Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.91K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
加入频道
#помнікібсср
Помнік Леніну ў Барысаве работы беларускага скульптара Аляксандра Грубэ, 1930-я гады (знайшоў А.Дзянісаў).
#помнікібсср
Помнік "Загінулым ад белапалякаў" ў Магілёве, фота 1930-х гадоў.
#помнікібсср
Помнік ахвярам Стракапытаўскага мяцежа, што адбываўся ў гомелі 25-29 сакавіка 1919 года, фота 1930-х гадоў.
#помнікібсср
Выява барэльефа з пастамента помніка Леніну ў Менску перад Домам Урада на паштоўцы 1933 года. Надпіс на сцягу выкананы паводле дарэформеных норм арфаграфіі беларускай мовы (т.з. "тарашкевіцы"), якія ў тым жа 1933 годзе ўжо будуць зменены.
#помнікібсср
Фотаздымак 1930-х гадоў на якім бачны першы помнік Леніну ў Гомелі, пастаўлены напрыканцы 1920-х (не захаваўся).
Фота з фондаў музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля.
#помнікібсср
Адмін канала @rotfront_1917_1945 нагадаў мне адну гісторыю звязаную з помнікам Леніну, што стаіць перад Домам Урада на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Пры стварэнні гэтага помніка ў пачатку 1930-х скульптар Манізер і архітэктар Лангбард узялі за аснову вобраза Леніна для помніка - выгляд правадыра падчас мітынгу 5 мая 1920 года на плошчы перад Вялікім тэатрам у Маскве, вядомы па шматлікім фотаздымкам той падзеі. Выбар іх быў не выпадковы, бо на гэтым мітынгу Ленін звяртаўся да чырвонаармейцаў перад іх адпраўкай на польскі фронт Савецка-Польскай вайны. Менавіта падчас гэтага чырвонаармейскага наступу ўжо 11 ліпеня 1920 быў вызвалены Менск і пра некалькі тыдняў адноўлена і БССР (дата 11 ліпеня для савецкай Беларусі таго часу стала дзяржаўным святам).
#помнікібсср
Надмагілле настаўніка Бандзарэвіча на Вайсковых могілках у Менску, пахаванне 1929 года.
#помнікібсср
Помнік чырвоным партызанам, растраляным палякамі ў Дукоры ў 1920 годзе, на фота 1920-х і цяпер.

Фота і тэкст Д.Навумаў: Стагоддзе стаiць адзiн i той жа помнiк. Але нават не гэта галоўнае. На здымку 1920-х гг. можна пабачыць частку Мiкалаеўскай царквы. На жаль, гэта адзiная вядомая выява храма.
#помнікібсср
Помнік ахвярам Курлоўскага растрэлу 1905 года, усталяванына Прывакзальнай плошчы ў Менску ў 1928 годзе.
#помнікібсср
Аказваецца, за два гады пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР і да пачатку вайны ў Пінску паспелі зрабіць даволі арыгінальны і нетыповы помнік Леніну ў выглядзе крамлёўскай сцяны, дзе на пастаменце на месцы маўзалея стаяў сам Ленін.
На жаль, даваенных фотак помніка не знайшлося, ёсць толькі фота часоў акупацыі з ужо зруйнаванай фігурай правадыра і лаянкай (напэўна) па-нямецку.
Пасля вайны гэты помнік аднаўляць не сталі і зрабілі новы, толькі ажно ў 1970 годзе.