў заходнія краіны, газета "Савецкая Беларусь" №251 1928 года.
#звязда #савецкаябеларусь
Аказваецца ў 1929 годзе беларускія газеты віншавалі Сталіна з 50-годдзем двойчы.
Першы раз 26 лістапада ў партыйнай "Зьвяздзе" і ЦВК-шнай "Савецкай Беларусі" было апублікавана вітанне ЦК КП(б)Б да Сталіна з нагоды яго 50-годдзя.
Другі раз тыя ж газеты павіншавалі правадыра ўжо 21 снежня (афіцыйная дата яго нараджэння) вялікімі святочнымі разваротамі.
Што здарылася 26 лістапада і чаму партыйнае віншаванне пайшло ў прэсу амаль на месяц раней часу, я не ведаю, але можа быць менавіта гэты выпадак стаў прычынай зняцця Яна Гамарніка з пасады першага сакратара ЦК КП(б)Б як раз у лістападзе 1929 года.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Памылка друку (не цалкам адціснулася літара "Т") прывяла да змяшчэння сэнсу загалоўка ў бок баявых адзінаборстваў.
"Савецкая Беларусь" №2 1929 года.
#савецкаябеларусь
Віцебск праз год і чатыры месяцы пасля далучэння да БССР - зацемка з газеты "Савецкая Беларусь" №164 ад 23 ліпеня 1925 года.
#савецкаябеларусь
Шапка нумара газеты "Савецкая Беларусь", прысвечанага 2-й гадавіне са смерці Леніна, 21 студзеня 1926 года.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Не жылі па-новаму не варта і пачынаць)
Абвестка з газеты "Савецкая Беларусь" 1926 года.
#савецкаябеларусь
Артыкул пра Беларускую дывізію РЧСА і пра беларусізацыю войска з газеты "Савецкая Беларусь" №44 1927 года.
#савецкаябеларусь #звязда
Загалоўкі газет "Савецкая Беларусь" і "Звезда" прысвечаныя выбарам у гарадскі савет Менска 1 сакавіка 1927 года.
#савецкаябеларусь
"Вялікодны" верш Кандрата Крапівы апублікаваны ў газеце "Савецкая Беларусь" 18 красавіка 1925 года.
#савецкаябеларусь
Літаграфія фінскага мастака Александэры Ахола-Вало (жыў у БССР з 1920 па 1930 гады) “Кастрычнік у космасе”, зробленая для перадавіцы святочнага нумара газеты "Савецкая Беларусь" на гадавіну Рэвалюцыі 7 лістапада 1925 года.