sacral_BY
3.07K subscribers
6.86K photos
26 videos
482 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Сувязь: @sacralpost_bot
Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
加入频道
sacral_BY
#пратасаўшчына #гара_цэгла #sacral_graveyard #sacral_catholic Шкада, канешне, але Пухаўшчына ня надта песціць старажытнымі гістарычнымі помнікамі. Ні рэшткаў замка, ні барочных храмаў... Тым больш каштоўна і прыемна дабрацца да загадкавых развалінаў могілкавай…
#пратасаўшчына #гара_цэгла #sacral_graveyard #sacral_catholic
Вельмі хутка па значнай частцы могілак вакол капліцы будзе немагчыма перамяшчацца. Гэта і зараз складана, але з пацяпленнем хмызнякі прачнуцца ад зімовай спячкі і нават разглядзець, дзе схаваліся старыя надмагіллі будзе немагчыма. Таму вось невялікі ўраджай помнікаў з гушчароў. Часта сустракаецца прозвішча Пуцята. Нагадаю, што прадстаўнікі гэтага роду некалі валодалі Шацкам (ці яго часткай) і ваколіцамі.
Вылучаецца цікавае пахаванне, якое выглядае адносна сучасным, верагодна помнік сам зрабілі нядаўна, але там сабраліся прадстаўнікі розных эпохаў. Па-першае, ёсць бетонная каплічка з нішай у якой стаіць фігурка дзевы Марыі (тут нічога незвычайнага, але ж частка "комплексу). Па-другое, магільная пліта з прозвішчам Мохарт у сярэдзіне, ніжэй выява герба (цяжка разглядзець, але там ці конь, ці цэлы вершнік) і шэсць імёнаў мужчын ды жанчын з гадамі жыцця ад канца XVIII ст. да першай паловы ХХ. Неяк пра дзейнасць гэтых людзей нічога не знайшоў, але з геніялагічнага форуму даведаўся, што каталікоў з Пратасаўшчыны хрысцілі пераважна ва Ўздзе (зараз суседні райцэнтр і гаворка, верагодна, пра ХІХ стагоддзе).
#sacral_data
20 сакавіка 1875 года ў польскіх Седльцах памёр ураджэнец Горадні, мастак-баталіст, Януар Сухадольскі. Сын Яна Сухадольскага - урадніка ВКЛ і ветэрана паўстання Касцюшкі, сам ўдзельнічаў у паўстанні 1830-31 гг. пасля якога эміграваў у Рым. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму і па замове імператара Мікалая І намаляваў шэраг карцін прысвечаных вайне 1812 года.
Акрамя падзей у Расейскай імперыі тыпу расейска-іранскай вайны, мае ў спісе намаляваныя творы прысвечаныя падзеям у ВКЛ і Польшчы. Кажуць, нават Грунвальдская бітва ё, але не знайшоў.
А вось спіс малюнкаў з гэтага допісу:
1 - Смерць прынца Юзэфа Панятоўскага ў бітве пад Лейпцыгам;
2 - Біскуп Віленскі Госій і Жыгімонт Август;
3 - Маршал барыйскай (барскай?) канфедэрацыі Міхал Геранім Красінскі прымае высокіх асобаў Турцыі;
4 - Абарона Чэнстаховы;
5 - Смерць Стэфана Чарнецкага;
6 - Пераход арміі Напалеона праз Бярэзіну;
7 - Сквайр з Сабескага (рыцар Сабескага?);
8 - Павозкі на беразе ракі;
9 - Мохар - каралеўскі падарунак (толькі ўчора такое прозвішча на могілка згадваў!).
Як бачыце, ёсць пытанні да пэўных назваў, бо мог быць некарэктны пераклад.
Ну і як вам творчасць сабжа?
Эх, даўно я ня песціў шаноўных чытачоў відэа-кантэнтам. Дзеля справядлівасці, такі кантэнт і не асабліва папулярны. Тым ня менш, здзейснілася добрая нагода, каб расчахліць камеры ды прыпасці да мантажнага сталу. Праца гэтая патрабуе пэўнага часу (якога зараз бракуе). Але, у лепшых маркеталагічных традыцыях, варта зрабіць імправізаваны анонс. Правесці, так бы мовіць, прома-кампанію і выкаціць тызер будучага прадукту!
Карацей, чакаем прэм'еру. Чакаем?